Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яраш разумеў яе. Занадта многа людзі прынеслі ёй гора і пакут. Яе шчасце, што яна зусім не страціла веры ў жыццё і ў людзей, верыць яшчэ, што побач са злоснымі ёсць людзі добрыя.

Нейкі момант яны маўчалі. Яраш, магчыма, упершыню за ўсю сваю практыку адчуў некаторую няёмкасць каля ложка хворай. Можа, таму, што без пэўнай мэты ён ніколі так доўга не заседжваўся. У яго і цяпер была мэта, але зусім не прафесійная.

Даследаванні і здагадкі Шыковіча, нечаканая сустрэча з Зосяй не толькі распалілі і яго цікавасць да справы доктара Савіча, больш таго — ён адчуў сябе вінаватым, што нічога не зрабіў дагэтуль. Цяпер яму хацелася ўсяляк дапамагчы Кірылу. Той, нецярплівы, гарачы ў рабоце, дамагаўся сустрэчы з Зосяй. Ён, Яраш, як хірург і як псіхолаг, ашчаджаў хворае сэрца пацыенткі і асцерагаў яе ад цяжкіх успамінаў. Таму і цяпер яму нялёгка было падвесці размову да ўспамінаў пра яе бацьку.

Зося, напэўна, сама адчула няёмкасць зацяглай паўзы. Яна сказала:

— Ад мяне толькі што пайшла Маша. Мы доўга гутарылі.

— Я рады, што вы пасябравалі.

— Яна цікавая. Спачатку мне здалося, што яна іграе… А ў жыцці нельга іграць! Некалі, яшчэ ў школе, я хацела стаць актрысай. І таксама іграла выдуманую ролю. Дома, на вуліцы, у гасцях — усюды… Смешна і наіўна.

— Чаму смешна? Маладыя ўсе рамантыкі. Вунь мае дзеці, Тарас, Віця… Якія ў іх мары і жаданні! І я не сказаў бы, што гэта ігра.

— Дзе ён быў тады, Тарас?

— Яго схавалі добрыя людзі. Суседзі.

— Я шукала яго.

— Я ведаю. Мне казала цётка Люба.

— Яна не паверыла мне.

— Не крыўдуйце на яе. Яна была залаты чалавек і найлепшая канспіратарка.

— Яна загінула?

— Не, памерла год назад.

Зося памаўчала, як бы ўшаноўваючы памяць чалавека, з якім лёс звёў яе на кароткі міг.

— Як мне хацелася знайсці яго, гэтага хлопчыка! Я не проста помніла вашу просьбу. Я доўга жыла ёй. Для мяне гэта было першае баявое заданне падпольшчыкаў. І мне хацелася хутчэй выканаць яго. Але бацька… Вы ведаеце, як ён асцерагаў мяне. Навошта ён так асцерагаў? Дзіўны чалавек!.. Употай ад яго я пайшла да цёткі Любы. Сказала пароль. Усё, як вы гаварылі. Яна адказала не зусім так, але пусціла ў дом. Я сказала, што вы прасілі даведацца, ці вядома ёй што-небудзь пра сына Паўла Ганчарова. Яна адказала дзіўна і незразумела: «Перадайце Віцю, што дзядзька Рыгор запрашае на заручыны Веты. У суботу пад вечар». Я сказала, што перадаць нічога не магу, бо вас пераправілі ў лес. «Да каго?» — спытала цётка Люба. Я не ведала, да каго. Тады, відаць, у яе ўзнікла падазронасць. Яна больш нічога не спытала пра вас. Але калі я зноў паўтарыла сваё пытанне пра Тараса, яна адказала, што нічога невядома. Мяне пакрыўдзіла, што яна такая абыякавая і да лёсу дзіцяці і наогул… Хаця б пацікавілася, хто я і што я. Не, нішто, здавалася, яе не цікавіла. Праўда, паводзіла я сябе неразумна і няўмела. Цётка Люба ўсё-такі спытала, як маё імя. Я адказала, што Вольга. Чаму Вольга і навошта мне было падпольнае імя — сама не разумею. Мабыць, ад жадання сыграць ролю падпольшчыцы.

На другі дзень я пайшла на Каштанавую, дзе жыў Павел. Там я таксама надзівачыла. Ведаеце, што зрабіла? Я — сястра Паўлавай жонкі, шукала іх, жывых. Людзі, якія жылі ў тым доме, збянтэжана паціскалі плячамі: яны тут нядаўна і нікога не ведаюць. Заплаканая, я паказвала пісьмо, якое сама напісала: «Яны жылі тут, вось адрас. Што ж мне рабіць? Я прыехала ажно з Харкава». Хадзіла па суседзях. Адны рабілі выгляд, што нічога не ведаюць. Другія не таілі сваю падазронасць. Але потым дзве старыя жанчыны, мабыць, паверылі мне і сказалі страшную праўду. Я плакала шчыра. «А хлопчык? Дзе хлопчык? Тарасік». — «Кажуць людзі, у нямецкім дзіцячым доме», — паведамілі старыя. У той вечар я спытала ў бацькі, ці ёсць у горадзе дзіцячыя дамы. «Навошта табе?» Я расказала яму пра вашу просьбу і як я шукала малога. Бацьку гэта спалохала. Ён сярдзіта сказаў, што я загублю і сябе і яго сваімі неразумнымі ўчынкамі. Тады я сказала яму, што больш не буду вартаваць дом і смажыць Гроту трусяціну. «Трэба жыць і змагацца, як ён», — кіўнула я ўгору, маючы на ўвазе вас, Антон Кузьміч. «Ён салдат, — сказаў бацька, — а мы з табой цывільныя людзі, я — стары лекар, ты — дзяўчынка, дзіця». Я сказала яму тады многа тых слоў, якія пачула ад вас. Бацька мусіў здацца. Толькі папрасіў, каб я нічога сама не рабіла, пра ўсё даведаецца ён.

Праз тыдзень, можа, не помню, бацька сказаў, што я магу наведаць дзіцячы дом у Высокай Будзе, гэта кіламетраў пятнаццаць ад горада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.