Василь Быков - Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков - Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Баючыся спазніцца, ён заварушыўся на снезе, падцягнуў пад сябе параненую нагу, неяк абапёрся на рукі. Спярша стаў на калена, а затым спрабаваў устаць на ногі. Але ён не здолеў утрымаць раўнавагі і ўпаў плячом у снег, глуха, працяжна завыў ад болю ў грудзях. Хвілін дзесяць ляжаў, сцяўшы зубы і баючыся глыбей уздыхнуць, пасля пачаў караскацца зноў. Пасля трэцяй спробы яму ўдалося, ён нарэшце падняў сябе на дрыготкія свае ногі, пахіснуўся, але ўсё ж не ўпаў. Ён забыўся ўзяць вінтоўку, якая ляжала воддаль, ля ног Піваварава, але цяпер у яго ўжо не было ўпэўненасці, што, нагнуўшыся за ёй, ён не ўпадзе зноў. Падумаўшы, ён так і не наважыўся нагнуцца, каб не ўпасці, а хутка, нібы з разбегу, пайшоў па снезе.

З усяе сілы ён імкнуўся захаваць раўнавагу і ўтрымацца на нагах, але яму ўвесь час перашкаджаў моцны вецер. Здаецца, той усё мацнеў і часам так штурхаў яго ў грудзі, што ўтрымацца на нагах было немагчыма. І ён зноў упаў, можа, крокаў праз трыццаць ад Піваварава, тут жа спрабаваў падняцца, але не змог. Трываючы моцны боль у грудзях, паляжаў, угаворваючы сябе не спяшацца, счакаць, болей эканомна выдаткоўваць свае слабыя сілы. Але жаданне хутчэй дайсці да дарогі так моцна завалодала ім, што розум ужо быў для яго кепскі дарадца — цяпер ім кіравала пачуццё, якое рабілася мацнейшым за довады розуму.

І ён зноў падняўся, спярша на карачкі, затым на калені, пасля слабым рыўком і вялізным намаганнем — на абедзве нагі. Самае цяжкое было ўтрымацца на іх менавіта ў момант самага першага кроку — потым набывала сілу інерцыя цела, і першыя некалькі крокаў даваліся адносна лёгка. Але наступныя зноў замаруджваліся, яго вяло з боку на бок, і нарэшце ён падаў, выцягнуўшы перад сабой задубелыя ад марозу рукі.

Яго вымушаныя прыпынкі пасля падзення рабіліся ўсё болей працяглыя, часам здавалася, што ён ужо і не паднімецца больш, у прыцьмелай свядомасці часам зусім абрывалася адчуванне часу, і ён раптам прахопліваўся ад здзіўлення: дзе ён? Але затое ён цвёрда ведаў, куды яму трэба, і ні разу не зблытаў напрамку, у паўсвядомасці выразна памятаючы апошнюю мэту свайго жыцця.

Але аднойчы ён дужа балюча ўпаў і тут жа зразумеў, што ўстаць больш не зможа. На гэтыя ўставанні пасля падзення трацілася шмат сілы, якой у яго заставалася ўсё менш і менш. Ён лёг на пякельна-марозным снезе і ляжаў доўга. Напэўна, занадта доўга для таго, каб калі-небудзь устаць. Але ў самы апошні момант ён раптам зразумеў, што замерзне, і гэта спалохала яго: замерзнуць ён ужо не мог дазволіць сабе. Тады ён проста папоўз, грабучы локцямі і каленямі мяккі, пухнаты снег.

Неўзабаве, аднак, аказалася, што паўзці не лягчэй, можа, нават трудней, чым шкандыбаць на нагах, — лейтэнант дарэшты выдыхся і цяпер падаў ніц. Гэта была бясконцая сляпая барацьба са снегам, але яна ж і мела перавагу перад хадзьбой — не трэба было ўставаць на ногі, што ашчаджала рэшту яго зусім ужо малой сілы. І ён гроб, заміраў на снезе і зноў гроб, пакуль хапала паветра ў лёгкіх. Увесь яго шлях складаўся цяпер з гэтага раз'юшанага капання ў снезе і працяглых прамежкаў паўзабыцця. Але свядомасць усё ж не выключалася надоўга, яна жыла мэтай яго апошніх хвілін і ўладарна дыктавала сваю волю пакутнаму яго целу.

Грудзі яго раздзіраў кашаль, але ён не мог ні ўздыхнуць, ні адкашляцца — ён баяўся прыступу болю, якога ўжо, напэўна, не вытрываў бы. Тым не менш аднойчы кашаль так моцна скалануў яго, што ён, задыхнуўшыся, упаў галавой у снег. Калі ён неяк адкашляўся, дык адчуў на вуснах штось саланавата-цёплае. Ён сплюнуў і выразна ўбачыў на снезе кроў. Намерзлым рукавом маскхалата выцер падбародак, зноў сплюнуў, але кроў усё ішла. На снег з падбародка цёк цёмны няхуткі струменьчык. Зусім ужо знясілены лейтэнант ляжаў на баку, разгублена адчуваючы, як памалу пакідае яго жыццё.

Аднак паляжаўшы так, ён зноў спалохаўся набліжэння найгоршага, хоць і ведаў, што калі-небудзь гэта павінна здарыцца. Але цяпер яго болей займала пытанне: дзе тая дарога? Яму трэба было паспець дабрацца да яе раней, чым яго напаткае смерць. Уся яго барацьба на гэтым полі, па сутнасці, была змаганнем са смерцю — хто абгоніць каго. Мабыць, цяпер яна дагнала яго і ішла па пятах, чакаючы моманту, каб ударыць напэўна.

Але — не! Чорт з ёю, з крывёй, можа, уся не выцеча. Ён адчуваў: штосьці ў ім яшчэ заставалася — калі не сіла, дык, можа, рашучасць. Ён праляжаў паўгадзіны, жуючы і глытаючы снег, каб спыніць кроў, і як быццам спыніў яе. Ад сцюжы крывіла сківіцы, адзервянела ўсё ў роце, але саланаватасць на вуснах знікла. Тады ён памалу, спыняючыся, папоўз далей, цягнучы поруч на поясе адзіную сваю гранату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Жураўліны крык
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Василь Быков - Повести о войне
Василь Быков
Алесь Адамович - Василь Быков
Алесь Адамович
Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x