Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ты прывезла ламачча нейкага, а не елак? — закрычаў ён на маладую чырванашчокую жанчыну, якая ў кажуху, у валёнках сядзела на грудцы крыжавін і смачна ела свежую булку. — Думаеш, гарадскія — дурні, любую дрэнь праглынуць? Ці, можа, ім грошай няма куды дзяваць?

— А ты б пазней паспаў, можа б, табе сама Снягурачка прынесла елку, — хораша ўсміхнулася яна. — Елкі як елкі. Хто гэта будзе добры ельнік рубіць? У цябе елка два дні пастаяла, ды і на сметнік. А з добрай ялінкі якое дрэва вырасце!

Яе мудрая разважлівасць, спакой і здаровы апетыт неяк дзіўна супакоілі Славіка, нават развесялілі, настроілі па-святочнаму. Ён хутка выбраў елку, разлічыўся. Жанчына зычліва параіла:

— Галінак захапі. Падвяжаш, будзе елачка што лялечка.

Славік нёс сваё свята, дарагое яшчэ з маленства, і стараўся адагнаць прэч усе сумныя думкі. Пакінуць усе турботы старому году! О, каб можна было ўвайсці ў новы год зусім новым, без усяго мінулага! Нехта ўчапіўся ззаду за елку, пацягнуў. Нехта жартаваў. Ён намерыўся панатужыцца, пацягнуць на сябе, а пасля рэзка адпусціць — няхай грымнецца нейкі дурань. Але ззаду пырскнуў дзявочы смех. Славік хутка павярнуўся. Перад ім стаяла Маша. Трымала маленькую пушыстую елачку і ўсміхалася. Чырвоная, як жар, рукавічка гарэла паміж цёмнай зеляніны. Іскрылася інеем хлапчуковая шапка.

— З наступаючым, Славік.

Ён так узрадаваўся, што забыўся нават павіншаваць яе ў адказ. Стаяў, глядзеў і блазнавата ўсміхаўся.

Потым яны ішлі побач. Неслі елкі, вялікую і рэдкую — Славікаву, маленькую і густую — Машыну. Як у лесе. Славік сапраўды ішоў, як у лесе, — нікога вакол не бачыў, нічога не чуў, акрамя яе голасу. Гаварылі пра пустое, дробязнае. Але ён увесь час думаў, што хутка ёй трэба павярнуць… Яна са смехам развітаецца і… пойдзе. А ён зноў застанецца са сваімі пакутамі. Калі яшчэ здарыцца такі выпадак?

Славік спыніўся, глыбока ўдыхнуў марознае паветра, як бы рыхтуючыся нырнуць.

Маша са смяшынкай у вачах глядзела на яго, напэўна, здагадваючыся, пра што ён хоча сказаць. Ён сказаў амаль шэптам:

— Я люблю цябе, Маша. Я вельмі…

І змоўк — спалохаўся, што яна засмяецца. Яна не засмяялася. Наадварот, зрабілася раптам вельмі сур'ёзнай. Ласкава дакранулася вогненнай рукавічкай да адварота яго паліто.

— Выкінь з галавы, Славік. Я выходжу замуж, — і ўздыхнула.

Словы яе — як удар молата, таго, шматтоннага, што ў механічным цэху. Неяк назіраючы за яго работай, Славік падумаў, што было б, каб пад молат трапіў чалавек. Ён «трапіў пад молат»… «Яна выходзіць замуж за Тараса. Але, за яго, безумоўна. За каго ж яшчэ?»

— Ты дзіця, Славік. А я — старая. Мне дваццаць тры. Тарас — цудоўны чалавек.

Усё. Цяпер — усё. Няма Машы, няма брыгады. Нічога няма. Што ж рабіць?

Кінуўшы елку, як непатрэбную рэч, Славік доўга без мэты і без думак, з пустой галавой блукаў па горадзе. Спачатку не бачыў людзей. Пасля іх узбуджаныя і шчаслівыя твары пачалі раздражняць яго. Што іх радуе? Новы год? Елкі? Смешна. Куды б пайсці, дзе б схавацца, каб нічога не бачыць, не чуць звычайных, банальных слоў?

Каля пад'езда рэдакцыі стаяў бацькаў «Масквіч». Славік як бы спатыкнуўся на яго. Доўга стаяў, разглядаў, як дзіва нейкае. Потым з'явілася думка. Вось яно — выйсце! Паехаць — куды вочы глядзяць. За горад! У снежны прастор! Ляцець, каб вецер свістаў! З'ехаць на край свету. Няхай шукаюць!

Бацька яшчэ вясной забараніў яму ездзіць на машыне і адабраў аматарскія правы. Але запасныя ключы Славік усё яшчэ насіў з сабой, на ланцужку ў маленькай кішэні штаноў. Ён насіў іх з восьмага класа, калі навучыўся вадзіць машыну, і дужа любіў пакруціць ключыкамі перад сябрамі, перад дзяўчатамі — усё, маўляў, мы маем і ўсё ўмеем!

Шыковіч-старэйшы спахапіўся, што няма машыны, хвілін праз дваццаць. У рэдакцыі ўзняўся вэрхал. Гэта ж нечуванае нахабства! Украсці машьшу ад дзвярэй рэдакцыі сярод белага дня, ды яшчэ пад самы Новы год!.. Жах! З абурэннем званілі ў міліцыю з некалькіх тэлефонаў — у абласное, у гарадское кіраўніцтва: якога д'ябла вы там робіце, калі зладзеі дзейнічаюць вось так?! Гонар міліцыі быў закрануты, і яна праявіла незвычайную аператыўнасць.

Па горадзе Славік ехаў павольна: усюды міліцыя, асабліва пры выездзе, правяраюць кожную машыну, якая вяртаецца ў горад, адбіраюць елкі. Ён праехаў кантрольны пункт, кіруючыся ўсіх правілаў, спакойны і ўпэўнены, з папяросай у зубах. Як добры знаёмы, адсалютаваў міліцыянеру. Але як толькі вырваўся за горад, даў такі газ, што стрэлка спідометра хутка перапаўзла лічбу 100 і пачала канвульсіўна скакаць, падбіраючыся часам ажно да 120. Стары «Масквіч», здавалася, не датыкаўся сваімі аблыселымі шынамі слізкай дарогі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x