Иван Науменко - Рэдактарава хата

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Науменко - Рэдактарава хата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1957, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рэдактарава хата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рэдактарава хата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рэдактарава хата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рэдактарава хата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты які нумар носіш?

— Сорак пяты.

— Не ногі ў цябе, браце, а нейкія лыжы. Хацеў табе свае сандалі даць. А цяпер прыдзецца хіба лапці сплясці.

Да лапцей, вядома, не дайшло. У той жа вечар Панасюк, узяўшы пад пахі мае боты, падаўся да самага славутага ў Бярэзнііках шаўца Зэліка Шустэрмана. На гэты раз ён наважыў націснуць сваім рэдактарскім аўтарытэтам. Не павінна ж была сарвацца святочная паласа ў абласной газеце! А я сеў дапісваць за Панасюка перадавы артыкул пра вывазку ўгнаенняў. Ніколі, здаецца, да гэтага я не пісаў з такім натхненнем. Артыкул пра ўгнаенні я пісаў, як паэму. Я шукаў пранікнёных, узнёслых слоў, і словы такія знаходзіліся, яны клаліся на паперу прачулымі, шчырымі радкамі.

Гэты артыкул атрымаўся крыху рознастыльным. Сур’ёзны і дзелавы пачатак, які накідаў Панасюк, перайшоў раптам у галоп лірычнай імпрэсіі. Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, блаславіў гэты сумесны твор у друк.

А назаўтра раніцай, дзякуючы клопатам Панасюка, я атрымаў боты з добра прыбітымі падэшвамі. Святочная паласа з калгаса «Дзень перамогі» не сарвалася...

Можа праз які месяц пасля гэтай паласы мяне прызначылі карэспандэнтам па кусту, у які ўваходзілі і Бярэзнікі. Мне цяпер часта прыходзілася сустракацца з Панасюком. I не толькі сустракацца — я начаваў у яго кабінеце, званіў па яго тэлефону, ездзіў з ім па раёну.

Валодала мной юнацкае імкненне шукаць прыгожых, сапраўды ідэальных людзей. Меркамі для вымярэння якасцей выключных асоб карыстаўся я тады даволі жорсткімі. Так што няхай не здасца каму-небудзь дзіўным тое, што ніякіх ідэальных людзей я не сустракаў. Кожны, хто набліжаўся ў маім уяўленні да людзей гэтай катэгорыі, пазней абавязкова выяўляў у сваіх паводзінах, характары, поглядах, нават знешнасці нешта такое, што псавала яго абсалютную ідэальнасць. Але ж нельга жыць на свеце, калі не верыш у прыгожае, святое, калі не адчуваеш, што побач з табой жывуць сапраўды цудоўныя людзі.

I вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Гэтым чалавекам і быў Панасюк. Прызнаюся, што на першым часе мяне прывабіла яго біяграфія. Яна была сапраўды цікавая.

Некалі, яшчэ ў пачатку трыццатых гадоў, закончыў Панасюк харчовы тэхнікум. Ён вучыўся там варыць піва. Чым у юнацкія гады прывабіла Панасюка гэтая спецыяльнасць, застаецца невядомым. Але варыць піва бярэзнікоўскаму рэдактару не прышлося. Яшчэ там, у тэхнікуме, праявіў ён сябе добрым асаавіяхімаўцам і здольным карэспандэнтам. Гэта і вырашыла яго жыццёвы лёс.

Пасля заканчэння вучобы Панасюк папрасіўся на працу ў газету, якую тады выдаваў усесаюзны Аеоавіяхім. 3 мандатам карэспандэнта гэтай газеты ён аб’ездзіў Сібір, Украіну, быў на Каўказе і на Поўначы. Так ён праездзіў тры гады.

Пазней ён пайшоў у армію. I тут, бадай, пачынаецца самае цікавае ў жыцці Панасюка. Яму надзвычай пашанцавала на баявыя паходы. Пачаў ён іх каля возера Хасан і ракі Халхін-Гол. Самураяў нялёгка было супакоіць, але іх усё-такі ўтаймавалі. Там, каля далёкага мангольскага возера Буір-Нур, Панасюка скубанула асколкам сталі, зваранай дзе-небудзь на японскім востраве Хакайдо. Лячыўся ён ужо ў Беларусі. Толькі ажаніўся, стаў працаваць у заводскай многатыражцы, і зноў у дарогу. Пачаўся паход за Буг — трэба было абараняць родных пінчукоў і наднёманцаў. Не абышлося без Панасюка і тады, калі, набудаваўшы перад самым Ленінградам дотаў, заартачыўся белафінскі генерал Манергейм. Супакоілі і Манергейма...

Перад самым нападам Гітлера Панасюк працаваў ужо рэдактарам раённай газеты пад Брэстам. У сярэдзіне чэрвеня павёз ён групу сялян у адзін падмаскоўны калгас, каб вучыліся, як трэба ладзіць арцельную гаспадарку. Дэлегацыя, якую ўзначальваў Панасюк, павінна была яшчэ наведаць і Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку ў Маскве. Але ні пахадзіць па выстаўцы, ні вярнуцца назад, пад Брэст, Панасюку ўжо не давялося. Напаў Гітлер, і рэдактар пяты раз пайшоў на вайну.

Паваяваў ён крыхіу болей за год, і знайшлася для яго новая работа. Гэтая новая работа яго нават узрадавала — трэба было ляцець у Беларусь, да партызан. Так апынуўся Панасюк у Бярэзніках. Прывёз ён у раён партатыўную друкарскую машыну і яшчэ з канца сорак другога года пачаў выпускаць гэтую самую раённую газету.

Вось такая была біяграфія Панасюка. Спачатку ў мяне ўзнікла думка, што гэты чалавек непаседлівы, што ён павінен прывыкнуць да перамены клімату, што яго, мабыць, цягне ў новыя, нязведаныя далі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рэдактарава хата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рэдактарава хата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рэдактарава хата»

Обсуждение, отзывы о книге «Рэдактарава хата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x