• Пожаловаться

Василь Быков: Дажыць да світання

Здесь есть возможность читать онлайн «Василь Быков: Дажыць да світання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Василь Быков Дажыць да світання

Дажыць да світання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дажыць да світання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Якой бы ні была густой цемра, дастаткова аднаго промня святла, каб яна знікла. Аднаго слова праўды дастаткова, каб пераважыць тысячы слоў хлусні. Асабліва шмат прыгожай хлусні, рамантычных гісторый, казак для дарослых нарасказвана пра вайну. Вайна знаходзіла сваіх адэптаў сярод вучоных і пісьменнікаў, не кажучы ўжо аб прафесіянальных палітыках, якія выяўляюць мілітарысцкую псіхалогію сваіх уладарных апекуноў. Вайна, сцвярджалі адны, — натуральнае выяўленне агрэсіўнай прыроды чалавека, «мужчынская справа». Вайна, адгукаліся другія, ці не сама дабрачыннасць, накшталт кровапускання. Што казаць, калі многія сумленныя людзі, паддаўшыся інерцыі мыслення, лічаць, што вайна — адвечнае зло, якое з гнятлівай перыядычнасцю прыходзіць на зямлю. Па-радаксальна, аднак сёння ўжо і атамнае супрацьстаянне звышдзяржаў успрымаецца як божы дар, здольны стрымліваць ад неабдуманых учынкаў.

Василь Быков: другие книги автора


Кто написал Дажыць да світання? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дажыць да світання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дажыць да світання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ зводдаль і неяк раптам ён згледзеў белы невыразны бугорчык у тым быльнягу, характэрную лінію чалавечага цела, чорныя халявы ботаў у снезе. І ён спыніўся. У галаве яго мільганула дзіўнае недаўменне — хто мог ляжаць тут, у начным полі, на сцюжы? Лейтэнант проста не адважыўся звязаць у думках тое, што ўбачыў, з яго Піваваравым, напэўна, вельмі недарэчна было бачыць у гэткай позе байца, здавалася, гэта нехта другі, выпадковы, чужы тут чалавек.

Але ўсё ж гэта быў ён, яго апошні баец, яго Півавараў. Ён нерухома ляжаў у разадраным сваім маскхалаце, без шапкі, з абсыпанай снегам стрыжанай галавой, раскінутымі нагамі. Лейтэнант не адразу заўважыў, што снег вакол быў густа патаптаны мноствам чужых ног і ў ім дзе-нідзе чарнелі маленькія круглячкі аўтаматных гільзаў.

Давалокшыся да быльнягу, Іваноўскі выпусціў з рук вінтоўку і ўпаў побач з байцом. Замерзлымі чужымі пальцамі ён ашчаперыў яго галаву, прыўзняў, але, запарушаная снегам, яна даўно, мабыць, страціла ўсе адзнакі жыцця і была проста мёртвай галавой чалавека, пазбаўленага ўсякага падабенства з яго Піваваравым. Іваноўскі пачаў абмацваць ягонае цела — падраны маскхалат змерзся ў крыві, ватоўка таксама прымерзла да акрываўленага цела, напэўна, з блізкай адлегласці расстралянага аўтаматнай чаргой. Снег пад Піваваравым таксама пабраўся цвёрдымі намерзлымі камякамі.

— Што яны з табою зрабілі! Што яны зрабілі! — шапталі ягоныя вусны недаўменнае, марнае цяпер пытанне.

Але што яны зрабілі, і так было відавочна. Мабыць, насцігнуты імі, Півавараў быў расстраляны ва ўпор. Магчыма таксама, што яны расстралялі яго параненым, на снезе, у гэтым быльнягу, і цяпер з мноства дзірак у яго ватоўцы тырчэла светлае клочча ваты. Кішэні штаноў былі вывернуты, гімнасцёрка на грудзях расшпілена, худыя скрываўленыя грудзі засыпаны снегам. Аўтамата ні ля яго, ні паблізу нідзе не было — аўтамат, напэўна, забралі немцы.

Зразумеўшы, што ўсё ўжо скончана і нікуды болей ісці не трэба, Іваноўскі абвяў, знясілеў і моўчкі сядзеў, паклаўшы рукі на снег. Побач ляжала змерзлае цела байца. Незвычайная апустошанасць авалодала лейтэнантам, ніводнага жадання, ніводнае выразнай думкі не з'явілася ў яго галаве. Хіба толькі недзе на сподзе яго пачуццяў ціхенька тлеў нейкі забыты вугольчык гневу. Гэты вугольчык, аднак, з часам разгараўся ўсё болей. Але ён ужо не меў канкрэтнай накіраванасці супраць кагосьці — хутчэй за ўсё гэта дагарала яго чалавечая крыўда на такі яго няўдалы канец. Цяпер Іваноўскі ўжо ведаў пэўна, што не ўратуецца, не праб'ецца да фронту, што і ягоная смерць будзе на гэтым жа полі, паміж дзвюх невядомых вёсак, і ніхто не раскажа людзям ні пра яго пагібель, ні пра гэты нямецкі штаб. Штабу, вядома, ніхто зрабіць нічога не зможа, таму што нашы далёка, а мёртвыя не маюць ніякай магчымасці што-небудзь зрабіць. І яму нічога не заставалася болей, як сядзець і чакаць, калі мароз і раненне адбяруць у яго апошнія рэшткі жыцця. Чымсьці гэта было нават зманліва, бо вызваляла ад знясільваючай барацьбы з немцамі, болем, сабой. Каб скончыць усё найхутчэй, варта было выцягнуць чаку з супрацьтанкавай яго гранаты і адпусціць планку… Яе моцны выбух разарве на шматкі іхнія целы, размяце вакол снег, вырые ў зямлі невялікую ямку-варонку, якая і стане іх навечнай магілай. Калі яго фінал задоўжыцца або акажацца нестрываны — відаць, так і прыйдзецца зрабіць. Іншага ўжо не аставалася. І няхай яму даруе Радзіма, людзі — не яго віна, што не выпала яму лепшай долі і не абышло яго тое самае страшнае на вайне, пасля чаго нічога больш не бывае.

Напэўна, ён бы неўзабаве і адубеў на марозным ветры і назаўжды застаўся б каля свайго напарніка, калі б у хуткім часе да яго слыху не данесліся з ветранай цішыні дзіўныя гукі. Магчыма, слых быў самым вынослівым з ягоных пачуццяў і дзейнічаў да апошняй мяжы жыцця; менавіта слых болей за ўсё звязваў яго з навакольным светам. Спярша Іваноўскі падумаў, што яму здалося, але, услухаўшыся, ён адагнаў ад сябе ўсе сумненні — на самай справе дзесьці вурчэла машына. І ён успомніў, як недзе мінулай ноччу ў полі яны напаткалі дарогу, якая іх прывяла ў вёску. Але дзе яна магла быць цяпер, тая дарога, ён не меў уяўлення. Тым не менш дзесьці яна была — зусім непадалёк у начной шэрай цемры па ёй ішла машына. Лейтэнант прыўзняў голаў і доўга напружана слухаў натужны маторны гул, пакуль гэты гул зусім не прапаў удалечы.

Гэта нечаканая падзея растрывожыла ягоную амаль ужо супакоеную свядомасць, новае супярэчлівае жаданне нарадзілася ў яго душы. Ён перастаў думаць пра сваё няшчасце, увесь насцярожыўся, гнеўная яго роспач паступова ўвасобілася ў мэту — апошнюю мэту яго жыцця, якой ён не мог занядбаць. Эх, калі б гэта адбылося раней, калі ў яго было трохі болей сілы!..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дажыць да світання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дажыць да світання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дажыць да світання»

Обсуждение, отзывы о книге «Дажыць да світання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.