• Пожаловаться

Іван Шамякін: Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Советская классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Сэрца на далоні

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год. Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Сэрца на далоні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мяне непакоілі раны на галаве. Але яны дробязь. Рассек, відаць, казырком. А так зламаны ўсяго тры рабрыны…

— Усяго! — жахнулася Валянціна Андрэеўна.

— …Пералом рукі… Шок. Траўматычны. Гэта нам не вельмі падабаецца, але нічога, цяпер мы ўзброены лекавымі ракетамі. Пусцім у ход усе сродкі. — Яраш плюхнуўся, аж застагналі спружыны, у тое крэсла, дзе толькі што сядзеў Кірыла, закінуў нагу на нагу, дастаў з-пад халата гадзіннік, глянуў: — О-о! З Новым годам, сябры мае!

— З Новым… — горка ўсміхнулася Валянціна Андрэеўна.

— Не вешай носа, Валя. Прыйшоў Новы год — прыйдуць новыя радасці. Трэба нам з табой, Кірыла, хоць спірту па мензурцы цяпнуць за Новы год.

— Трэба, — панура згадзіўся Шыковіч. Валянціна Андрэеўна, не будучы ніколі ханжой, аднак, амаль узненавідзела іх у гэты міг, мужа і доктара, які ўратаваў яе сына і якога яна ўвогуле богатварыла, — за тое, што ў такі момант, калі Славік, можа, на валаску ад смерці, яны збіраюцца піць спірт. Кашчунства!

— Туды можна, Антон Кузьміч?

— Нельга. Зашываюць. Перавязваюць. Навошта маці глядзець на гэта. Хутка яго прывязуць у палату.

— Ты няўмольны.

— Я няўмольны. Папяроска ёсць, Кірыла?

Ведаючы, што Яраш закурвае толькі ў выключных выпадках, Валянціна Андрэеўна раптам зразумела, якой нялёгкай была для яго аперацыя, і ўміг даравала яму і спірт, і абыякава грубы тон.

У калідоры зашоргалі крокі людзей і шыны хірургічнай каляскі. Маці насцярожана прыслухалася, а калі зразумела, што гэта, кінулася да дзвярэй. Людзі ў белым правезлі каляску міма яе. Яна не ўбачыла Славіка — адны бінты. Жахнулася, але не закрычала, не заплакала. Моўчкі, вельмі асцярожна ступаючы, пайшла следам. У дзвярах пасляаперацыйнай палаты яе руку сціснула чыясьці вельмі далікатная, мяккая і халодная рука. Валянціна Андрэеўна павярнула галаву. Знаёмыя залатыя вочы глядзелі на яе з ласкавым спачуваннем, з тым разумным жаночым спачуваннем, якое не паглыбляе болю, не кранае ран, а прыносіць заспакаенне і надзею: побач добрыя людзі, яны адгоняць бяду.

39

Апошняя думка была: «Толькі б не загарэлася. І не заклініла дзверцаў».

Праўда, у міліцэйскай машыне Славік апрытомнеў і хвілін колькі мацюкаў міліцыю. Нават спрабаваў выскачыць з машыны, што моцна ўзлавала добрага начальніка. А потым настала другая фаза шоку: паўнейшая абыякавасць да ўсяго на свеце. Лекар раённай бальніцы беспамылкова ўстанавіла дыягназ і сур'ёзна ўсхвалявалася за жыццё пацыента, хоць міліцыя і сказала ёй, што гэта вядомы злодзей-рэцыдывіст і ўмее хітра прытварацца: паўгадзіны назад крычаў і рваўся з машыны, а цяпер, бачыш, ляжыць быццам нежывы.

Нежывым позіркам ён сустрэў маці, якая прыляцела на санітарным самалёце. Гэта яе вельмі напалохала. Такімі ж вачамі ён глядзеў на Яраша, калі яго прывезлі ў бальніцу, не пазнаваў яго. Але Машу, здаецца, пазнаў: спрабаваў усміхацца ёй і нешта гаварыць…

Маці спалохалася яшчэ больш, калі пасярод дня — першага дня новага года — Славік раптам пачаў трызніць і кідацца на ложку. А Яраш зразумеў: найбольш небяспечнае — шок — пераможана. Толькі ён адзін уяўляў поўную карціну таго, што тварылася ў разбітым целе і ў мазгу хворага. Ён пайшоў адпачываць, здалося Валянціне Андрэеўне, у самы небяспечны момант.

Хлопец гарэў — у машыне. Кідаўся, каб адчыніць дзверцы, іх заклініла. Як жа выбрацца з гэтай палаючай мышалоўкі? Разбіць шкло? Ветравое шкло! Але што з рукой? Ён не можа падняць яе — як бервяно. Няўжо ў яго не хопіць сілы разбіць шкло? ІІаклікаць на дапамогу? Каго? Міліцыю. Не, ён не пакліча нікога! Але полымя бліжэй, яно паліць, гудзіць у вушах.

— Ма-ма!

— Сына! Сыначка! Я тут, з табой. Супакойся.

І раптам цішыня. Няма спякоты, не гудзіць полымя. Снежная бель перад вачамі. Ага, яго выкінула з машыны! Дык гэта ж добра! Наглытацца снегу і ўстаць на ногі — і бывайце здаровы. Вада сама льецца ў рот. Ах, рэчка! Рэчка, якую яму не ўдалося праскочыць. Але ж ён лепшы плывец.

Так паўтаралася разы тры. А потым ён убачыў вочы маці, яе твар, родны, ласкавы. Радасць у яе вачах, што лілася праз слёзы, дабрата ва ўсмешцы затапілі яго гарачай хваляй невядомай дагэтуль пяшчоты да маці, удзячнасці ёй. Гэта яна, маці, ратавала яго. Яна першая з'явілася, калі ён апынуўся ў бядзе. А можа, яму гэта толькі здаецца? Можа, яму хочацца, каб маці была тут, побач? Ён спрабуе падняць руку, каб дакрануцца да яе. Засмяглыя вусны яго варушацца:

— Ма-ма!

Ён, забінтаваны, не чуе, але па руху яе вуснаў здагадваецца, што маці кажа:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Злая зорка
Злая зорка
Іван Шамякін
Міхась Зарэцкі: Вязьмо
Вязьмо
Міхась Зарэцкі
Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Астрыд Ліндгрэн: Браты Львiнае Сэрца
Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.