Янка Мавр - Чалавек ідзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - Чалавек ідзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек ідзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек ідзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чалавек ідзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек ідзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але справа не пайшла байчэй і тады, калі яны дабраліся да мяса. Усё роўна адрываць яго рукамі было вельмі цяжка. Усё роўна прыходзілася больш працаваць зубамі.

Жудасна было глядзець на «баль» гэтых стварэнняў.

У гэты момант, здаецца, знікла і тое нямногае чалавечае, што ў іх было. Дзікі погляд, выскаленыя зубы, скрываўленыя морды і рукі і застыўшыя кавалкі крыві на поўсці...

Рэдка ім, бяззбройным, выпадала такое шчасце, і яны стараліся ўзнагародзіць сябе за тыя галодныя дні, якія ў іх былі так часта.

Вось патроху ўсе пад'елі, супакоіліся. І разам з тым пачаў змяняцца іх выгляд. І позірк, і выраз твару, і кожны рух зрабіліся іншымі. Зноў было відаць, што гэта ўсё ж такі людзі.

Толькі вось крывавыя вусны і наогул кроў на целе рабілі непрыемнае ўражанне. Гэта нават адчувала і адна дзяўчына, гадоў пятнаццаці, крыху зграбнейшая за другіх. Яна ўвесь час старалася адцерці гэтую кроў. Потым, падышоўшы да крыніцы, каб напіцца, яна неяк паспрабавала пацерці цела мокрай рукой і зараз жа заўважыла, што кроў лягчэй адстае. Тады яна яшчэ і яшчэ пачала чэрпаць ваду і такім чынам абчысціла сабе рукі, грудзі, але... твар яна не дадумалася абмыць, бо не бачыла яго. І наша першая красуня, хоць і стала чысцейшай за другіх, але так і засталася з акрываўленым тварам.

Гэты дзень яны скончылі зусім «па-чалавечаму». Яны былі пад'еўшыя і спакойныя, што рэдка здаралася ў іхнім жыцці. Яны не адчувалі цяпер ні холаду, ні голаду, не бачылі небяспекі. Ім не трэба было ўжо думаць аб ежы, яны мелі вольны час.

І цяпер яны ўжо не сядзелі так моўчкі і сумна, як раней. Яны хадзілі і наглядалі то за тым, то за другім. Час ад часу яны звярталіся адзін да аднаго з нейкім гукам, нібыта словам.

Праўда, не заўсёды сусед разумеў, што хацеў выказаць яго таварыш, але гэта невялікая бяда. Добра ўжо тое, што яны спрабавалі выказаць сваё ўражанне.

Вось нізка над галавой з шумам праляцеў бусел. Чалавек паглядзеў, і ў яго неяк сам сабою вырваўся гук «жу». Сусед яго таксама заўважыў птушку і таксама механічна паўтарыў «жу». І вось яны ўжо зразумелі адзін аднаго, абодва ведаюць, што гэтае «жу» азначае вось гэтую лятучую жывёлу. А калі пасля таго праляціць нейкі шпак ці грак, то яны таксама могуць сказаць «жу».

Праўда, можа, у гэты самы час другія два чалавекі сказалі другое «слова», можа, яны сказалі «гу». Але гэта не бяда: усё роўна і ў тых, і ў другіх гэтае слова зараз жа вылеціць з галавы і трэці раз яны знойдуць ужо зусім новае слова...

Адзін, другі, трэці, дзесяты раз так здарыцца, але ўрэшце ўсё ж такі застанецца нейкае слова, якое ўхопяць ужо больш людзей, якое потым будуць усе ведаць. Гэтае слова будзе ў іх азначаць наогул усё тое, што ляціць.

Але не з такіх паасобных і выпадковых слоў стварылася мова чалавека. Яна пачала развівацца толькі тады, калі людзі свядома ўзяліся за калектыўную працу. Калі пазней яны, скажам, капалі вялізную яму, каб злавіць маманта, то тут ужо аніяк нельга было абысціся без слоў, якія неабходны ў працэсе такой работы. Без такіх слоў яны не толькі не маглі б зрабіць агульную работу, але нават і прыступіць да яе.

Аднак гэта было значна пазней. А цяпер мы прысутнічаем пры самых першых кроках чалавека, пры самых першых яго гуках. Цяпер яны не маглі б сказаць многіх слоў, нават і прыдумаўшы іх, бо язык і горла не былі яшчэ да гэтага прыстасаваны.

Тым часам надыходзіў вечар, ціхі, мяккі. Можа, першы раз у сваім жыцці гэтыя людзі маглі звярнуць увагу на хараство прыроды: і на ружовы колер захаду, і на стройныя кіпарысы, што выразна вызначаліся за рэчкай, і на першыя зоркі, што адбіваліся ў вадзе.

Паказаўся месяц. Ён таксама здаваўся сёння нейкім ласкавым і добрым. Людзі сачылі за ім вачыма, і думка іх, якой бы яна яшчэ ні была, усё ж такі падымалася крыху вышэй і далей ад штодзённых клопатаў. У глыбіні душы нараджалася больш высокае чалавечае пачуццё...

Пад такім уражаннем яны сёння і на дрэвы не лезлі, а паляглі спаць тут жа, пад кустамі, на сухім беразе крыніцы.

Не ведалі яны, што нядоўгае будзе іх шчасце.

III

Напад гіенаў. - Барацьба за здабычу. - Мастадонты. - Засталіся людзям «рогі ды ногі». - Чарапаха. - Вялікія вынаходкі, якія засталіся незаўважанымі. - Чалавек у багне. - Бойка насарога з махайродамі.

Ноч праходзіла. Людзі спакойна сабе спалі і не чулі, што нешта набліжаецца. Ужо некаторы час здалёк былі чуваць нейкія непрыемныя галасы, нібы гаўканне, нібы рогат. Гукі паўтараліся, мацнелі, але ніхто з людзей іх яшчэ не чуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек ідзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек ідзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек ідзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек ідзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x