Юрка ідзе на плошчу, на голас салдацкіх труб.
Шчасліва псрабраўшыся цераз адно скрыжаванне, ён пайшоў да другога. Дарослыя кажуць, што гэтай дарогі — адзін толькі квартал. А колькі ж тут цікава-га! I магазін, дзе прадаюцца кніжкі, кубікі, каляровыя алоўкі. I дзіцячае кіно, дзе ён глядзеў учора з Анькай пра цыклопа і кракадзіла. I сквер з фантанам, дзе вясною зялёныя каменныя жабы зноў будуць пырскацца з рота вадою. А вунь, на рагу, улетку цёця прадае марожанае…
А хутка будзе другое скрыжаванне, за якім — салдаты.
Але тут…
Ох, так, не ўсё ў жыцці збываецца!.. На тратуары перад Юркам стаяў Святланін тата, дзядзя Толя.
— А ты, браток, куды? — спытаўся ён. — Куды ж гэта ты адзін?
— Там… фашысты дзядзю пакрыўдзілі… Дзядзя харошы, а яны яго кулямі пастралялі! I ён ляжыць…
— Дзе ляжыць? Што ты выдумаў?
— Я не выдумаў. Ён — партызан. Ён праганяў іх, а яны…
— Э, браток, нічога мы з табою тут… Пайшлі на месца злачынства. Вядзі!
Юрка згадзіўся. Калі яго ручка, азяблая без рукавіцы, апынулася ў дужай, цёплай руцэ дзядзі Толі, ён канчаткова адчуў, што справядлівасць хутка пераможа. I без салдат. Дзядзя Толя сам вялікі!..
Аднак на двары іх чакала поўнае расчараванне.
Дзядзькі таго ўжо не было.
I Мішка ўжо не стаяў каля плота, а ішоў сабе па с. цежцы. Нават і без кіёчка.
— Ну? — спытаўся дзядзя Толя. пусціўшы Юркаву руку. — Як ты мне, браток, усё гэта растлумачыш? Дзе твой дзядзя і дзе фашысты?
Юрка стаяў разгублены.
А Міша стаіць і ўсміхаецца.
— Што, румяны? — спытаўся ў яго дзядзя Толя. — Як жа ты, браце-салдаце, на варце стаяў? Дзе ж ты падзеў таго дзядзьку?
I Мішка расказаў:
— Пгысёў дгугі дзядзя… дзядзя з кацельні і зябгаў дзядзю… Дзядзі пайсі туды!
Ён паказаў рукавіцай на дзверы ў падвал іхняга дома.
— Усё ясна, — сказаў дзядзя Толя. — У Кіпеня госць. А ты тут, Юрка, трывогу ўзняў.
Ды Юрка ўжо адышоў ад разгубленасці.
— А фашысты ж дзядзю пакрыўдзілі!
— Ды гэта, браток, было ўжо даўпо. I трэба думаць, што больш не паўторыцца.
— А дзядзя той харошы. Ён партызан! I ён герой!
— Ну, так ужо і герой?
— У яго, дзядзя Толя, зорка на спражцы! Во тут. I вялікая! I Мішка, дзядзя Толя, бачыў!
Дзядзя Толя дастаў з кішэні паліто папяросны карабок і запалкі.
Як гэта добра — быць вялікім!..
Пакуль ён вымаў з карабка папяросу, а потым запальваў запалку, прыкурваў, зацягваўся — за сценамі дома, далёка на плошчы, вясёлым маршам грымелі трубы, а тут за рухамі ягоных рук хадзілі дзве пары вочак. Цікаўных, зайздросных, захопленых!..
— Ну, арлы, — сказаў дзядзя Толя. — Як бы там ні было, а вы, беручы аб'ектыўна, таксама героі. Абараняць пакрыўджаных — гэта па-нашаму. Гуляйце далей. Нават — выходзіць — пад музыку. О, чуеце? Прывітанне!
А ён пайшоў і не ведае, дзядзя Толя, што Юрась і Мішка нават трохі пабіліся… Ну, і няхай не ведае ніхто.
— Я больш не буду, Мішка, цыклопам, — сказаў старэйшы. — А ты не будзь кракадзілам. Дай мне ручку! Хадзем пад гараж — я табе нештачка пакажу…
1960
Снег толькі што пайнюў, ціхі і спорны, калі яна пачыналася, белая сцежка. Пачаў яе слядамі сваіх ботаў гаспадар. Сляды тыя трымаліся нядоўга, іх зацярушвала дрыгатлівая густая мякката, што безупынна і ласкава асядала на зямлю. Зайшоўшы ад хлява ў гумно, гаспадар вяртаўся адтуль, нёс каню, зноў сцелючы на снезе след, Потым пайшоў яшчэ раз, прынесці карове, і зноў вяртаўся, а след яго ніяк не рабіўся сцежкаю.
Толькі пад вечар, калі той снег нарэшце нацешыўся, гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад, і ўжо тады яна, сцежка, стала прыкметная.
Гаспадар быў малады. Калі ён ішоў з гумна, на гэта праз акно іх хаты глядзелі яго старая маці і маленькая дачка. Дзяўчынка ў ніцяных лапціках стаяла на лаве і, перавешваючыся цераз бабуліну руку, час ад часу ўпіралася лобікам у запацелую шыбу. I ўсё гудзела штосьці весела і заклапочана. Старая слухала, як пад рукой яе тукае маленькае сэрца, і га-варыла:
— А вунь, Любачка, наш бацька ідзе! А вунь!..
Нявестка сядзела на прасніцы, трохі воддаль ад таго акна. Але яна і так усё бачыла — што ў хаце, што і за акном. Бачыла, чула і ціха ўсміхалася. I ўсё, нягледзячы на прыцемак, завіхалася прасці, нібы толькі што ўсмак увайшла.
Калі сын старое, Шурка Іванішын, быў малады, дык нявестка Жэня — зусім маладзенькая. Яна прыйшла ў гэтую хату два гады таму назад, яшчэ, здаецца, па-дзіцячаму румянай дзяўчынкай. і вельмі саромелася свякрові…
Читать дальше