• Пожаловаться

Іван Шамякін: Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Советская классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Сэрца на далоні

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год. Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Сэрца на далоні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Галіны зноў загарэліся шчокі. Яна баялася гэтых паходаў мужа і суседкі з вудамі да ракі, дзе густыя лугавыя зараснікі, хоць яны яшчэ ніколі не заставаліся там адзін на адзін, з імі заўсёды ішлі або Віця, або Наташа, або Іра, ці часцей усе трое. Сама яна знарок не хадзіла, каб не падумалі, што не давярае ці пільнуе. Не, ёй вельмі і шчыра хацелася быць такой, як муж, — ён ва ўсім верыць ёй, як Шыковіч, абыякавы да таго, куды і з кім ідзе яго жонка, як Валянціна. Хочацца… Але яна не можа. Яна пакутуе. І, магчыма, не столькі ад самой рэўнасці, колькі ад сораму за яе і за сябе, што яна вось такая — не як другія. Але каб ён быў не такі, яе Антон. Можа, тысячны раз яна палюбавалася яго асілкавай постаццю, што ўся імкнецца ў неба за галубамі, яго дужымі голымі рукамі, шырокім і мужным тварам, валасамі каштанавага колеру… Яна не ведае больш прыгожых валасоў. Дурні тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохі рудаваты. Каб яны прыгледзеліся бліжэй, каб маглі пагладзіць гэтыя мяккія валасы, пачуць, як яны пахнуць, прытуліць гэтую разумную галаву да грудзей… Вось так… Яна мысленна абняла мужа. І тут жа адчула пякучы боль ад думкі, што калі-небудзь другая, чужая жанчына абнімала яго. Закружылася галава. Як праз сон да яе даляталі словы суседкі:

— Раніцай пытаю: «Прызнайся, Кірыла, каго на сёння запрасіў?» — «Нікога», — кажа. А па вачах бачу, што маніць. Уцяку на луг на цэлы дзень. Няхай сам частуе… Што з табой, Галя? Ты нездарова?

— Не. Нічога. — Галіна Адамаўна бадзёра падхапілася і засмяялася, але смех гэты гучаў дзіўна.

Яраш адарваўся ад галубоў, глянуў уніз на жонку.

— Галка! Што здарылася?

— Нічога. Вунь хто падбіраецца да вашых галубоў, — яна паказала ў неба над лугам.

Там, у вышыні, павольна кружыў коршак.

— Віця! Пакараць агрэсара. Збіць, як Паўэрса.

Бацька і сын з аднолькавым спрытам саскочылі ўніз. Віктар на міг заглянуў у пакой і выбег адтуль са стрэльбай. Хлопцу толькі нядаўна дазволілі карыстацца ёй, і ён рады быў кожнаму выпадку, каб паказаць свой паляўнічы талент. Пераламаўшы доўгае цела, траха не датыкаючыся носам да зямлі, ён смешна сігаў да раўчака, збіраючыся па зарасніку дабрацца непрыкметна да таго месца, над якім кружыў коршак. Галіна Адамаўна крыкнула:

— Віця, асцярожна! Там недзе Іра…

Яраш глядзеў услед сыну і бязгучна смяяўся. Смяялася яго цела, перапоўненае здароўем і бадзёрасцю.

Галубы ўпалі ўніз. Ці то яны адчулі небяспеку, ці, можа, убачылі, што гаспадары нарэшце пакінулі свой пост і нішто не перашкаджае заляцець у галубятню. Але яны не заляцелі адразу на гарышча, а ўсёй чарадой, шумна захлопаўшы крыламі, уселіся на парэнчы балкона, што быў зроблены над верандай з другога боку гэтага доўгага дома.

З акна паддашка высунулася лабастая галава з лысінамі-затокамі, што глыбока ўрэзаліся ў доўгія, крыху кучаравыя і моцна ўскудлачаныя белыя валасы.

— Што ў вас за гармідар такі? — хмура спытаў Шыковіч, бліснуўшы залатым зубам. — Не даяце чалавеку папрацаваць спакойна.

— Ты, Кірыла, як Наташка, — засмяялася Валянціна Андрэеўна. — Усю раніцу я хадзіла на пальчыках. Не можам жа мы хадзіць так цэлы дзень.

— Сёння нядзеля, Кірыла Васільевіч. Трэба адпачываць, — сказала Галіна Адамаўна.

Яраш хітра сажмурыўся:

— Нешта ў цябе вочы заспаныя. Няўжо ад працы?

Галава Шыковіча схавалася. Яраш і жанчыны засмяяліся. Але праз момант Шыковіч з'явіўся на балконе ў зялёна-карычневай паласатай піжаме. Пужнуў галубоў:

— Кыш, чэрці! Ужо напэцкалі, — і да Яраша: — Я табе дам — «вочы заспаныя». Эскулап ты беспардонны! Гэта ж не твая работа! Выразаў сляпую кішку, і больш ніякага клопату, ідзі ганяй галубоў.

— Няшчаснае чалавецтва! Як яно збяднее, калі не пачытае твайго артыкула. Ці, можа, свет перавернецца дагары нагамі?

— Цяпер яны доўга будуць шпіляць адзін аднаго. Хадзем купацца, Галя.

— Наташка, купацца хочаш?

Дзяўчынка выглянула з акна, крыкнула:

— Чаго хачу — таго хачу! Тут жаданні нашы, мамачка, заўсёды супадаюць. — Яна выскачыла праз тое ж адчыненае акно з ручніком і кнігай у руках.

У кустах бухнуў стрэл.

Коршак спакойна праплыў над сядзібай. Усе правялі яго вачамі. Яраш пашкадаваў:

— Прамазаў Віктар.

— Насыпце яму солі на хвост, — хмыкнуў Шыковіч з вышыні.

— Я цябе, малавера пузатага, зараз скіну з тваёй галубятні!

Адыходзячы, жанчыны пачулі, як пад цяжкімі крокамі Яраша застагналі новыя ўсходцы, што вялі на гарышча, дзе Шыковіч абсталяваў сабе кабінет. Потым, азірнуўшыся, яны ўбачылі, што кароткі Шыковіч дрыгае ў паветры нагамі, падняты дужым Ярашам.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Злая зорка
Злая зорка
Іван Шамякін
Міхась Зарэцкі: Вязьмо
Вязьмо
Міхась Зарэцкі
Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Астрыд Ліндгрэн: Браты Львiнае Сэрца
Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.