• Пожаловаться

Янка Мавр: Чалавек ідзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр: Чалавек ідзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Чалавек ідзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек ідзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка Мавр: другие книги автора


Кто написал Чалавек ідзе? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чалавек ідзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек ідзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бывалі і з другімі такія самыя здарэнні, і таксама яны канчаліся нічым. Чалавек блукаўся каля самага вялікага моманту свайго жыцця, таго моманту, калі ён вось-вось пачне карыстацца прыладай і гэтым самым адразу выперадзіць усе другія стварэнні на зямлі.

Але не так гэта лёгка і хутка робіцца, як здавалася б. Нездарма ж да гэтага часу ніводная жывёліна не навучылася свядома карыстацца прыладамі.

Дзеля гэтага трэба ўмець наглядаць і рабіць вывады на будучае. А гэта і мы з вамі не заўсёды ўмеем рабіць.

Аднаго разу нашы людзі ўбачылі нейкую жывёліну, гладкую, круглую. Паўзла яна па зямлі вельмі павольна і нязграбна, і людзі зараз жа заўважылі, што баяцца яе няма чаго. Гэта была наземная чарапаха.

Людзі акружылі яе, пачалі разглядаць, але яна зараз жа спынілася, уцягнула ў сябе галаву, лапы і хвост і не варушылася. Пакраталі яе - цвёрдая, як камень, падступіцца нельга. Спрабавалі былі прасунуць руку ў дзіру - драпаецца.

Тады адзін хлопец - будзем зваць яго Ра - неяк узяў галіну і сунуў яе ў дзірку. Чарапаха заварушылася, высунула ногі і галаву і пасунулася наперад, прама на хлопчыка.

Той спалохаўся, падняў уверх руку з галінай і... выцяў ёю чарапаху па спіне. Раздаўся зычны гук - і сухая галіна разляцелася на кавалкі.

Чарапаха зноў схавалася. Так і гэтак спрабавалі да яе прыступіцца, але хутка пераканаліся, што нічога з ёю не зробіш, - і пакінулі яе.

І ніхто не ведаў, што толькі што адбылося самае вялікае дзеянне ў гісторыі ўсяго чалавецтва: чалавек першы раз падняў узброеную руку на звера. І гэтае вялікае вынаходства так і засталося незаўважаным...

Па дарозе ім давялося абмінаць вялікае дрыгвянае балота. Яно зарасло травой, зелянелася, бы луг, але як толькі хто прабаваў ступіць туды нагой - зараз жа яго ўцягвала багавінне.

За некалькі крокаў ад берага на купіне стаяў бусел і спакойна глядзеў на людзей, нібы ведаючы, што да яго не дабярэшся. Але Краг не вытрымаў спакусы і кінуўся да бусла. Той узляцеў, а чалавек загруз у балоце і пачаў апускацца.

Людзі ішлі міма і не звярталі на яго ніякай увагі.

Краг убачыў, што справа дрэнная, і пачаў трывожна крычаць. Трывога перадалася другім. Людзі згрудзіліся на беразе, замітусіліся, замахалі рукамі. Некаторыя спрабавалі былі падысці да Крага, але зараз жа павінны былі вярнуцца назад.

Краг біўся, спрабаваў вызваліцца, але паступова, няўхільна апускаўся ўсё глыбей і глыбей. Прайшло некалькі хвілін, марудных, цяглых. Людзі стаялі, глядзелі і, нарэшце, пачалі траціць цікавасць. Некаторыя адвярнуліся ў другі бок, другія ўжо адышліся. Можна было чакаць, што ўражанне і ўвага аслабнуць і ўсе пойдуць сабе далей.

А небарака тым часам апусціўся да плеч.

Блізка ад яго ляжала сухая верхавінка маладога дрэўца, якое зламалася і ўпала адным канцом на балота, а другі застаўся на беразе. У апошні момант Крагу ўдалося ўхапіцца за гэтую верхавіну, і ён пацягнуў яе да сябе.

Другі канец заварушыўся на беразе, нібы запрашаючы пацягнуць за яго. Але... людзі стаялі сабе і глядзелі або мітусіліся без сэнсу. І толькі праз некаторы час важак ухапіўся за канец і пачаў цягнуць. Тады ўжо і другія прынялі ўдзел.

Але нялёгкая справа выцягнуць чалавека з балота.

Цягнулі ўсе, хто толькі мог зачапіцца. І па іх тварах відаць было, што не толькі фізічнай сілай яны працуюць, але і галавой. Яны адчувалі вялікі сэнс гэтай справы і навочна бачылі карысць гэтае жардзіны як прылады.

Вось ужо выцягнулі да пояса. Краг трымаўся жалезнымі рукамі за верхавінку, але раптам яна адламалася...

Людзі пакаціліся на зямлю, не ведаючы, што здарылася. Потым падняліся, збянтэжана пачалі пазіраць адзін на аднаго, але што далей рабіць - не ведалі.

А Краг тым часам зноў пайшоў уніз. Вось ужо па шыю... вось ужо да падбародка... ужо і рот у балоце, і крыкі сціхлі... толькі вочы глядзяць смяротным позіркам, просячы сваіх братоў аб ратунку...

Настаў самы крытычны момант. Ці здагадаюцца нашы людзі зрабіць тое, што яны павінны зрабіць?

Можа, цяпер хто-небудзь з нас усміхнецца над такім пытаннем, але хай ён памятае, што і каля яго знойдуцца рэчы, якіх ён не здагадаўся яшчэ скарыстаць, хоць валодае вопытам усяго папярэдняга чалавецтва. А для першага чалавека гэта была задача больш складаная, як цяпер выдумаць якую-небудзь новую, незвычайную машыну.

Выратавала жаночае сэрца. Агу, тая самая дзяўчына, аб якой мы казалі крыху вышэй, з нейкім натхненнем кінулася наперад, ухапіла жардзінку і працягнула яе да рук Крага.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек ідзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек ідзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Мавр
Янка Мавр: Амок
Амок
Янка Мавр
Янка Мавр: ТВТ. Повесть
ТВТ. Повесть
Янка Мавр
Отзывы о книге «Чалавек ідзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек ідзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.