• Пожаловаться

Иван Шамякин: Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Шамякин: Сэрца на далонi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Русская классическая проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Сэрца на далонi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далонi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Иван Шамякин: другие книги автора


Кто написал Сэрца на далонi (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сэрца на далонi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далонi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Сама яна знарок не хадзiла, каб не падумалi, што не давярае цi пiльнуе. Не, ёй вельмi i шчыра хацелася быць такой, як муж, - ён ва ўсiм верыць ёй, як Шыковiч, абыякавы да таго, куды i з кiм iдзе яго жонка, як Валянцiна. Хочацца... Але яна не можа. Яна пакутуе. I, магчыма, не столькi ад самой рэўнасцi, колькi ад сораму за яе i за сябе, што яна вось такая - не як другiя. Але каб ён быў не такi, яе Антон. Можа, тысячны раз яна палюбавалася яго асiлкавай постаццю, што ўся iмкнецца ў неба за галубамi, яго дужымi голымi рукамi, шырокiм i мужным тварам, валасамi каштанавага колеру... Яна не ведае больш прыгожых валасоў. Дурнi тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохi рудаваты. Каб яны прыгледзелiся блiжэй, каб маглi пагладзiць гэтыя мяккiя валасы, пачуць, як яны пахнуць, прытулiць гэтую разумную галаву да грудзей... Вось так... Яна мысленна абняла мужа. I тут жа адчула пякучы боль ад думкi, што калi-небудзь другая, чужая жанчына абнiмала яго. Закружылася галава. Як праз сон да яе даляталi словы суседкi:

- Ранiцай пытаю: "Прызнайся, Кiрыла, каго на сёння запрасiў?" - "Нiкога", - кажа. А па вачах бачу, што манiць. Уцяку на луг на цэлы дзень. Няхай сам частуе... Што з табой, Галя? Ты нездарова?

- Не. Нiчога. - Галiна Адамаўна бадзёра падхапiлася i засмяялася, але смех гэты гучаў дзiўна.

Яраш адарваўся ад галубоў, глянуў унiз на жонку.

- Галка! Што здарылася?

- Нiчога. Вунь хто падбiраецца да вашых галубоў, - яна паказала ў неба над лугам.

Там, у вышынi, павольна кружыў коршак.

- Вiця! Пакараць агрэсара. Збiць, як Паўэрса.

Бацька i сын з аднолькавым спрытам саскочылi ўнiз. Вiктар на мiг заглянуў у пакой i выбег адтуль са стрэльбай. Хлопцу толькi нядаўна дазволiлi карыстацца ёй, i ён рады быў кожнаму выпадку, каб паказаць свой паляўнiчы талент. Пераламаўшы доўгае цела, траха не датыкаючыся носам да зямлi, ён смешна сiгаў да раўчака, збiраючыся па зараснiку дабрацца непрыкметна да таго месца, над якiм кружыў коршак. Галiна Адамаўна крыкнула:

- Вiця, асцярожна! Там недзе Iра...

Яраш глядзеў услед сыну i бязгучна смяяўся. Смяялася яго цела, перапоўненае здароўем i бадзёрасцю.

Галубы ўпалi ўнiз. Цi то яны адчулi небяспеку, цi, можа, убачылi, што гаспадары нарэшце пакiнулi свой пост i нiшто не перашкаджае заляцець у галубятню. Але яны не заляцелi адразу на гарышча, а ўсёй чарадой, шумна захлопаўшы крыламi, уселiся на парэнчы балкона, што быў зроблены над верандай з другога боку гэтага доўгага дома.

З акна паддашка высунулася лабастая галава з лысiнамi-затокамi, што глыбока ўрэзалiся ў доўгiя, крыху кучаравыя i моцна ўскудлачаныя белыя валасы.

- Што ў вас за гармiдар такi? -хмура спытаў Шыковiч, блiснуўшы залатым зубам. - Не даяце чалавеку папрацаваць спакойна.

- Ты, Кiрыла, як Наташка, - засмяялася Валянцiна Андрэеўна. -Усю ранiцу я хадзiла на пальчыках. Не можам жа мы хадзiць так цэлы дзень.

- Сёння нядзеля, Кiрыла Васiльевiч. Трэба адпачываць, - сказала Галiна Адамаўна.

Яраш хiтра сажмурыўся:

- Нешта ў цябе вочы заспаныя. Няўжо ад працы?

Галава Шыковiча схавалася. Яраш i жанчыны засмяялiся. Але праз момант Шыковiч з'явiўся на балконе ў зялёна-карычневай паласатай пiжаме. Пужнуў галубоў:

- Кыш, чэрцi! Ужо напэцкалi, - i да Яраша: - Я табе дам - "вочы заспаныя". Эскулап ты беспардонны! Гэта ж не твая работа! Выразаў сляпую кiшку, i больш нiякага клопату, iдзi ганяй галубоў.

- Няшчаснае чалавецтва! Як яно збяднее, калi не пачытае твайго артыкула. Цi, можа, свет перавернецца дагары нагамi?

- Цяпер яны доўга будуць шпiляць адзiн аднаго. Хадзем купацца, Галя.

- Наташка, купацца хочаш?

Дзяўчынка выглянула з акна, крыкнула:

- Чаго хачу - таго хачу! Тут жаданнi нашы, мамачка, заўсёды супадаюць. Яна выскачыла праз тое ж адчыненае акно з ручнiком i кнiгай у руках.

У кустах бухнуў стрэл.

Коршак спакойна праплыў над сядзiбай. Усе правялi яго вачамi. Яраш пашкадаваў:

- Прамазаў Вiктар.

- Насыпце яму солi на хвост, - хмыкнуў Шыковiч з вышынi.

- Я цябе, малавера пузатага, зараз скiну з тваёй галубятнi!

Адыходзячы, жанчыны пачулi, як пад цяжкiмi крокамi Яраша застагналi новыя ўсходцы, што вялi на гарышча, дзе Шыковiч абсталяваў сабе кабiнет. Потым, азiрнуўшыся, яны ўбачылi, што кароткi Шыковiч дрыгае ў паветры нагамi, падняты дужым Ярашам.

- Пусцi, чорт! Косцi паломiш. Во лапы! Клешчы! Табе не хiрургам трэба быць, а кавалём. Першы раз у жыццi бачу такога лекара... Адчапiся!

Задыхаўшыся, Шыковiч выслiзнуў з Ярашавых рук i адкацiўся на другi бок балкона.

- Валя прасiла штодзень размiнаць цябе. Глядзi, у цябе адразу знiк заспаны выгляд.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далонi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далонi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сэрца на далонi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далонi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.