• Пожаловаться

Іван Мележ: Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ: Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 985-02-0189-4, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Мележ Подых навальніцы

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Іван Мележ: другие книги автора


Кто написал Подых навальніцы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За вольным прасцягам поля калёсы ўлезлі ў цесны, па-ранішняму хмурны i сыры хвойнік, у якім стала кідацца з усіх бакоў, апаноўваць камарэча. Ганна i тут пашкадавала затульваць малой родны, кволы тварык — увесь час над тварыкам клапатліва махала рукой. Ужо як з хвойніку з’язджалі ў мокрыя, з лужынамі, каляіны між гушчэчы алешніку, пачула, што ззаду хтосьці даганяе. Потым убачыла поблізу Васілёвага каня, самога яго. Выбраўшы зручнае месца, ён, сцебануўшы каня, затульваючы адной рукой галаву ад галін, хутка абмінуў ix i схаваўся за паваротам дарогі. У той момант ёй раптам успомнілася, што недзе тут ён абганяў калісьці яе з бацькам; недзе тут парвалася тады ў яго супоня, няшчасны, чырвоны, ён звязваў яе нанова. «Цяпер не парвецца, — прайшла ў Ганнінай галаве думка. — Цяпер у яго не такія супоні. Гаспадар!» Чамусьці згадалася, што чула пра яго i жонку: «Кажуць, не вельмі ён давольны Маняю сваёй…» Згадалася без спачування, як бы трохі з нейкай радасцю…

Узрушаная намяць напомніла ўміг амаль, здавалася, забытае: як раскладвалі вогнішча, анямелыя ад першай згоды, ад блізкасці; не толькі ў памяці, a i ў сэрцы ажыло, як легка, радасна было глядзець, што ён марудзіць, не наважваецца легчы поблізу. Аж дзіва было, як добра помнілася ўсё, да самых дробных драбніц. Помнілася ўсё; але, загарэўшыся на момант, сэрца зразу ж i патухла: толькі на момант успамін засмуціў душу скрухаю. Праз момант бачыла ўсё нібы не сваё, нібы выдуманае.

«Тры гады… Чацвёрты ўжэ…» — адно адзначыла сама сабе.

За далёкай даллю бачылася Ганне вольная, гарэзная маладосць. Усё радзей i радзей прыгадвала памяць малюнкі-праявы мілай даўнасці. І не было калі асабліва перабіраць згадкі, i не было ахвоты: нашто было вярэдзіць, трывожыць душу попусту. Чаго было чапляцца за тое, што навек адышло, сплыло ў нябыт, — калі трэба было, сваёй воляй гнала прывіды добрай, вольнай пары. Спачатку нялёгка адганяла, а потым — яны i самі не назалялі вельмі, нібы ўжо баяліся падступацца.

«Тры гады… Чацвёрты ўжэ…» Калi Глушаковы калёсы выкаціліся з цёмнай, залітай вадою дарогі на зялёнае разлеглае балота, Ганна раптам няцямна павяла вачыма: вунь тое месца, дзе яны начавалі ў тую ноч. Глянула — i адразу ж адвярнулася, не глядзела больш туды, адно сачыла за дачушкай…

3

Калі Васіль абганяў Глушакоў, у ім з’явілася нешта нецярплівае, дужае i як бы помслівае. Няхай бачаць, няхай усе бачаць, няхай яна глядзіць! — жыло, падганяла яго дужае i помслівае гэта пачуццё. Абагнаўшы, не згінаючыся ўжо беражліва перад галлём, роўна, уздымна седзячы, ён, здавалася, чуў на спіне позіркі ўсіх, хто сядзеў там на возе, i сярод ix асабліва — помсліва i па-юначы радасна — яе позірк. І ўвесь час, калі ўжо Глушакі прапалі за адным, за многімі паваротамі звілістай дарогі, чуў ён ix позіркі i асабліва — яе.

Так, увесь час падганяючы каня, порстка выехаў ён на сонечную шыр лугу, давольна адзначыў, што народу яшчэ не багата, луг яшчэ амаль пусты. «Не апазніўся!» — нібы пахваліў ён сваю гаспадарлівую ўпраўнасць. Калёсы ішлі паўз самы лес, паўз надзелы; за некалькімі абыякавымі наблізіўся, паплыў перад вачыма дзіўна неабыякавы, як бы свой, Чарнушкаў. «І етых няма!» — звыкла падумаў ён, не цешачыся i не шкадуючы; тады, як увайшла гэта думка, вочы яго нецярпліва беглі па Чарнушкавым надзеле, неспакойна шукалі штосьці. Калі спыніліся наводдаль, блізка ад падрослага куста, у Васіля ўсярэдзіне зацеплілася салодкае, добрае i нібы зайздрослівае: «Там!.. Там було!..» Адразу, нібы зусім нядаўняе, не перажытае яшчэ, ажыў, захваляваў незвычайны настрой той незабыўнай ночы, з якой пачалося тады самае лепшае ў яго жыцці.

Амаль адразу ж у радасць успаміну ўлез, зашчымеў нядобры жаль, i Васіль спахмурнеў: не так згадаў, як адчуў — між той ноччу i гэтым днём мяжа, якую ўжо не пераступіш. Як бы злавіўшы сябе на ўчынку неразумным, не вартым чалавека сталага, схамянуўся, папракнуў сябе строга: знайшоў глядзець куды, спакушаць сябе чым! Як жарабя, катораму шчэ рана ў аглоблі! Стала, ураўнаважана заявіў сам сабе: «Було — сплыло! Дак значыць: як i не було!..»

З гэтым настроем ён даехаў да свайго надзелу, спыніў каня, саскочыў з воза, цвёрдым гаспадарскім тонам загадаў усім — матцы, Мані, Валодзьку, здымаць з воза прывезенае; сам выняў касу, мянташку, торбу з салам, прасачыў, як маці ставіць на траву калыску для малога. Спадылба паглядзеў на Маню, што стаяла побач з малым на руках, чакала, калі матка падрыхтуе пасцельку. Строга, нават жорстка сказаў сабе: не вольны казак, вунь «аглоблі» — жонка. Не хапаючыся, без адзінага лішняга руху, як чалавек, які звык рабіць сваю справу, распрог каня, уладна пазваў меншага брата, шастаючы босымі нагамі ў высокай мокрай траве, з вераўчаным путам у руцэ павёў каня к узлеску, дзе пасвілі коней. Спутаў, пусціў пасвіцца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі
Вячэрнія ветразі
Уладзімір Караткевіч
Сократ Янович: Сьцяна
Сьцяна
Сократ Янович
Іван Мележ: Людзі на балоце
Людзі на балоце
Іван Мележ
Іван Мележ: Завеі, снежань
Завеі, снежань
Іван Мележ
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.