Иван Чигринов - Апраўданне крыві

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Чигринов - Апраўданне крыві» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1977, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апраўданне крыві: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апраўданне крыві»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апраўданне крыві — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апраўданне крыві», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Растлумач па-іхняму пану афіцэру!

— Дык што, як тэй таго, тлумачыць трэба?

— Ну, што я гэта ім... што мы ўсе вось, хто тут ёсць, гэтага лася...

Можа, дзеля таго каб пачуць Брава-Жыватоўскага дакладна, верамейкаўцы раптам заварушыліся ўсім натоўпам і зноў, бы авечкі ў статку, пачалі цясніць адзін аднаго, прапускаючы смялейшых бліжэй да гамонкі.

— От жа народ! — незалюбіў гэтай цікаўнасці Брава-Жыватоўскі і апёк вачамі вяскоўцаў, каб неяк асадзіць тых.

А Мікіта тым часам стаяў побач як апараны: па-першае, ён так і не пачуў усяго ад Брава-Жыватоўскага, што павінен быў сказаць афіцэру, па-другое, раптам вылецелі з галавы патрэбныя нямецкія словы. Небарака сіліўся хоць трохі прасеяць іх праз сваю думку, але дарэмна. Кожны раз чамусьці на памяць прыходзіла адна і тая ж напаўзабытая прыпеўка, у якой невядома чаму з’явілася чужое слова «варум» 1. «...Варум ты не прыйшоў?» — пыталася ў хлопца дзяўчына і чула ў адказ: «Матка лямпу патушыла, а я лапці не знайшоў». Раптоўнае выгасанне памяці пагражала кепска абярнуцца для Мікіты Драніцы. Але як напраўду, то гэтае выгасанне не стала б прычынай, бо ўсё роўна Мікіта няздольны быў ператлумачыць на нямецкую мову тое, чаго жадаў Брава-Жыватоўскі: хоць і нахапаўся некалі чалавек слоў ад свайго цесця, аднак звязаць адно з адным ён не ўмеў, проста яны запаміналіся яму без усялякай прычыннай сувязі. Між тым, Брава-Жыватоўскі не разумеў, чаму Драніца стаў кешкацца, і гэта ўкалола яго нядобрым адчуваннем. Ён неяк няверліва пераводзіў позірк з Мікіты на афіцэра і наадварот, і ад яго не магло схавацца, як цень клаўся на вочы ў таго, і яны ўжо былі не толькі прыжмураныя, але і лютыя. Паліцэйскі бачыў: вось-вось можа сыпануцца — няйначай, на яго ж, а не на каго іншага — уся афіцэрава помста... Тады ён кінуўся ратаваць становішча.

— Гэты чалавек ведае па-вашаму, — пачаў даводзіць ён афіцэру, ставячы паміж сабой і ім Мікіту Драніцу і паказваючы на пальцах нешта такое, чаго, бадай, і сам не разумеў. — Ну, гавары! — піхнуў ён Мікіту.

— Дык што?

— Ну, пра тое, што мы гэтага лася забілі знарок, каб сустрэць пачастункам прадстаўнікоў новай улады, словам, скажы яму, што гэта наш прэзент доблеснай германскай арміі.

Драніца кіўнуў паліцэйскаму сплюснутай галавой, быццам спалохаўся, што не ўсё запомніць з гэтага і таму папярэджвае, каб той гаварыў яму не адразу, а па частках, тады зняў шапку і скланіўся немцу. На твары яго сапраўды была адзнака пільнай заўзятасці. Але ў галаве стаяла ранейшая атупеласць, і нічога, апроч недарэчнай вясковай прыпеўкі з нямецкім словам «варум», не прыгадвалася.

— Варум, як тэй таго, варум, — пачаў паўтараць нарэшце Драніца.

— Вас? 2— спытаўся нейкім віхлястым і танклявым голасам афіцэр.

— Вас, вас, як тэй таго, — пераняў адразу Драніца і ўзрадаваўся: яму край як трэба было на вачах у аднавяскоўцаў вытрымаць ролю перакладчыка — няхай абы выгляд размовы, каб унікнуць на гады наперад іхняга рогату, бо на чужы рот гузіка не нашыеш.

Але афіцэру аднаго пераймання было замала, больш таго, у вуснах вясковага ёлупа, якога падсунуў яму чырванаморды вярзіла-паліцэйскі, яно здалося здзеклівым, і наогул нібыта ўсё тут рабілася назнарок, разыгрывалася ўнасмешку; такім чынам льга было ўзбурыцца ўжо праз адно гэта, а калі ўлічыць яшчэ забітага лася, то і зусім мужыкам не варта было чакаць літасці. Урэшце, так яно і выйшла: раптам афіцэр спрытным рухам, быццам з-пад маланкі, сцебануў плёткай па карку Мікіту Драніцу, а тады навотліў і таксама неяк у адзін кароткі міг сперазаў, цаляючы цераз лоб, Брава-Жыватоўскага, уклаўшы ў гэты апошні ўдар, бадай, больш пагарды, чым нянавісці. У натоўпе, бачачы гэта, нехта віснуў, мусіць жанчына, і волкі халадок вячэрнім інеем палез за каўнер багата каму з верамейкаўцаў — а што, калі раз'юшаны немец не спыніцца на Драніцы з Брава-Жыватоўскім ды пачне перабіраць плёткай астатніх, дастаючы з кожнага гізунты? Але дарэмна мужыкі непакоіліся. Афіцэру хапіла двух чалавек, каб спагнаць злосць. Пад рогат коннікаў, якім відаць было зверху ўсё, што адбылося паміж іх обер-лейтэнантам і сялянамі, ён, як пакусаны дзік, рушыў па тым жа жывым калідоры назад да каня, нават не заўважаючы, што калідор за гэты час ажно пашырэў. Верамейкаўцы туліліся адзін да аднаго, кідаючы палахлівыя позіркі: ці не кожны чакаў яшчэ горшай для сябе хвіліны. Аднак афіцэр мірна дакрочыў да каня, узяўся рукой за стрэмя. Ён ужо гатовы быў скочыць на сядло, як убачыў ласяня, якое наблізілася да таго месца, дзе ляжаў на сцежцы заслонены натоўпам сахаты. Мусіць, ласяня не пакідала надзеі, што сахаты неяк стане на ногі, здолее вырвацца на волю праз людзей. Афіцэр нешта сказаў салдатам, паказваючы плёткай на ласяня. Тады адзін коннік загалёкаў раптам маладым, зычным голасам на ўвесь сухадол, аж пакуль спуджанае трапяткое ласяня не памчала, як вокам зглянуць (здавалася, яно зямлі нават не дакраналася), да лесу — гэтым шляхам ужо даводзілася ратавацца ад вясковых хлапчукоў. Верамейкаўцаў яшчэ больш злякнула — зараз немцы пагоняцца на конях за асірацелым звярком альбо ўшчануць пальбу з карабінаў наўздагон, але ні першага, ні другога тыя чамусьці не сталі рабіць, адно пагалёкалі ў хлапечым азарце з хвіліну, нечага забаўна ім было, як уцякала па сухадолу ласяня, пасля павярнулі коней і, поркаючы пад заднія пахі шпорамі, скіравалі іх наўскач па ўзмежку да гуцянскай дарогі, па якой рухалася з Верамеек у конным страі вайсковая часць. Бронеаўтамабіль таксама загурчаў, пускаючы пад гумовыя колы сіні кучомісты дым, — пакуль запылены «Хорх» стаяў ды астываў тут, з яго так і не вылез ніводзін немец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апраўданне крыві»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апраўданне крыві» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апраўданне крыві»

Обсуждение, отзывы о книге «Апраўданне крыві» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x