Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі ў пакоі Кірыла павярнуўся і ўбачыў, што Славік стаіць на парозе, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў. Такая нахабная пастава яшчэ больш абурыла.

— Падыдзі бліжэй! — працадзіў ён праз зубы.

Славік, іранічна ўсміхнуўшыся, не ступіў тры крокі, а, здавалася, павольна прасунуўся, як на лыжах. Магчыма, каб не такая яго ўсмешка, усё было б, як многа разоў дагэтуль: успыхнуў бы феерверк гнеўных слоў і… патух. Ні разу Кірыла не падымаў на сына руку. Не мог, бо любіў яго. Але тут сарвалася апошняя кропля цярпення.

— Рукі з кішэняў! — грымнуў ён і, не дачакаўшыся, пакуль сын выканае загад, схапіў за адварот тэніскі, ірвануў на сябе. — Ты! — І з усяго размаху садануў правай рукой у сківіцу.

Славік адляцеў да дзвярэй, ударыўся спіной аб вушак, споўз на падлогу, войкнуў, схапіўся за шчаку. У той жа міг у дзвярах з'явілася маці. Загарадзіла сабой сына, замаліла да мужа:

— Што ты робіш, дурны? Пасаромейся!

— Змоўкні! — у страшэнным гневе закрычаў Кірыла. — Абаронца! Ты бачыш, да чаго давяла твая абарона? Шчанюк! Ты доўга будзеш ганьбіць добрае імя бацькі, маці, сястры? Хто цябе выгадаваў такога?!

— Не крычы! Людзі, — зморшчылася Валянціна Андрэеўна, заклапочана схіліўшыся над Славікам, які сядзеў нерухома, рукамі закрыўшы твар.

— Табе сорамна людзей, калі я крычу? А за яго табе не сорамна? Пашкадуй, пашкадуй яго, вытры соплі, ён табе не адну яшчэ пілюлю падсуне. Герой! На што ты здатны? Што ты ўмееш? Толькі можаш, што паскудзіць, як шалудзівы кот.

— А сам ты што ўмееш? Біцца? — праенчыў піскліва Славік. — Стары конь!

Недарэчнае пытанне і яшчэ больш недарэчная мянушка прагучалі надзвычай па-дзіцячаму, вырваліся ад бяссільнай злосці і крыўды. Гэта расчуліла Шыковіча. Стала шкада сына і брыдка за свой учынак. Нікога ў жыцці ён не біў, нават калі быў хлапчуком, пазбягаў боек, часцей білі яго. А тут — выкінуў з кабінета Рагойшу, ударыў сына… Што здарылася? Нервы? Аднак, каб не раскіснуць, ён пагразіў:

— Я табе пакажу «конь»! Ідыёцкі жаргон! Разбэшчаныя шчанюкі! — Злосна да жонкі: — На рукі яго вазьмі! Пакалышы. Соску дай. Пе-да-го-ог!

І выйшаў. На верандзе адчуў, як дрыжаць рукі, ногі, «сігналіць» сэрца. Падумаў: «Так інфаркт нядоўга схапіць».

А Славік, пачуўшы, што бацька выйшаў, уткнуўся тварам у матчыны рукі, якія хацелі падняць яго з падлогі, і… заплакаў. Зусім па-дзіцячы, усхліпваючы.

Хлопцы ляжалі на беразе ракі, на пясчанай касе. Грэлі спіны на стомленым ласкавым сонцы. Слухалі, як ззаду ціха плешчацца і журчыць вада, а наперадзе, на адхоне, шалясціць лазняк. Вецер сціхаў — і ўсё сціхала, лагаднела, утаймоўвалася: вада і лес, птушкі і чалавечыя страсці. Нават ластаўкі, што гняздзіліся ў абрыве, лёталі без заўсёднай сваёй трывогі. Хлопцы займаліся адным: ляніва падграбалі пад сябе цёплы, вымыты ракой да белізны пясок і сачылі, як у чыстым небе над лугам плавае коршак. Гэтак жа ляніва і спакойна, не палюе — адпачывае. Калі коршак раптам куляй упаў уніз, у кусты, яны, як па камандзе, апусцілі галовы на рукі і праз сухі пясок удыхалі вільготныя пахі ракі. Пасля іх увагу прыцягнула маленькая, у залатой манішцы і блакітным фартушку птушачка: яна села за паўкроку ад Косцевай галавы і, віхляючы зялёным хвосцікам, праскакала міма ўсіх, як бы правярала, ці жывыя гэтыя голыя нерухомыя людзі. Яе не спалохаў і голас Генрыха:

— Хлопцы, хто ведае, як называецца гэтае прыгожае птушанятка?

Маўчанне.

— Ніхто не ведае? Косця?

— Шчурка.

— Дакладна? Маўчыш? Як мала мы ведаем!

— Дарэмна ты, Тарас, пацягнуў нас на гэтую куркульскую дачу, — прабурчаў Іван Ходас.

— Не папракай! — крыкнуў Косця.

— Я не папракаю.

Тарас маўчаў. Ён думаў пра Машу. Здзіўляўся: «Чаму я думаю пра яе? Дзіўна. Што дала аплявуху таму шалапуту? Яму варта. Але не гэтак. Не да месца было. Сапсавала абед, настрой усім… І сабе».

Як задрыжалі яе вусны, калі Шыковічы адзін за адным — сам, Славік, маці — пайшлі ў дом, а Іра і Яраш пачалі прасіць у яе прабачэння. Тарас бачыў, як крывілася Галіна Адамаўна, яна асуджала Машу, асабліва ёй не падабалася, што муж просіць у сваёй падначаленай прабачэння. Майзісы адразу пачалі збірацца дадому. Хлопцы падзякавалі Ярашам і, вылезшы з-за стала, тут жа зніклі. З Машай яны не развіталіся. Чаму? А цяпер маўчаць. Ну і да д'ябла, няхай маўчаць.

«Завошта яна пляснула яго? Што ён такое сказаў?»

— Куды ён хоча падацца цяпер?

— Хто?

— Гэты… «атамшчык».

— Славік? Не ведаю.

— А навошта яму куды падавацца? У бацькі грошай хопіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.