• Пожаловаться

Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00582-8, издательство: Мастацкая літаратура, категория: prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамовіч Хатынская аповесць
  • Название:
    Хатынская аповесць
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1989
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00582-8
  • Рейтинг книги:
    2.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Хатынская аповесць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хатынская аповесць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.

Алесь Адамовіч: другие книги автора


Кто написал Хатынская аповесць? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хатынская аповесць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хатынская аповесць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А вы, дзядзя, таксама партызан? — прыстае Сярожа да Сталетава, які перайшоў да кабіны i цяпер, я чую, сядзіць насупраць мяне.

— Тут усе партызаны, хлопчык, — пытанне Сталетаву не спадабалася. — А ты — піянер?

— Вядома, — Сярожа таксама абурыўся.

— Не выпацкай дзядзьку сваімі чаравікамі,— папярэджвае Сярожу Глаша. З таго імгнення, калі яна ўбачыла ў аўтобусе Касача, усё ў ёй — я па голасе адчуваю — нібы здранцвела.

— Вы таксама касачовец? — дапытваецца Сярожа. Ён калі ўжо возьмецца за сваё!..

— Э, не-е! — узрадаваўся пытанню Сталетаў.— Я з атрада імя Сталіна.

Сталетаў цяпер сядзіць тварам да Касача, яны бачаць адзін аднаго. Ці Сталетаў, як звычайна, убок i ўверх глядзіць? Вочы ў яго касаватыя.

— I бацька твой ніякі не касачовец, a імя Сталіна.

Гэта адно i тое ж: па паперах мы — атрад імя Сталіна, a ў вёсках, мусіць, i цяпер помняць касачоўцаў.

Даволі экзатычны экземпляр гэты Сталетаў, нават сярод такіх розных, як партызаны, людзей.

Спачатку, калі прывялі ў наш Замошанскі лагер злоўленага інструктара анямечаных школ, які на веласіпедзе раз'язджаў па раёне з лекцыямі пра «Гітлера-вызваліцеля» , — гэта быў азызлы, бледны чалавек з вачамі, вытарачанымі, як нам тады здалося, ад страху (зламаны веласіпед на сабе прывалок). Але не расстралялі, пакінулі ў атрадзе (даказаў, што перадаў дэсантнікам пішучую машынку, нешта канцылярскае), i тады мы зразумелі, што вочы ў яго такія заўсёды. Ад прыроды i ў згодзе, як выявілася, з натурай сталетаўскай.

На змену сполаху хлынула ў Сталетава, а з яго — на нас, радасць, ды такая, што хлопцы не ведалі, куды дзявацца. Падыдзе нячутна, зачарованай хадой, стане перад Рыжым, Зуёнкам ці Вядзмедзем i глядзіць улюбёна скасавураным вокам у неба. Нібы галовы іхнія — недзе там, у вяршалінах лесу. Жывымі на неба ўзносіць!

— Ты чаго? — здзівіцца партызан з непрывычкі.

— Я?.. Нічога я… Можа, абед вам таксама прынесці. Я іду на кухню.

— А што, a прынясі! Прынясі, братка.

Вярнуліся аднойчы з нейкай аперацыі, а Сталетава не відно, няма ні ў нашай зямлянцы, ні поблізу. У лагеры ён, але нас быццам ужо не заўважае. Выявілася, Сталетаў ужо штабная адзінка. Пісар, а дакладней — летапісец. Пераканаў нейкага прыезджага з брыгады, што вунь як неабходна пісаць гісторыю нашых атрадаў. Фронт ужо не так далека, іншыя брыгады спахопяцца, a ў нас — калі ласка, усё гатова.

Дзіўныя вочы ў гэтага чалавека. Быццам мерку здымаюць: прыпнуць цябе да нечага нябачнага, пацягнуць крыху ўгору, як кравец выцягвае каўнер, «спінку» , a ў вачах ягоных прысуд, нават крыўда: э, не, не дацягваеш! Да гісторыі, ці што? Яшчэ раз пацягне цябе ўгору чорнымі пякучымі (іншы раз здаецца звар'яцелымі) вачамі, a i ў ix усмешка. То-онкая-тонкая! Нас, маўляў, не падманеш… I ўжо канчаткова ўзнясе позірк да неба, пакінуўшы цябе, нібы перад ліфтам, які мільгануўся толькі што.

Што там выйшла з летапісу брыгады, невядома. Толькі з касачоўскага штаба ён раптоўна вулецеў, гэтак жа імкліва, як i трапіў туды! У Касача такія справы без затрымкі афармляліся: не памог Сталетаву i апякун брыгадны. Дайшло да Касача (у вёсках паскардзіліся), што «нейкі ваш касы» дзядзьку пабіў, баб палохаў вінтоўкай, некага да сцяны прымерваў.

— Мы тут ваюем, — апраўдваўся Сталетаў,— а нейкі там сядзіць, барадой прыкрыўся, i — калі ласка, вызваляй яго. Я б не ўсіх назад пускаў. У наша жыццё.

— Ваюем? — перапытаў Касач. — Вось i паваюй. A гісторыю пасля напішаш. Першым разам — на губу яго!

«Гісторыю» Сталетаў напісаў, ды толькі зусім не тую…

Злучыліся з арміяй: адных — на фронт, другіх — гаспадарку ўзнімаць, i раптам затрымка з тымі, каго працаваць у раёне пакінулі. Сталетаўская папка ўсплыла, a ў ёй, выявілася, такое было напісана (асабліва пра Касача, ды i пра другіх таксама), што калі хлопцаў выклікалі, ім не зачытвалі ўголас, a толькі пальцам па радках вадзілі. Не рашаліся сваім голасам зачытваць фразы, нібыта чутыя Сталетавым у атрадзе. Што ён там чуў, а што прыплёў — цяжка сказаць. Партызаны сапраўды разважалі, i часам горача i шчыра, пра тое, пра што пасля пяцьдзесят трэцяга загаварылі i сталі пісаць. Магчыма, i ў штабе нешта такое чуў. Ды ён, здаецца, перамыш'ячыў: адна смяротная доза мыш'яку — смяротная, а ад дзесяці можаш i не памерці: адразу пачынае ванітаваць, ачышчаецца страўнік. Не вяртаць жа палавіну атрада з фронту! Да кагосьці не дурнога трапіла справа: Сталетаву самому давялося апраўдвацца. Доўга пра нашага «летапісца» не чуваць было нічога, але раптам голас аб сабе падаў. Неўзабаве i на сустрэчах пачаў паяўляцца Сталетаў. Я не быў на тых першых сустрэчах, але чуў, што Сталетаў вынырнуў, што зноў захапленне i радасць i ўлюбёнасць у гарачлівых вачах, узнятых да неба вачах «летапісца» . Спачатку, думаю, без цырымоніі нагадвалі яму пра «гісторыю брыгады» , але падобна на тое, што з часам пачалі да яго прывыкаць. Адыходлівыя нашы гарачуны.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хатынская аповесць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хатынская аповесць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хатынская аповесць»

Обсуждение, отзывы о книге «Хатынская аповесць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.