Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Ад сяўбы да жніва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ад сяўбы да жніва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ад сяўбы да жніва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.

Ад сяўбы да жніва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ад сяўбы да жніва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта — «Кацюша».

У краіне змрочна загадкавай i так доўга закрытай для нас, на сонечнай зямлі пяшчотнасуровай красы, на радзіме Сервантэса, Гойі i Лоркі, у дзяржаве, што так пачварна засядзелася ў сваім затхлым фашызме — песня яшчэ раз паўтарылася ў маёй душы. Нібы махнул ася мне белым голубам у цемры.

1974

ІВАНЫ

1

«…Ён ужо, мусіць, ведаў, што яны па яго прыйдуць. A можа, толькі думаў так. Я не скажу вам, я тады зусім малая была, не разбіралася. Назапіхаў ён у чорную, вялікую бутэльку… Я ўжо не помню, ад чаго яна… Назапіхаў сваіх паперак, паскручваўшы ix трубачкамі, i закапаў у хаце пад палком. Тады ж падлогі не было, а ток. Ён гліну пад палком раскалупаў, ямку выграб, бутэльку туды загроб i гліну закляпаў пранікам.

Hi мамы нашай, ні таты нешта дома не было. А мне ён нічога не кажа. Толькі паклікаў, каб глядзела… Не, ведаеце, трохі ілгу, — ён мне сказаў, каб я нікому, бронь божа, нічога нікому не гаварыла.

A ўранку яны прыйшлі i павялі яго. Тыя немцы i паліцаі. А потым i павесілі ў Гарадзішчы.

Тата наш быў там тады. Стаяў між людзей i маўчаў. А людзей назганялі многа.

Івана вешалі з воза. Івану было васемнаццаць гадоў. I ён яшчэ нешта з воза крычаў. Ці толькі адзін раз крыкнуў. Тата наш добра здалёк не пачуў…»

Жанчына гэтая, ужо даўно не дзіця, сведчыла разам з іншымі супраць таго, хто выслужваўся перад тымі немцамі, камандаваў такімі, як сам, паліцаямі, а потым дваццаць год хаваўся, змяніўшы прозвішча i з'ехаўшы далёка ад мясцін, дзе здрадзіў.

На следстве i на судзе ён, вядома ж, не памятаў ні Івана, ні бацькі, ні маці яго, а малое сястры — тым больш. I не таму, што нявыгадна было ix памятаць. Такіх, як той Іван, многа было сярод павешаных, закатаваных, спаленых i ім самім i па яго загаду. Ну, а бацьку тады ён каб толькі ўбачыў на плошчы, каб толькі пазнаў у натоўпе… Дый гэтую, каб спадзяваўся суда, лепш было б загадзя… Спачатку, у сорак першым, у сорак другім, яны рабілі такое не вельмі спраўна, не да канца, як рабілася потым.

Іванаў бацька пайшоў пасля на фронт i не вярнуўся. Маці, яшчэ i ад гэтага, другога ўдару, заплакалася зусім, «памерла не ў сваім розуме». З ваеннага маленства i да сведчання на судзе Іванава адзіная сястра так i прыйшла амаль непісьменнай ціхоняй, якая «больш нічога добра не памятае».

Хата іхняя згарэла. Бутэлькі з паперамі не знайшлі. «Здаецца, i не шукалі. Можа, я нават сказаць пра яе забылася…»

Можна толькі прыблізна ўяўляць, які ён быў, той Іван. Што ён крыкнуў на возе, над вісельняй? Што ён пісаў, што загінула ў чорнай бутэльцы?..

Успамінаю самога сябе, свае васемнаццаць гадоў. I мне хацелася пісаць, i мне было б што хаваць… Але мае юнацтва прайшло не тады.

Стаўлю на тое Іванава месца свайго юнака. I той — далёкі, незнаемы — робіцца ад гэтага балюча блізкім.

А ён жа, той Іван, быў i не я, i не мой сын, i не адзін з тых маладых, каго я навокал бачу i чую, кім часамі любуюся. Ён быў толькі адзін, толькі самім сабою. I ён больш не паўторыцца.

Як многія, многія, многія…

2

У вялікай палескай вёсцы асфальт. Дзеці гуляюць на трохкалёсных веласіпедзіках. Гудуць грузавікі, грукоча трактар. У лужынах узбоч асфальту спрадвечным ладам кумкаюць жабы. Здалёк i зблізку бялеюць на дубах буслы.

I сонца, столькі сёння сонца! Пасля дажджлівых дзён — як быццам новае, яшчэ раз лета.

На ўскраіне вёскі, побач з вялікім помнікам па жыхарах, памардаваных фашыстамі — чатырыста дваццаць шэсць чалавек! — прытуліўся маленькі, прымітыўны помнічак з такою эпітафіяй на шэрым, ужо састарэлым цэменце:

з. п.

Грыцевич Сямён Димитравич род 1908 и ево дети Марыя Ева Ганна Апанас Вера Иван Апанасав 1940 г пагибли ат немцав в 1943 г. Пам. мужу и детям, ат жаны.

Вакол двух помнікаў стаяць пасляваенныя бярозы. Яны даўно ўжо тоўстыя i гладкія, з багатай, цёмнай лістотай. Невінаватыя, што ім так сыта раслося тут на крыві.

Бабулю, што паставіла той помнічак, мы засталі ў кухні, за вялікім акном якое лілова-бела i радасна-густа цвіла ў агародзе бульба. Бабуля ўжо зусім нямоглая, семдзесят сем гадоў. Столькі работы ўсякай перароблена. A колькі ўсяго перажыта… Распытваць — страшна, балюча дакранацца горкай памяццю.

Яна паверыла, што трэба расказаць, i расказала.

«…Па сем'ях стралялі. Дык я ўжо ішла сваёю сям'ёю. Гаспадар з дачкою з аднаго боку, a ca мною другія. Дык яны як застрачылі, дык мае ўпалі нежывыя, а я яшчэ раз ступіла i ўпала. I мяне прывалілі людзі. Во пасюль, па грудзі…»

З-пад трупаў, з адрыны, у якой забівалі i спальвалі, жанчына тады вылезла i, разам з вельмі нямногімі, пайшла-пабегла ў лес. «Маладая была, трывушчая. Не тое, што цяпер…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ад сяўбы да жніва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ад сяўбы да жніва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва»

Обсуждение, отзывы о книге «Ад сяўбы да жніва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x