Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А потым узялі. I ён наважыў, i я ўжо згадзілася. Стаіць бедная ўся ў лахманах, i вошы з яе капаюць… Божачка ж мой, пакуль я яе ад той нечысці, ад той каросты адмыла, адмазала!.. А такое ж, мой родны, дзіцятка было! «Папка» ды «мамка»… Усё паможа табе. Сама ніколі нічога не возьме. Маруся…

Цётка змаўкае, як не ўсё сказаўшы. То нібы ледзь не заплакала, то зноў вось усміхаецца. I я пытаюся:

— А дзе ж яна цяпер?

— Дзе, кажаце, цяпер? Дзе усе. Мая ж не горшая за ўсіх — у Мінску. Медсястрою! У той бальніцы робіць, што адразу, як з аўтобуса. Грэх, мой родны, сказаць што на яе. У каго дык i роднае не такое. Калі дома, са мною была, дык i ў хаце ўсё, i ў агародзе, i ў калхоз, калі трэба, хадзіла. Прыеду цяперака да ix, дык не ведае, дзе мяне пасадзіць, чым мяне частаваць. Целавізяр гляджу, дык яна мне талерку нясе або чай, каб я ўжо не адрывалася. I дзеткі да мяне, i Лёня, i Жаначка, i сам яе чалавек вельмі добры. Валодзя. Слесарам ён. Самастаяцельны такі, спакойны, i чарцы не жадзён, як гэта сённячы другія. Хораша жывуць.

— Вас да сябе не клічуць?

— Каб раз! Але сама я не хачу. Чаго мне там, у той скварэшні іхняй, пад саменькім небам? Ці ў вочарадзі той таўчыся? Не ведаю, можа, калі i паеду. А то ж, пакуль яшчэ трохі здаровіцца, я сама сабе пані.

— А да ўнукаў не хочацца?

— Яны ж да мяне прыязджаюць. Гэта во ўжо цяпер, як выраслі, дык Жаначка недзе ў той Крым. Студэнтка ўжо яна, дык разам з усімі, у нейкі там саўхоз. Вінаград, будзем ірваць, ды ў моры хоць накупаюся. A Лёнік на афіцэра ж вучыцца, курсант. Ён — калі пусцяць. Аж у Сібіры недзе. А як малыя былі, дык жа кожнае лецечка ў бабы. I поле тут, i лес, i па траўцы, i малако. Дый у вёску ж недалёка, i да Немана…

— А Маруся з Валодзем?

— Бываюць. Бываюць…

Памаўчала сумленніца. А тады:

— Маглі б i часцей прыязджаць. Не толькі ўлетку або раз ці два зімой. Але ж яно, мой родны, кожнаму сваё, свой клопат… Ну, я такі пайшла. Не шніце, дык я й сама. Напляла тут табе кашалёў. Бывайце здаровенькі!

1983

ЧЫТАЮЧЫ…

У жыцці — то звычайныя будні, то нейкае свята. Будняў непараўнана больш. Чалавек бывае то ў будзённым, рабочым адзенні, то зрэдку ў святочным.

Што да салдатаў, дык яны бываюць святочнымі не ў вайну. І толькі наіўна-недаросламу або даросла-недалёкаму чалавеку салдацкі шык можа здавацца выглядам заўсёдным, абавязковым. Непарадный будні вайны непрыгожыя, рэчаіснасць вайны агідна-жахлівая.

Тую вайну, што канчалася ў маім маленстве, першую сусветную, я ўяўляю па расказах і апісаннях.

Расказаў былых удзельнікаў паслухаўся я раней, чым начытацца апісанняў той вайны, мастацкіх і немастацкіх, раней, чым убачыць адлюстраванне яе ў фатаграфіях і малюнках, у дакументальным і мастацкім кіно.

З апісанняў, найпазнейшых па часе іх прачытання і наймацнейшых па нявыяўленым, падтэкставым, і выяўленым, адкрыта значным змесце кнігі двух, у ідэйным сэнсе полюсна супрацьлеглых, аўтараў. Поршы — Эрых фон Людэндорф, славуты генерал, што быў адной з наймацнейшых апораў кайзера Вільгельма, а потым яшчэ і падпоркай дэбютанта Гітлера. Другі — Яўген Віктаравіч Тарле, савецкі вучоны сусветнай вядомасці, гісторык і публіцыст з глыбокай эрудыцыяй і бліскучым літаратурным стылем. У першага аўтара — «Мои воспоминания о войне 1914–1918 гг.», у другога — «Европа в эпоху империализма. 1871–1919».

Фотасведчанні, зноў жа апошнія па часе майго з імі знаёмства, — у тагачасных часопісах, розныя па сваёй свядомай ці больш несвядомай адноснай аб'ектыўнасці. На пажаўцелых старонках — будні рускіх і саюзных салдатаў: французскіх, англійскіх, амерыканскіх, а таксама, хоць і ў меншай колькасці, салдатаў варожых: нямецкіх, аўстра-венгерскіх, турэцкіх. Тыя, каго прымушалі забіваць адны адных масава і адзін аднаго паасобку, чорнарабочыя вайны, людзі працоўных нізоў, раней ці пазней узятыя на вайну, усюды і ўсе, нягледзячы на намаганні фотакарэспандэнтаў прыгладзіць, упрыгожыць іх ненатуральны побыт, усюды і ўсе яны, дзеці розных народаў, выглядаюць па сваіх пазіцыях зусім непарадна, будзёпна, а ўсё ж не на ўсю сілу праўдзівасці рэальна.

Найбольш будзённасці ў параненых, інвалідах, палонных, — у людзей, вызваленых ад дурману дысцыпліны.

Як гэта лёгка было з кожнага будзённага салдата рабіць карыкатуру, нашым мастакам з варожых, а варожым з нашых!..

Рэальнасць іхніх цяжкасцей і пакут цяжка ўявіць, не паспытаўшы гэтага ў той ці іншай меры самому. Хіба толькі маці адчуе іх сэрцам. Згадаем міжнароднае, спрадвечнае: «І мой жа там…» Хіба толькі сапраўдны мастак, адораны сілай сардэчнага пранікнення ў глыбінную сутнасць жыцця, зможа ўявіць ці сваіх найбліжэйшых, ці самога сябе ў гразкіх, халодных, галодных, вашывых акопах, пад артагнём, пад кулямі ў чыстаполіцы, у пакутах раненняў, на подступах да смерці… І ў мастакоў слова зачаста бывае не поўнасцю тое, што трэба, каб па-сапраўднаму ўявіць жахлівую праўду вайны, далёка не кожны з іх мае права сказаць пра сябе, як у Міцкевіча: «Завуць мяне мільён, бо я за мільёны цярпець катаванні мушу». Аднак жа пра гэта трэба думаць і дбаць кожнаму з нас, бо інакш наша слова будзе і пустацветам і пустаколасам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x