Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Даўно не гутарыў з ім душэўна. Год шэсць ужо. Цікава, ведаеш… Як ён змяніўся? У які бок? Адбыліся такія падзеі! Пераварот у мазгах, у сэрцах. А як ён? Ён, брат, з цвердалобых. Цікава, як ён ставіцца да сваёй кнігі. Да нашай кнігі, якую мы разам пісалі. Ён — аўтар, я — літапрацоўшчык. Я, напрыклад, многага не пашкадаваў перакрэсліць з таго, што пісаў тады. І гэтую кніжачку мне хочацца ператрэсці грунтоўна. Але трэба ведаць, як глядзіць ён, аўтар. Калі трымаецца тых жа поглядаў на падполле — да ліха! Я, апрацоўшчык, разграмлю яго.

— Ого! — іранічна выгукнуў Яраш, не адрываючы позірку ад верхавін сосен. — А ці не будзе гэта смеласцю п'янага зайца, Кірыла?

Ад піжамы Шыковіча адляцеў гузік і пакаціўся па падлозе. Расхінуўшы піжаму, заклаўшы пад яе, за спіну, рукі, ваяўніча выставіўшы пукаты жывот, Шыковіч змерваў магутную постаць сябра знішчальным позіркам.

— Каб я цябе менш ведаў, я даў бы табе па мордзе за такія словы! У розных ролях мне давялося быць, але ў ролі п'янага зайца я ніколі не быў! І не буду! Май на ўвазе! Цяпер, калі я ведаю ў дзесяць разоў больш, чым дзесяць год назад, калі пісалася кніга, мяне абурае тая ацэнка, якую дае падполлю Гукан. Ты глядзі, што выходзіць. Выходзіць, што да яго, Гуканавага, прыходу ў горад партыйнага падполля не было… Ніякай арганізацыі… Ён не ўспамінае нават людзей, якія загінулі. І якія жывуць… Цябе…

Твар у Яраша змяніўся: зніклі складкі іранічнай усмешкі каля рота, спакой, задаволенасць, з'явіліся спахмурнеласць і пакута, быццам чалавеку штосьці забалела раптам. Ён ціха сказаў:

— Мая роля ў падполлі другарадная. А што да іншых… Калі забыліся тады, то ці варта варушыць гэта цяпер? Праз семнаццаць год! Варушыць мёртвых?

Калі Шыковіч, увогуле спакойны чалавек, абураўся, ён пачынаў махаць рукамі і крычаць.

— Антон! Мне сорамна чуць гэта ад цябе! Такія мёртвыя не паміраюць! Яны павінны жыць, стаяць у адным страі з намі! І змагацца! Не было герояў безыменных!.. Гэта сказаў чалавек, які сам аддаў жыццё. Ты забыўся? — Шыковіч ірвануўся ў адчыненыя дзверы і праз момант вярнуўся з кніжкай у руках. — Вось… «Цярпліва збірайце сведчанні аб тых, хто загінуў за сябе і за вас…» Фучык! За сябе і за нас! А ты — «не трэба варушыць мёртвых». Камусьці, мабыць, хочацца, каб мёртвыя маўчалі. Але ты… Навошта табе?

— Я не люблю ўспамінаць сваю падпольную дзейнасць, ты ведаеш. На маю долю выпадала самае цяжкае.

Яраш адвярнуўся, упёрся рукамі ў парэнчы так, што пабялелі костачкі пальцаў, і глядзеў на луг. Пад дубамі, па беразе старыцы хадзіла жанчына ў купальным касцюме. «Валя ці Галя?» — падумаў ён, стараючыся пазнаць. І адчуў нейкі дзіўны прыліў вялікай любві і замілаванасці да жонкі, да дзяцей, да сям'і Шыковіча — да ўсіх добрых людзей і да гэтай цудоўнай прыроды, да зямлі і да неба. Да ўсяго на свеце. Чалавек ён быў сентыментальны, і ад гэтай замілаванасці вочы яго сталі вільготныя. Каб схаваць сваю слабасць, не паварочваючыся, сказаў сурова:

— А папрокаў такіх мне не кідай! Я тых людзей не забываю.

Шыковіч узяў яго за плячо і прымусіў павярнуцца.

— Не забываеш? — спытаў мякка і раптам груба адштурхнуў ад сябе і зноў закрычаў: — А што ты зрабіў, каб подзвіг іх стаў вядомы?! Каб расказаць пра іх Віктару, Ірыне, Наташы? Новаму пакаленню?

— Не кожны ўмее расказваць.

— Ты ўмееш! Але табе перашкаджае твая хірургія.

— Ну-у, ведаеш…

— У цябе гуманная прафесія. Ты збаўляеш людзей ад пакут. І табе здаецца, што гэтым ты ўзводзіш помнік сваім сябрам.

— Але. Няхай гэта банальна, па-газетнаму… Але ўрэшце нашы добрыя справы… Сапраўды, толькі яны могуць стаць помнікам.

— Добрыя справы часам рухаюцца нашым эгаізмам і самалюбствам. Я хацеў хутчэй закончыць аповесць і адмахваўся нават ад таго, каб напісаць фельетон у газету і памагчы людзям… А ў цябе адна дысертацыя, цяпер — другая… Аперацыі… Справы добрыя ўсе… І ты выдумаў сабе філасофію… За яе лёгка схавацца. Працуеш ты — дай бог кожнаму. Але падумай, як было б крыўдна і несправядліва, каб, напрыклад, гісторыя абароны Брэсцкай крэпасці так і засталася пахаванай пад яе руінамі…

Шыковіч неяк дзіўна, бокам, адкаціўся да дзвярэй, стаў у іх вузкім праёме, упёршыся локцямі ў вушакі. Ён гарэў жаданнем паспрачацца. І не дзеля таго, каб нешта даказаць свайму апаненту, а хутчэй, каб зарадзіць, распаліць самога сябе. Ён чакаў, што адкажа Яраш. Але Яраш адчуваў праўду ў яго словах, хоць з нечым і не згаджаўся. Ды гэтае «нешта» нялёгка было яму адразу выказаць, бо ўвогуле ён не любіў і не ўмеў спрачацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x