• Пожаловаться

Іван Шамякін: Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Советская классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Сэрца на далоні

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год. Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Сэрца на далоні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, гэтага я не магу зразумець! Абвяшчаць сябе знаўцам чалавечых душ… Пісаць разумныя кнігі, разумныя артыкулы і… не разумець, не ведаць уласных дзяцей… чым яны жывуць…

Жонка за гэтыя колькі гадзін, як прыйшло трагічнае паведамленне, каторы раз дакарае яго, то мякка, з жаночай слязлівай чуллівасцю, то цвяроза-злосна. Кірыла ўрэшце не вытрымаў і першы раз кінуў ёй глуха, нязлосна:

— Вучыць чужых дзяцей…

Валянціна Андрэеўна змоўкла, да нечага прыслухалася. Паўтарыла яго словы, здавалася, неўсвядомлена:

— Вучыць чужых дзяцей… — і, мабыць, асэнсаваўшы, загаварыла з горыччу, з болем: — Але, вучыць чужых… У тым і бяда. Хіба я апраўдваю сябе? Я хачу разабрацца. Чаму… чаму так выходзіць? Чаму ты… мы так мала ведалі… так мала цікавіліся жыццём сына? Справы, праблемы, пошукі, знаходкі… Некалі ты быў проста бацька. Сябраваў з сынам. Ездзілі з ім на рыбалку, хадзілі на лыжах… А потым… ты ўмеў толькі накрычаць на яго і нават ударыць. Як пасля ён мог даверыцца табе, калі ты не верыў яму? А ён такі чуллівы. Ты лічыў яго шалапутам… А ён вось як… Калі ўжо пакахаў… У кішэні ў Славіка знайшлі неадасланае пісьмо Машы. Не, не, не кажы мне, што гэта няшчасны выпадак.

— За ім гналіся.

— Божа мой! Якая недарэчнасць! Бацька падняў на ногі ўсю міліцыю, каб злавіць сына, які…

— Не трэба, Валя…

— А што трэба? Што нам з табой трэба цяпер? Кірыла? Калі С-л-ла-вік…

— Валя!..

Яна змоўкла і нейкі час стаяла ў нерухомасці.

Зноў настала такая цішыня, што чуваць было ціканне ручнога гадзінніка.

Ды раптам цішыню гэтую разарваў рэзкі званок. Званіў тэлефон на стале. Яны абое трохі спалохана глядзелі на белы апарат. Нарэшце Валянціна Андрэеўна схапіла слухаўку.

Званіла Іра. Яе звайшлі на інстытуцкім бале, каб паведаміць пра няшчасце з братам. Пазнала маці, заплакала: што са Славікам?

Кірыла здзівіўся, як разважліва і амаль спакойна адказвала жонка:

— Нічога, Ірачка. Не плач, — і паўтарыла яго словы: — Усё будзе добра. Перакуліўся на машыне. Пералом рукі. Антон Кузьміч аперыруе. Не пускаюць? Дай трубачку вахцёру. — Яна доўга і цярпліва ўгаворвала вартаўніка, каб дазволіў прайсці дачцэ. Але той быў няўмольны, ні просьбы, ні доказы не памагалі. — Пачакай там, Ірок. Антон Кузьміч дазволіць, — супакойвала яна дачку, калі тая зноў узяла слухаўку. — Што? Не думай пра гэта. Я ведаю, што ты любіш яго.

Валянціна Андрэеўна паклала слухаўку і, зусім знясіленая, прысела на канапу.

— Якія жорсткія людзі. Гэты стары — што чурбан. «Не магу», і ўсё.

— Ён выконвае свае абавязкі.

Пасля даволі працяглай паўзы Валянціна Андрэеўна сказала:

— У нас добрыя дзеці, Кірыла. Іра так перажывае, што яны пасварыліся. «Ты ведаеш, кажа, мама, як я люблю яго…»

Валянціна Андрэеўна заплакала, па-дзіцячы ўсхліпваючы.

— Не трэба, Валя. Ты ж сама сказала: усё будзе добра.

— Маўчы, калі ласка! Зноў твой дурны аптымізм!

Яны доўга пасля гэтага сядзелі ў маўчанні. Думалі пра адно. Але, магчыма, па-рознаму. Маці магла задаць тысячу пытанняў сабе, мужу, усяму свету, але ў такім стане ёй было не да пошукаў адказаў на іх, на гэтыя трывожныя пытанні. Ёй уяўляўся Славік маленькім, добрым, ласкавым, чулым, і яна вінаваціла сябе, што так рана палічыла яго дарослым, і думала, як зоймецца дзецьмі ў будучым, калі няшчасце міне сям'ю.

Кірыла, наадварот, спрабаваў даць адказы на гэтыя «чаму?», жончыны і свае ўласныя. Ён думаў шырока і самакрытычна, што ў яго, таксама як і ў тых, каго ён выкрывае, часам жыве абыякавасць да чалавека, нават блізкага. Валя мае рацыю: здараецца, і, на жаль, нярэдка, што за карыснымі і патрэбнымі справамі, якімі займаешся, за гуманнымі і высакароднымі мэтамі часам хаваюцца звычайнае сябелюбства, эгаізм, індывідуалізм. Відаць, найлепшае жыццёвае правіла: будзь добры да другіх і бязлітасны да сябе. А мы яшчэ часцей бываем лепшымі ў адносінах да сябе, чым да другіх…

Крокі ў калідоры хуткія, лёгкія, але з цяжкім поступам, аж, здалося, дрыжалі сцены і брынчалі шыбы. Яраш!

Шыковічы адразу абодва падхапіліся. Чакалі, як найвышэйшага суддзю, — са страхам і надзеяй.

Антон Кузьміч у дзвярах звыклым рухам рукі ссунуў на падбародак павязку. Выгляд яго, суровы і велічны ў асляпляльна белым каўпаку і ў жаўтаватым халаце, спалохаў Валянціну Андрэеўну. Яна застыла з нямым пытаннем на твары, у вачах.

— Нічога. Арганізм малады, здаровы. Аперыравалі своечасова. Адужае.

Маці ўзрадаваў яго бадзёры голас, яго лекарская ўпэўненасць, але адначасова непрыемна і ўразіла: лепшы друг сям'і, Яраш гаворыць пра Славіка як пра звычайнага хворага.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Трывожнае шчасце
Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Злая зорка
Злая зорка
Іван Шамякін
Міхась Зарэцкі: Вязьмо
Вязьмо
Міхась Зарэцкі
Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Астрыд Ліндгрэн: Браты Львiнае Сэрца
Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.