Васіль Быкаў - Круглянскі мост

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Круглянскі мост» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круглянскі мост: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круглянскі мост»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Круглянскі мост» аўтар сутыкае ў сюжэце два супрацьлеглыя погляды на спосабы змагання, увасобленыя ў паводзінах антыподаў, байцоў партызанскага атраду. У іхнай ідэйнай спрэчцы Быкаў шукае адказ на пытанне аб цане Перамогі. Паводле аповесці ў 1989 г. пабачыў свет аднайменны фільм (рэжысёр Аляксандр Мароз).

Круглянскі мост — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круглянскі мост», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якая дарога? — не зразумеў хлопец.

— Дарога, па якой возіш. Дзе, далёка адсюль?

— Не дужа каб. Можна выехаць. Па кусціках.

— Давай! — прыспешыў Брытвін. — Мы чакаем. А тады дамовімся.

— Добра.

— Толькі глядзі: каб ніхто ні-ні!

— Ну.

— Ні адна душа каб не сніла, не бачыла. А не — дык…

— Знаю. Што я — не разумею? — гатовы быў пакрыўдзіцца Міця.

Невялічкі і рухавы, ён павалок за сабой на ўзгорак коніка, які, цяжка хакаючы, каторы ўжо раз адолеў круты касагор. Кусты хутка схавалі іх, недзе там пачулася ціхае «тпру», потым тупат капытоў па сцежцы.

Брытвін павярнуўся да Сцёпкі:

— Давай па галлё! Паболей. Сушыць будзем.

— Як сушыць? — заморгаў вачмі Даніла. — Ля агню?

— На агні! — адрэзаў Брытвін.

Даніла зусім знерухомеў.

— А гэта самае… не ўзарвецца?

— Не бойся. А ўзарвецца — не вялікая бяда. Ці жытухі шкада?

Замест адказу Даніла валюхаста пераступіў з нагі на нагу і пасунуў наперад сваю процігазную сумку. Там нешта грувасцілася, камякамі выпіраючы ў бакі, напяты раменьчык быў зашпілены на апошнюю дзірачку. Адшпіліўшы яго, Даніла дастаў ладны акрайчык хлеба.

— А, гэта маладзец. Здагадлівы.

— І во яшчэ, — задаволена буркнуў Даніла, варухнуўшы сумкай, з-пад вечка якой тырчала рыльца бутэлькі з самадзельнай папяровай затычкай.

— Атлічна! Толькі пасля. Не цяпер. Давай болей галля. Усе па галлё! — бадзёра камандаваў Брытвін.

Сцёпка, глытнуўшы сліну, раптам на ўсю глыбіню адчуў свой пусты жывот і з неахвотай адарваў позірк ад Данілавай сумкі, якую той асцярожна паклаў ля шыняля. Аўтамат ён, пэўна, не збіраўся аддаваць і нават не знімаў яго з-за спіны. Сцёпку гэта пачало не падабацца, і ён ступіў да Данілы.

— Аўтамат давай!

Даніла павярнуўся, зірнуў на хлопца, потым, бы шукаючы падтрымкі, — на Брытвіна.

— Ну, што глядзіш! Здымай, кажу!

— Ладна, аддай, — прымірэнча сказаў Брытвін.

Нехаця Даніла сцягнуў аўтамат цераз галаву, сапхнуўшы на траву шапку.

Яны палезлі на ўзровак, бо паблізу ўжо ўсё было падабрана за ноч, ламачча трэба было шукаць далей. Даніла ў акуратнай ватоўцы і ботах зрабіўся зусім не падобны на сябе ранейшага, у сялянскім адзенні і ў лапцях. Набыўшы нейкі не ўласцівы яму зухаваты, вайсковы выгляд, ён нібы памаладзеў, хоць па-ранейшаму не траціў страхавіта-пагрозлівага выразу свайго касмылявага твару. Але касмылявасць не была навіной, многія насілі бароды і вусы, асабліва старэйшыя.

Яны вылезлі з рова. Сцёпка трохі пакрыўджана маўчаў, Даніла, мусіць, адчуўшы тое, адсопся і запытаў:

— Міну тэй хлопец павязе?

— А я адкуль знаю?

— Брытвін не казаў?

— Мне не казаў, — буркнуў Сцяпан, не маючы ахвоты гаварыць з гэтым чалавекам.

Даніла дабрадушна згадзіўся:

— Гэты не скажа. Але я бачу…

«Бачыш, ну і ладна», — падумаў Сцёпка, забіраючы ў бок да яго. Яны разышліся па парасніку. За ноч трава ў доле трохі падсохла, лес таксама зрабіўся сушэйшы і болей прыветны, хоць сцюдзёныя кроплі не-не ды апякалі за каўняром скуру. Месцамі тут раслі елкі з бярозамі, і скрозь раскашаваў абмыты дажджом алешнік, у якім дзе-нідзе зелянелі густаватыя купкі ядлоўцу. Сушняку тут хапала. Сцёпка хутка назбіраў бярэма, прыхапіў за камель ссечаную сухую яліну, павалок за сабой.

Тым часам у рове на сярэдзіне прагаліны ваўсю ўжо гарэла новае вогнішча, у якое Брытвін кідаў прынесены Данілам сушняк. Даніла ж яловымі лапкамі, як памялом, размятаў затухлае начное вуголле.

— Давай сюды! — прыпыніў хлопца Брытвін. — Бяры і падкладвай, каб зямля грэлася. Будзем аманіт смажыць.

Падкладваючы ў агонь, Сцёпка з прыцішанаю асцярогай пазіраў, як яны там, на выгаралай чорнай плешыне, разаслалі распоратую ўдоўж тарбіну і ссыпалі на яе раскрышаныя жаўтлявыя камякі аманіту. Неўзабаве ад гэтых камякоў пацягнула парай і нейкім удушлівым, рэзкім смуродам. Даніла жмурыў вочы, а пасля, кінуўшы ўсё, пачаў аберуч церці іх.

Брытвін грубавата падбадзёрваў зводдаль:

— Нічога, нічога! Жывы будзем! Хіба вошы падохнуць.

— А хай яго! Як усё роўна цыбуля!

Наўсцяж па рове папоўз удушлівы серны смурод; добра, што ранішні ветрык гнаў яго, як і дым, нізам, па ручаі; на адным краі прагаліны можна было трываць. Цяпер справа была за часам. Пазіраючы, як сохне на гарачым подзе іхняя ўзрыўчатка, Брытвін з Данілам селі ўбаку, і Даніла ўзяўся за сумку.

— Ты, ідзі сюды! — паклікаў Брытвін.

Сцёпка рабіў выгляд, што заняты вогнішчам, і яшчэ паклаў туды дзве галіны, хоць зноў пакутна глынуў сліну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круглянскі мост»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круглянскі мост» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Василий Быков - Круглянский мост
Василий Быков
Отзывы о книге «Круглянскі мост»

Обсуждение, отзывы о книге «Круглянскі мост» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x