Іван Мележ - Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Aгe! Што! Найшоў бы што, з маладой!.. Толькі — штоб ненадоўга! На тыдзень, не болей!..

Мужчыны, не зважаючы на Алёшаву сястру, з радасцю ўхапіліся за смешкі; маўчаў толькі Чарнушка, які за ўвесь вечар слова не выціснуў. Хоня i Міця сталі падбіваць Васіля на спрэчку, але ён толькі хмурыўся: знайшлі час плясці дурную гаворку! Свет, можна сказаць, ламаецца, а яны — хаханькі!

— Не будзе з етаго нічого! — сказаў панура, цвёрда, калі мужчыны сціхлі.

Зайчык пырснуў дурасліва:

— Унь, бач, хлопчыкі, не хоча мяняцца!

Васіль, поўны свайго клопату, зноў перамаўчаў яму.

— Як хто, а я — па-свойму! — Голас яго аж дрыжаў — так, чулася, хвалявала тое, што выказваў: — Я — сам па сабе! — Як канчатковае, непахіснае, адрэзаў: — Не пайду! Скажу: не! І ўсё!

У вачах, празрыстым, светлым, i карым, што глядзелі спадылба, з-пад хмурных броў, гарэла адна безбаязная ўпартасць. Быў так усхваляваны, што не адразу заўважыў, як падышоў к агню Нібыта-Ігнат, можна сказаць, прыяцель яго.

— Скажаш! А мо — падумаеш шчэ?! — як бы пакпіў Хоня. — Не трэба зразу так заракацца!

— Aгe! Скажу: не! — падхапіў з насмешачкай i Зайчык. — Скажаш! Скажаш, ды толькі, хлопчыкі, паслухаем — што! Як возьмуцца добра! Як стануць прасіць вельмі!

— Запяеш шчэ! — буркліва напрарочыў Васілю Міця.

— Не запяю! — Васіль заўважыў прыязны, падахвотлівы позірк Нібыта-Ігната, дадаў: — Сказаў i скажу!

— Усе скажуць, нібыто! — падтрымаў Ігнат.

Хоня міг маўчаў — не хацелася зноў заядацца з Хадосьчыным бацькам, — але не ўтрываў:

— Вы, дзядзько, за ўсіх не кажыце! У кажнаго свой язык е! Не аджавалі!

Ігнат зіркнуў на яго злосна:

— І ты за другіх — не вельмі, нібыто!

— Я за сябе кажу!

— І я, нібыто!

Усе ведалі, што Хоня заляцаецца да Ігнатавай Хадоські, жаніх, можна сказаць; але нікому i ў галаву не прыйшло падсмяяцца цяпер са спрэчкі абодвух.

Зайчык зноў насеў на Васіля:

— От адбяруць голас ды прыпаяюць, як Халімончыку, цвёрдае заданне!

— Не прыпаяюць! Няма такога закону!

— Знайдуць! — прароча запэўніў Міця.

Васіль не думаў сыходзіць з пазіцыі: гатоў быў на ўсё.

— A i прыпаяюць — усе адно!

— Што — усе адно?

— Усе адно! Як такое — што жыць, што не — усе адно!

— Жыць будзеш! — звонка заявіў Хоня. — Нідзе не дзенешся! І ў калякціў пойдзеш!

— Не пайду!

— Пойдзеш! Усе пойдуць! І ты са ўсімі!

— Пойдзеш! Пойдзеш, дзетачкі! — падтрымалі Хоню Міця i Зайчык.

— Не пайду! — Васіль запыніўся: як даказаць яшчэ сваю рашучасць, непахіснасць сваю. — Калі на тое — не прывязаны тут!

— У свет пойдзеш? Кінеш усё?..

Васіль перамаўчаў. Што тут сказаць: i так ясна.

— І чаго ето страшыць так калякціў еты! — падумаў уголас Хоня. — Жывуць жа людзі ў калгасах! Унь алешнікаўцы ці туманоўскія! Багато хто — дак лепей як дасюль!

— Бандарчук з Алешнікаў — дак смяяўся: нічого, весялей шчэ, кажа, у купе! — памог Хоню Алёша.

— Весялей i лягчэй: жнейку з Мазыра унь прыгналі! Насенне адборнае, сартавое выдзелілі. Нарады з воласці прыйшлі ўжэ…

— Ну, от i ідзі ў еты свой рай! А мы, нібыто, так пажывем! Нам i так непагано!

Хоня стрымаў сябе. Міця, не здзіўляючыся, не судзячы, адзначыў проста:

— Хоня гатоў ужэ хоць цяпер…

— Пайду.

Хоня зацягнуўся, прымоўк раздумліва; не тоячыся, пашкадаваў:

— Я-то гатоў, а старая ўсё божкае… Баіцца…

— Дзіва што! — заступілася за Хоневу матку Арына.

Зайчык узрадаваўся, хіхікнуў:

— А мая, родненькія, не! Сама рвецца ў калякціў! І дабра не шкода ёй, што нажылі!..

— Якое там у цябе дабро!

— Aгe! Якое! A дзеці! Усіх хоць зараз гатова абагульніць!

— От ето — сазнацельная! — пахваліў Алёша.

Мужыкі пасмяяліся трохі i зноў замоўклі. Маўчалі доўга, адно смакталі цыгаркі. Дзіўны быў настрой: i гаварыць не хацелася, i не хацелася разыходзіцца. Як бы не ўсё было сказана, а гаварыць ніхто не мог.

Васіль i Нібыта-Ігнат, як i ў друпя разы, падаліся ад агню ўдваіх. Калі дайшлі да Васілёвага надзелу, сталі, Ігнат сказаў, бы мудрасць:

— Як там яно ні будзе, а трэба рабіць, нібыто. Запасацца на зіму трэба…

— Карова не захоча знаць нічого, — з гаспадарскай сталасцю згадзіўся Васіль.

Раздзел другі

1

Многае з таго, як бачыцца тая ці іншая падзея, мяняецца з гадамі, з тым разуменнем, якое прыходзіць з часам. Ці дзіва, што падзеі, якія хвалявалі Курані, намі бачацца багата ў чым інакш; што падзеі гэтыя маглі падавацца i куранёўцам зусім інакш, як нам.

Час потым прасеяў усё, паставіў усё на сваё месца. За грандыёзнымі падзеямі, якія гісторыя ўвекавечыла для нашчадкаў, прыціхла, а часам i прапала з увагі тое, што было немаштабным, абыдзённым, што хвалявала аднаго чалавека. Як бы само сабой забылася, што людзям у той час — як i ва ўсе часы — даводзілася штодня жыць абыдзённасцю; што тое дробнае, можа, нікчэмнае, на нашу думку, было для ix у аснове сваёй i важным, i вялікім, — бо без яго не было як жыць. Свет у куранёўцаў — гэта праўда — найбольш быў нешырокі, невялікі: гумно, хата, вуліца, але ў гэтым невялікім свеце было сваё вялікае: урэшце, чалавек мерыць усё мерай свайго розуму i свайго сэрца. Можна сказаць, у малых Куранях было сваё вялікае. Важнымі i вялікімі былі клопаты, важнымі i вялікімі былі няўдачы, загадкі, вузлы, якія завязвала дзень за днём жыццё. Яны былі такімі вялікімі, што за імі часта не быў добра чуцен гул вялікіх перамен у краіне, прыціхала чуццё перамен нават у саміх Куранях. Тым больш што багата хто i не хацеў чуць ix, не хацеў глядзець далей за свой плот, сваю мяжу…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x