• Пожаловаться

Кузьма Чорны: Пошукі будучыні

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны: Пошукі будучыні» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-6576-09-1, издательство: Беллітфонд, категория: Советская классическая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кузьма Чорны Пошукі будучыні

Пошукі будучыні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі будучыні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кузьма Чорны — летапісец свайго часу. Грандыёзную задуму паставіў перад сабой пісьменнік: паказаць жыццё беларускага сялянства ад часоў прыгону да сучаснасці. «Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас…»

Кузьма Чорны: другие книги автора


Кто написал Пошукі будучыні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пошукі будучыні — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі будучыні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На табе сала, на гаршчок будзе. І нікому не кажы, што гэта я табе даў. Няхай думаюць, што гэта ў цябе было, але ты не хацела спавядацца перад усімі і сказала, што няма.

Трэба было бачыць у гэты момант Волечку. Як заваёўніца свету, яна з ганарлівай павольнасцю ўвайшла ў хату і зноў пачала хадзіць ля печы. Салдат дастаў з свайго ранца бляшанку кансерваў, паставіў на стол і сказаў:

— Можа гэтым добра закрасіць гаршчок?

— Я ўжо закрасіла салам.

— А ты ж казала…

— Мала што я казала…

Немец сядзеў на лаве і прыглядаўся да ўсяго, што рабілася ў гэтай чужой яму хаце. Ужо быў прыцемак. Ужо агонь у печы згасаў. Ужо вераснёвы вечар апаноўваў цішынёй свет. Хвіліна за хвілінай, і ўсе гэтыя людзі паселі навокал стала. Волечка частавала іх патравай, якую, можа быць, і сама прыдумала з прычыны свае неспрактыкаванасці ў гаспадыньскіх справах. Еў салдат, еў фельчар, еў Кастусь, еў і немец. І ўсім падабалася яда. Фельчар раптам паварушыў сваю медыцынскую дарожную пакоўню і паставіў на стол пляскатую пляшку.

— А гэтую мікстурку я ўзяў з сабою, бо думаў, што прыйдзецца ёю лячыць немца. Аж яно і добра, што ўзяў.

Гэтую чыстую, як сляза, мікстуру адным заходам выпілі ўтрох: фельчар, салдат і немец. Пасля гэтага неўзабаве шумна стала ў гэтай хаце. Салдат, заглядаючы ўсім у вочы, даводзіў, што няма на свеце лепшых дзяцей, як яго, недзе там далёка адсюль. Фельчар крычаў салдату ў твар цераз стол, што ён верыць, што ў яго слаўныя дзеці. А цяпер ён скажа пра капусту, якую ён сам садзіў, а расаду прывозіў аж з-за Слуцка. «Такое капусты свет не бачыў». Тут фельчар апомніўся, збянтэжыўся і павярнуўся да Кастуся:

— А нашто табе шукаць якой-небудзь дарогі ў свет на бадзянне? Жыві ў гэтай хаце і памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пачнецца, а ты — скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейшчыну.

І раптам пасля гэтых слоў штосьці сталася з Кастусём. Незаўважна выйшаў ён з хаты і ўзлёг грудзьмі на біла ў возе. Цяжкі, як стопудовы камень, смутак наваліўся на яго. Родныя мясціны на Вілейшчыне, куды яму прарочыў вярнуцца стары фельчар, звязваліся ў яго ўяўленнях з бацькам. Як жа ён вернецца туды, калі ўжо бацькі няма? А калі і вернецца, то цяпер гэта ўжо не тое будзе. Коні пацерліся мысамі аб яго плечы. Ён устрапянуўся і падклаў ім сена. Як увайшоў у хату, убачыў, што Волечка спіць не раздзеўшыся на тапчане пры печы і без нічога пад галавою. Спяць дзе хто — немец, фельчар і салдат. Ён выйшаў зноў і лёг на воз. І зноў, як і тая ноч — з зорамі і цішынёй. Яна яму здалася доўгай. І вядома: вераснёвыя ночы доўгія. На світанні ён моцна заснуў. Сонца пабудзіла яго. Яно біла яму ў твар, але гэта было восеннае сонца, мяккае і лагоднае, як шчокі любага дзіцяці. З вуліцы чуліся гукі напоўненай працай раніцы. З коміна Волеччынай хаты ішоў дым. Ён спалохаўся, што праспаў нешта важнае, усхапіўся і застаў у хаце дзіўную сцэну: у залітай сонцам хаце цесна было каля той лавы, на якой раней ляжаў хворы немец. У печы палаў агонь. Ружовенькі і свежы тварам немец адной рукой гладзіў па галаве Волечку, а ў другой трымаў сваё ўчарашняе пісьмо і соваў яго ў фельчаравы рукі і штосьці ўсё гаварыў, гаварыў, да чаго фельчар прыслухоўваўся.

— Ага, — зразумеў нарэшце фельчар, — ты рад, ты шчаслівы, што ачуняў і ўжо здаровы? А ты думаў, што памрэш, адзін сярод чужых людзей? Аж ты ўбачыў, што гэтыя людзі цябе ратавалі і паставілі на ногі? Ты кажаш, што ў цябе ёсць дома сын, якому цяпер ужо дзесяць год? Ён таксама, як і ты, завецца Густаў Шрэдэр? Тое, што ён ёсць на свеце і што ты ачуняў, радуе цябе? Ага, ты хочаш чым-небудзь аддзякаваць нас усіх і найбольш гэтую малую? Ну дык яна завецца Волька.

Вядома, немец нічога не ведаў, што кажа фельчар. Але ён, і не чуючы і нічога не слухаючы, гледзячы сам у сваю душу, раптам прыгарнуў да сваіх грудзей Волеччыну галаву, і твар яго перасмыкнуўся момантным рухам шчасця. У наступны момант ён пачаў шнырыць па патайных кішэнях і пад падшэўкай свае адзежы. Ён дастаў адтуль два ці, можа, і тры залатыя гадзіннікі, некалькі залатых пярсцёнкаў, звязаных ніткай, і залаты нацельны крыжык праваслаўнай царквы — васьміканцовы з мініяцюрным абразком на адваротным баку расейскага барадатага святога. Усё гэта ён загарнуў у прыгаршчы і сунуў у рукі Волечцы. Яна збянтэжылася і апусціла рукі. Немец сілаю даваў ёй гэты дарагі падарунак. Было вельмі падобна, што гэтыя рэчы душаць яго і ён стараецца выратавацца ад іх.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі будучыні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі будучыні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кузьма Чорны: Хвоі гавораць
Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Лявон Бушмар
Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Млечны Шлях
Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Заўтрашнi дзень
Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Цана прароцтваў
Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Пошукі будучыні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі будучыні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.