Іван Шамякін - Трывожнае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Трывожнае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трывожнае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трывожнае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

Трывожнае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трывожнае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пятра пачало раздражняць бабкоўскае захапленне ўсім даваенным, гэтак жа, як раздражняла ханжаства настаўніц. Ён знарок, на злосць старому, пачаў пярэчыць: усё было зусім не так. Бабкоў узлаваўся. I яны трохі не пасварыліся. Перашкодзіў Грамыка. Прыйшоў вясёлы, з хітрымі смяшынкамі ў вачах i запрасіў ix да сябе на абед.

— Пайшлі, хлопцы, пацешым душу на бабскае свята. Наямося да новага ўраджаю. Цешча бычка зарэзала. Ну, i ўсё другое, як мае быць на Вялікдзень. Нават пляшку недзе дасталі, чортавы бабы, неразліўной, чыстай маскоўскай.

Бабкоў адразу згадзіўся.

Пятра гэта здзівіла i ўзлавала. Ён добра ведаў слабасць старога: чарка для яго — адзіная i наймацнейшая спакуса. I, аднак, трэба ж мець нейкі прынцып! Толькі што рваўся ў калгасы, баяўся Анісімава, i вось — ураз пра ўсё забыўся. У яго, Пятра, ад напамінкаў пра мяса i яйкі таксама забурчала ў жываце i пагнала сліну. Але ўсё-такі нельга забывацца, што ты не проста настаўнік, а партыйны кіраўнік, выхавацель i дзяцей i дарослых. Што яны падумаюць?

— Падвядзеш ты, Панас, пад манастыр i нас i сябе. Раззвоняць: камуністы Вялікдзень спраўлялі. Крый божа, дойдзе да Анісімава… ён з нас спусціць стружку.

Казаў, а на душы было пагана, бо адчуваў, што словы яго няцвёрдыя: урэшце i ён не вытрывае перад такой спакусай — гэтак паабедаць! Таму выходзіць, што ўшчувае ён няшчыра — ці то каб паказаць сябе перад таварышамі па рабоце лепшым за ix, ці то — каб застрахавацца на ўсякі выпадак. Хіба гэта не такое ж ханжаства, як у тых настаўніц? Хіба не лепш згадзіцца адразу, як Бабкоў? Усё адно недзе трэба есці, не галадаць жа ў знак пратэсту супроць Вялікадня.

— Ніхто не будзе званіць, Андрэевіч. Не бойся. Не думай, што людзі не разумеюць. Ды ім самім Бог — для прыліку. Хіба такія, як цешча мая, шчыра вераць? А так… Чуў, што Лізавета казала? Але хочацца людзям, каб хоць адзін дзень мець свята…

— Будзе Першамай.

— Мы з табой i на Першамай не дамо пагуляць. Аб'явім рабочым днём…

— Аб'явім, а выконваць будзем, як сёння. Чаго варта пастанова, за якую прагаласавалі? Ніводнага чалавека на полі…

— Хаця б коней куды загнаў далей ад дарогі,— нечакана падтрымаў Бабкоу. — Паедзе хто з раёна — адразу ўбачыць, што ў полі нікога…

Грамыка неяк дзіўна ўсміхнуўся, крутнуў галавой.

— Ох, умеем мы ад саміх сябе хавацца! Коням таксама трэба хоць адзін дзень свята, яны з пастронкаў не вылазяць.

Пятро зразумеў, што першай фразай Грамыка адказаў не Бабкову, а яму — на яго ваганні, на яго спробу прыкрыць слоўнай заслонай згоду паабедаць. Гэта кранула за жывое. Што цяпер лепш — катэгарычна адмовіцца ці рашуча згадзіцца? Toe, што хітрун гэты бачыць, як кажуць, наскрозь i глыбей, чытае нават тыя думкі, якія сапраўды часам сам ад сябе хаваеш ці, ва ўсякім разе, не адразу даеш ім права ўплываць на рашэнні,— прымусіла адкінуць прэч усялякую дыпламатыю i агаворкі:

— Пайшлі. Было не было. Бюро нам усё адно не мінуць. Не за гэта, дык за другое.

Пятра бянтэжыла, што дома ў Грамыкі сямідзесяцігадовая цешча, якая, чаго добрага, яшчэ пачне «хрыстосавацца», i дзеці — школьнікі, сын i дачка. Але Панас i жонка яго Гаша, увішная i па-сялянску вельмі практычная, усё прадугледзелі: ні старой, ні дзяцей у хаце не было. Але былі ўжо там Саша з Ленкай i жонка Бабкова з сынам ад першага мужа, што загінуў у партызанах, у атрадзе Івана Дзямідавіча.

Жанчыны памагалі гаспадыні збіраць на стол, хоць там стаяла ўжо столькі смакаты, што ў галоднага Шапятовіча ажно заныла ў жываце. Хутчэй бы за стол!

Ды раптам на вуліцы загурчаў матор, фыркнуў, чмыхнуў, заглух. Каля хаты спыніўся «віліс».

— Анісімаў!

На нейкі момант усе яны — i мужчыны i жанчыны — анямелі, застылі ў недарэчных паставах, магчыма, у больш ненатуральных i смешных, чым гараднічы, яго сям'я i ўсё акружэнне ў фінале «Рэвізора». Ніхто не ведаў, што рабіць.

Нарэшце Грамыка скамандаваў шэптам, як у начной атацы:

— За мной! — I гэтак жа, як на фронце, прыгнуўшыся, шмыгнуў у дзверы.

Бабкоў — за ім. Каманда i яе выкананне былі такія рашучыя, што Пятро таксама падначаліўся i выскачыў следам за імі ў недабудаваныя сенцы.

За дзвярамі стаяла лесвіца на гарышча. Грамыка ca спрытам ката, за два бясшумныя скокі, апынуўся там, у падстрэшшы сваёй новай хаты. Нязграбна палез па лесвіцы i Бабкоў, шэптам мацюкаючыся. I толькі тады Пятро зразумеў сэнс Панасавай каманды. I спыніўся… Гэтак ганебна, па-дзіцячы хавацца ад свайго сакратара райкома? Зрабілася i сорамна i крыўдна. Пятро з адчайнай рашучасцю выйшаў у двор. На фронце гэта называлася «прымаю агонь на сябе». Але там быў вораг. А тут… Угледзеў Анісімава — знікла рашучасць. Што сказаць? Выдаць ix, Бабкова i Грамыку? О не! Гэта была б здрада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трывожнае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трывожнае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Трывожнае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Трывожнае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x