Васіль Быкаў - Круглянскі мост

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Круглянскі мост» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круглянскі мост: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круглянскі мост»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Круглянскі мост» аўтар сутыкае ў сюжэце два супрацьлеглыя погляды на спосабы змагання, увасобленыя ў паводзінах антыподаў, байцоў партызанскага атраду. У іхнай ідэйнай спрэчцы Быкаў шукае адказ на пытанне аб цане Перамогі. Паводле аповесці ў 1989 г. пабачыў свет аднайменны фільм (рэжысёр Аляксандр Мароз).

Круглянскі мост — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круглянскі мост», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак Маслакоў з Брытвіным нешта бавіліся: не ішлі і не гукалі, Даніла дык нават ужо і пахропваў пад шапкай. Сцёпка пацягнуўся нагой і разы два ціхенька штурхануў яго лапці — Даніла прахапіўся, недаўменна пазыркаў наўкруга асалавелымі са сну вачмі, але, супакоіўшыся, зноў лёг на спіну.

Сцёпка тужэй падкруціў драціну на боце, пакалупаў галінкай зямлю, пасля заняўся сваёй злашчаснай вінтоўкай. Спярша прыадчыніў затвор — рукаятка пругка, амаль без шуму варухнулася на скосе — са шчыліны магазіннай каробкі з гатоўнасцю выглянулі вострыя дзюбкі куль. Не дасылаючы іх у патроннік, Сцёпка ашчадна засунуў затвор. Потым ён дастаў ножык — сточаны даваенны сельпоўскі складанчык з пляскатымі тронкамі — і ад няма чаго рабіць паскроб ім ложу. З-пад бруду, рэштак счарнелага лаку і змазкі палосамі засвяцілася моцнае сухое дрэва, і Сцёпка амаль з захапленнем узяўся скабліць — абнаўляць брудны, счарнелы прыклад.

Брытвіна ўсё не было, а Даніла, аказваецца, болей не спаў — ціха паляжаў колькі хвілін і глуха абазваўся:

— Чаго яны там?

Сцёпку здалося, што ён гэта спрасоння, але Даніла, услухоўваючыся, уважліва глядзеў у сасоннік.

— Хто?

— Ды вараннё. Схадзіць, можа, людзі…

Сапраўды, усё ў тым жа месцы ў гушчары чулася птушыная валтузня, часам кароткі лопат цяжкіх варонніх крылаў; недзе ля таго ж месца засакатала сарока — пэўная адзнака ляснога неспакою, калі не трывогі.

Сцёпка ўстаў і з вінтоўкай у руках паціху палез у гушчэчу.

Яшчэ здаля ў кустоўі адчувалася прысутнасць, апроч варання, і яшчэ некага, хоць наўрад ці тут мог быць хто жывы. А вароны ўсё капашыліся, адны ўзляталі на верхавіны сасонак, іншыя адтуль важка ападалі ўніз. Сцёпка падабраў ламачыну і шпурнуў у птушыны гам.

— Кыш вы, праклятыя!

Вароны неахвотна падхапіліся з зямлі, залапатаўшы ў галлі крыламі, але далёка не паляцелі: адны пачалі кружыць наўкола па-над узлескам, другія, нездаволена пракаркаўшы, апускаліся паблізу на сасоннік. Сарока засакатала мацней і трывожней, але гэта ўжо на яго. Сцёпка расхінуў сасновыя лапкі і з непрыемнасцю спыніўся, апанаваны не страхам, а нейкай нерашучасцю.

Між сасонак на іглістым доле, з якога сям-там прабіваліся жоўтыя іскрынкі кураслепу, ляжаў чалавечы труп. Тут жа таптаўся вялізны груган.

— Кыш!..

Груган неахвотна азірнуўся, пераступіў і, пругка адштурхнуўшыся жылістымі лапамі, замахаў крыламі.

Кар-р-р-р, кар-р-р-р-р…

Сцёпка, зацяўшы дыханне, падступіў бліжай: труп быў даўні, мабыць, зімовы ці нават леташні, нейкі пляскаты, бы ўтаптаны ў зямлю. Вопратка на ім, адчувалася, амаль струхлела. Хлопец нядоўга паразважаў, шукаючы адказу на адзінае цяпер пытанне: хто — свой ці чужы? — як раптам згледзеў пад нагамі ў траве невялікі шэра-зялёны лапік. Тады ён ступіў да яго і падняў — то была чырвонаармейская пілотка, сухая і нават пыльная з аднаго і сыраватая з другога, ад зямлі, боку. Увогуле, яна была ўжо нікчэмная, апроч хіба чырвонай эмалевай зоркі, пад якой рудзела невялікая плямка ржы. Сцёпка заглянуў пад клапаны, там аказалася ўваткнутая ў падклад іржавая іголка, абматаная чорнаю ніткаю. Хлопец выдзер зорку, а пілотку кінуў.

Ідучы ўгору, туды, дзе застаўся Даніла, ён думаў, што зорку трэба пачысціць ад іржы, і тады можна будзе прымацаваць да шапкі, а то за год партызанства ён так і не прыдбаў сабе ніякіх вайсковых адзнак. Зрэшты, не шмат іх было і ў іншых.

Даніла сядзеў на сваім кажуху і, мусіць, чакаў, углядаючыся ў яго бок. Сцёпка махнуў рукой і паказаў знаходку. Даніла адразу выцягнуў шырокую, у валассі руку.

— Ану…

— Цэленькая, камандзірская, пэўна.

Узяўшы зорку, Даніла нейкі час з цікавасцю пакруціў яе ў руках.

— Да, гэта сама… Харошая звяздэчка.

І, нічога не кажучы болей, на вачах у хлопца сунуў яе ў кішэню сваіх суконных, густа залапленых штаноў.

— Гэта ж мая! — разгублена сказаў Сцёпка.

Даніла выскаліў доўгія пракураныя зубы.

— Гы! Была твая, стала мая.

— Ты што? Аддавай!

Але Даніла, як і раней, нязрушна сядзеў на сваім кажуху і толькі нахабнавата ўхмыляўся маленькімі сярод чорнага дрымучага касмыцця вачмі.

— Давай! — крыкнуў Сцяпан.

— А не крычы. Вунь камандзір ідзе.

Сапраўды, збоку ад іх над растапыранымі галінамі сасонак з'явілася галава Маслакова.

— Тоўкач, сюды!

— Давай! — з апошняй рашучасцю патрабаваў Сцяпан, але тут жа зразумеў, што марна, і, сцяўшы ў сабе крыўду, падаўся да Маслакова. — Ну, пачакай!..

Маслакоў ужо быў павярнуўся, каб ісці, як ззаду, хапаючы кажух, сумку і абрэз, падхапіўся Даніла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круглянскі мост»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круглянскі мост» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Василь Быков
Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Василий Быков - Круглянский мост
Василий Быков
Отзывы о книге «Круглянскі мост»

Обсуждение, отзывы о книге «Круглянскі мост» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x