Іван Мележ - Блізкае і далёкае

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Блізкае і далёкае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1954, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блізкае і далёкае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блізкае і далёкае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блізкае і далёкае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блізкае і далёкае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыстань, дасюль маўклівая i пустая, хутка ажывала. Каля касы вырасла непрыкметна чарга чалавек з дваццаць. Да берага падышоў грузавік з белым надпісам на кузаве «пошта», — ён спыніўся поблізу, чакаючы парахода; потым падляцеў, падскокваючы, ківаючыся з боку на бок, нізенькі «Масквіч». Да месца пасадкі два мужчыны сталі падносіць нейкія бочкі.

Параход, які перастаў дыміць i малаціць пліцамі па вадзе, ярка бялеючы свежай фарбай кают i поручняў, падыходзіў да берага ціха, падуладны толькі рулю. На гладкі пясок пачалі, плёскаючы, пенячыся, даганяючы адна адну, кідацца, паўзці бруднаватыя хвалі.

…Васіліна Карпаўна ўзяла кашолку i павольна, спакойна ўзышла па хісткіх сходнях, што, выгнуўшыся, віслі над каёмкай берага i паспакайнелай вадою. Я дапамог лейтэнанту занесці на палубу яго мяшок.

Параход захрыпеў, пасля загуў прарэзліва: два хлапчукі-матросы паспешліва сцягнулі сходні на палубу, i мы пачалі адыходзіць ад берага. Параход выйшаў на сярэдзіну ракі. Абапал ліха паплылі берагі: злева — нізкі, зялёны, з балотным хмызняком i шырокімі разлівамі вады; справа, за прыбярэжнай касой, віднелася невысокая града з дрэвамі i вёскай наводдаль.

— Тут большае можа i не ў тым брыгадзірстве. Не ў казцы, a ў прыказцы справа. Я інакш бачыць сябе стала. Адар’я нават раз пасмяялася: задавацца, кажа, я стала… I з маіх убораў пасмейваецца. Я от, — можа, i няёмка казаць, — Васіліна Карпаўна крыху збянтэжана ўсміхнулася, — стала больш глядзець за сабой, прыбірацца нешта пачала. Гады ў мяне не маладыя, дзеці выраслі, а я — што гэта са мной?

Бывала, божа мой, ходзіш задрыпаная, абарваная, у латаным зрэб’і i — быццам так i трэба. Ці не ўсё роўна! А цяпер часам хочацца ў люстэрка паглядзець!

Люблю я прыбрацца ды прайсціся ў святочны дзень пад руку з Надзейкай, з меньшанькай маёй. Яна ў мяне ружовенькая, высокая ды здаровая — проста мак цвіце. Семнаццаты гадок пайшоў. У свята — ведама што: людзі сабіраюцца каля хат, на прызбах, на лавачках, — падыдзем, пагаворым пра тое-сёе ды далей. Я часта так раблю выгляд, нібы ў краму ідзем, a папраўдзе для таго, каб людзям паказацца: «Глядзіде, маўляў, на мяне, шчаслівую, радую, любуйцеся, якую я прыгажуню-дачку выгадавала!»

Яна ў мяне вучыцца ў дзевятым. Ахвоту вялікую да вучобы мае, асабліва батаніку любіць. Летась усё хадзіла ў лес ды на балота, кветкі-траўкі розныя збірала ды на паперу засушвала. Гербарый называецца… I якія толькі ёсць у нас расліны — усё яна ведае, ды не проста, а па-вучонаму… От, скончыць школу, у Мінск пашлю, на вучоную вучыцца. Няхай ідзе ў людзі!..

Васіліна Карпаўна дастала некалькі кніжак з кошыка, перавязаных шпагатам, i сказала:

— Вось вязу Надзейцы i сабе — пра каноплі. Сёлета каноплі на асушаным балоце будзем сеяць… — I, хвіліну разважыўшы, дадала: —Купіла яшчэ крэпдэшыну ў магазіне. Надзейцы на плацце — з кветачкамі сінімі, i сабе шоўку — чырвоны з белым гарошкам…

— У вас — двое, цётка Васіліна?

— Пяцёра выгадавала. Тры сыны i дзве дачкі. Другая донька — Ганна — у Глінішчах за рахункаводам… А сыны — адзін пры мне, працуе за лесініка. Жаніўся той восенню, у Вербавічах-жа, каля лесу, жыве. Хата яго стаіць от так наводдаль сяла. A другі — Пятро — той за агранома вывучыўся, толькі ў гэтым годзе тэхнікум скончыў, робіць аж пад Полацкам. А серадольны — той у арміі, надоечы пісаў — шаферам служыць.

Баліць у мяне — от кажу — сэрца за яго. Пра іншых меншы клопат, а пра гэтага, бывае, цэлыя ночы думаю. I лістоў вельмі чакаю ад яго. Бывае, пройдзе тыдзень, а ад яго — ні слоўца, дык я быццам сама не свая…

I што яны, гэтыя амерыканцы, круцяць там, у Заходняй Нямеччыне! Зноў фашыстаў прыграваюць, кулямёты ды мінамёты даюць. Толькі што адно такое ліхалецце перажылі, дык яны новае рыхтуюць. Мала ім гора людскога ды слёз!.. I пра што там думаюць маткі тых амерыканскіх салдатаў? Ці ім не шкода сваіх дзяцей? Чаго яны маўчаць?..

Эх, не даюць пажыць спакойна! Тут у нас, на Палессі, такія справы ідуць — такія справы… Самы час настаў для людскога жыцця ў нас, а там…

Васіліна Карпаўна сціхла, узрушаная трывогай за шчасце сваёй сям’і, за многіх такіх, як сама. Я з нейкай асаблівай павагай пазіраў на яе, гэтую, на першы позірк, непрыкметную жанчыну.

Насустрач нам шырокімі вільготнымі хвалямі плыў вецер, які абвяваў, халадзіў твар i шыю. Васіліна Карпаўна расшпіліла жакетку.

— Слухаю вас, i даўно карціць спытацца, — скажыце, колькі вам год? — прамовіў я i дадаў, што яна здаецца нейкай маладой душою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блізкае і далёкае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блізкае і далёкае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блізкае і далёкае»

Обсуждение, отзывы о книге «Блізкае і далёкае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x