Іван Мележ - Блізкае і далёкае

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Блізкае і далёкае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1954, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блізкае і далёкае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блізкае і далёкае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блізкае і далёкае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блізкае і далёкае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён гаварыў горача, але добрадушна, як гавораць пра крыўду, якая ўжо адышла. Неўзабаве Арцём Іванавіч стаў распытваць Загорскага, дзе i як той асталяваўся. Пачуўшы, што інвалід плоціць сто пяцьдзесят рублёў за пакойчык, будаўнік пакруціў галавою.

— Яно, праўда, i сам я, браце, не лепш. Плачу-та я не многа, але тулюся ў бараку, — паскардзіўся Арцём Іванавіч.

— Значыцца, таксама пакуль не ў раскошы жывецца?

— У бараку?.. Ён, браце, падобны вельмі на твой «палац»!

Прараб, а за ім i Загорскі засмяяліся.

З гэтага дня Арцём Іванавіч i Загорскі пасябравалі. Загорскі стаў часта прыходзіць да дома, пагаварыць з прарабам, з рабочымі, паглядзець, пакурыць…

Трэба сказаць, прараб хваліўся не попусту, кажучы, што «цяпер пойдуць справы». Тыдзень за тыднем, хоць i павольна, дом усё ажываў i ажываў.

Спачатку першыя бэлькі працягнуліся над адным паверхам, потым яны ляглі над другім, затым над трэцім. Цяпер калі i можна было ўбачыць знізу дома неба, то толькі ў прасветы між бэлек ці ў шчыліны між дошак, на якіх працавалі людзі. Дом перастаў быць корабам, у ім акрэсліваліся паверхі.

Месяцы праз два старанныя цесляры сталі ўжо снаваць на насціле ca смалістых дошак на самым версе, там, дзе сінела глыбокае i пагоднае летняе неба. Стаўлялі кроквы.

Арцём Іванавіч, павесялелы i падабрэлы, рухавы, то хадзіў па дварэ, аддаючы загады, то ўздымаўся да будаўнікоў, што ладзілі дах. У такія дні ён любіў пагаварыць, пажартаваць, пасмяяцца. Гэта былі цудоўныя дні, — цудоўнымі яны тут былi найперш таму, што Арцёму Іванавічу ўсё падабалася i ён таксама падабаўся ўсім…

— Душа-чалавек, Арцём Іванавіч! — прамовіў неяк Загорскі да бялявага шафера, назіраючы за прарабам. — Праўда, душа?

— У настроі чалавек… Ззяе, як сакавіцкае сонца, не раўнуючы сказаць.

— Ззяе… Сэрца ў яго добрае!

— Задаволены, вось i ззяе…

Але даўно вядома, што няма нічога такога пад векавечнымі зорамі, што-б так ці інакш не змянялася. Гэтая ісціна з самым поўным правам адносілася i да Арцёма Іванавіча, пры яго няўстойлівай, уражлівай натуры. Да таго-ж для такой перамены мелася i вельмі ўважлівая прычына, — ix у той час, як ужо гаварылася вышэй, было вельмі многа.

У адзін блакітны, добры сваім плёнам дзень Арцём Іванавіч зноў спахмурнеў, надзьмуўся:

— Чорт ведае, што яны думаюць будаваць: дом ці халадзільнік? З чаго я буду складаць пліты? Майстры!

Усе, хто працаваў у доме, заўважылі, што ён зноў стаў часта знікаць з двара i што вяртаўся сярдзіты. Хто-ні-хто чуў, як ён аднойчы, вярнуўшыся i ўзрушана ходзячы па дварэ, каля склада матэрыялаў, напрарочыў сабе:

— Гэты дом мяне зарэжа!

Ён сказаў гэта так, як чалавек да канца перакананы.

Многія адчулі, што справы з домам не ладзяцца.

А тыя, хто сачыў за домам з боку, з-за агарожы, праязджаючы ў перапоўненым трамваі ці праходзячы па процілеглым тратуары, глядзелі на дом інакш.

— Дах ужо крыюць. Да наступнай вясны закончаць, мусіць.

— Вядома. Лічы, палову работы ўжо зрабілі-ж!

— Зіма будзе, тэмпы не тыя!..

— Зіма? Што-ж зіма?

— Сто кватэр, не менш…

— Сто? У такім гмаху!.. Тут i дзвесце набярэцца!

— Ах, які прыгажун…

I радаваліся i ўздыхалі. Адразу за домам, як відаць воку, былі руіны i руіны.

Дзве сотні новаселляў!

Зімой сцюдзеныя вятры біліся ў фанерныя лісты, што закрывалі пустыя калісьці проймы вокнаў, і, не могучы прарвацца ў сярэдзіну, заглядвалі ў зашклёныя дробныя вочкі-акенцы ў фанеры. Там па-ранейшаму працавалі…

Толькі на наступную восень дом скончылі.

Разабралі рыштаванні, i ён адкрыўся людзям, радуючы вочы сваім хараством, сваёй чысцінёй, сваёй маладосцю. Сярод руін ён здаваўся асабліва прыгожым. Вокны на ўсіх чатырох жылых паверхах былі расчынены, каб лепш сохлі сцены i падлога, — здавалася, што яны расчынены, запрашаючы новых жыхароў. У пакоях свежа пахла падсохлай фарбай. Фарба — барвова-чырвоная на падлогах, светлаблакітная на сценах, у калідорах i на кухнях, рознастайныя ўзоры на сценах пакояў. Гулкая цішыня ў пустых яшчэ кватэрах. Чыста падмеценыя лесвічныя ступенькі… Цудоўныя, слаўныя дні жыцця дома!

На дварэ, на лесвіцах, a дзе-ні-дзе i ў пакоях, ужо хадзілі ўсхваляваныя кватаранты. Кватэры яшчэ задоўга да гэтай урачыстай пары былі размеркаваны. Будучыя кватаранты былі такімі нецярплівымі, што ў выканкоме рашылі падзяліць раней, каб уціхамірыць непакой i хваляванні.

Дарэмна камендант упарціўся, кажучы, што не мае нрава паказваць, што камісія яшчэ не прыняла — хто ўстаіць перад такімі просьбамі, перад такімі доказамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блізкае і далёкае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блізкае і далёкае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блізкае і далёкае»

Обсуждение, отзывы о книге «Блізкае і далёкае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x