Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пайсці і не вярнуцца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пайсці і не вярнуцца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства.

Пайсці і не вярнуцца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пайсці і не вярнуцца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна ўсё ішла полем міма нейкіх кустоў, зверху з цёмнага неба падаў нябачны ў цемры рэдкі сняжок, асобныя сняжынкі раставалі на яе твары, і яна зусім не разумела, куды іх вядуць. Цяпер, калі небяспека трошкі аддалілася, Зоська стала думаць пра тое, што ёй усё ж трэба ў Скідзель. Усё ж заданне заставалася. I цяпер быццам бы адпала тое, што не давала магчымасці яго выканаць. Пра Антона Зосьцы не хацелася ўспамінаць нават, ён перастаў для яе існаваць, і, хаця ішоў праз тры крокі наперадзе, ён цяпер быў — нішто. Імкненне канчаткова вызваліцца ад усяго, што так ганебна звязалася з ім, і рабіць сваю справу ўсё настойлівей авалодвала ёю, і яна не стрывала.

— Хлопцы, а куды гэта вы нас ведзіцё? — запыталася яна па магчымасці весялейшым голасам.

— Куды нада! — холадна кінуў сяржант, які крочыў апошні ў гэтым страі.

— Тут такая справа, — падумаўшы, сказала Зоська. — У мяне заданне…

— Якое заданне?

— Ну… Я ж не магу вам сказаць якое. Мне трэба ў Скідзель.

— Да немцаў?

— Ну чаму да немцаў? — гатова была пакрыўдзіцца Зоська. — У мяне заданне…

— У нас таксама заданне, японскі гарадавы! — зласліва крыкнуў сяржант. — А мы важдаемся з вамі, час трацім. Вось возьмем і шлёпнем абаіх к чортавай матары!

— За што? — азірнуўшыся, спрабавала ўсміхнуцца Зоська.

— За то! Вайна, заданне, а яны тут любоў круцяць. Ды марадзёрствам займаюцца па хутарах. А цяпер — заданне…

Не, ён быў невыносны, гэты малады задавака, і заслугоўваў таго, каб з ім пасварыцца. Але цяпер Зоська рашыла маўчаць, чорт з імі. Некуды ж яны ўрэшце іх прывядуць, не будуць жа яны ўдзень плясціся сярод снежнага поля, значыць, раніцай недзе схаваюцца. Сапраўды, было відавочна, што яны спяшаліся, сяржант некалькі разоў ціха, але зласліва пакрыкваў на пярэдняга: «Салей, шырай шаг!» — і той паскараў і без таго даволі таропкі свой крок. Зоська ўжо спатнела, але старалася не адставаць ад Антона, які, угнуўшы галаву, з адтапыраным на спіне кажушком спорна крочыў наперадзе. Там, у хаце, калі яна курчылася на падлозе са звязанымі рукамі, а ён уладарна распараджаўся яе лёсам, яны былі раздзелены неадольнай варожасцю, і думалася, што памірыць іх можа хіба што смерць. Але, як толькі з’явіліся гэтыя хлопцы, становішча крута змянілася. Антону звязалі рукі, але і ёй быццам не развязалі, абое яны апынуліся пад канвоем у гэтым начным полі, лёсы абаіх завалакло туманам няпэўнасці, і гэтая няпэўнасць зноў нібы аб’яднала абаіх. Зоська падсвядома адчувала ўсё гэта, і гэта яе гняло. Горш за ўсё, аднак, што з імі амаль не размаўлялі, ніхто ні пра што іх больш не пытаўся, і Зоська не ведала, як усё растлумачыць гэтым суровым, незгаворлівым людзям. Яна проста не ведала, з чаго пачаць.

Падобна, аднак, яны кіравалі ў лес, які ўжо зацямнеўся воддаль у світальным сутонні, — зноў у бок Нёмана, далей ад Скідзеля. Зоська з самотнай паныласцю заўважыла тое, але што было ёй рабіць? Яе вялі, як арыштантку, і нават не хацелі сказаць куды. Праўда, усё ж яна адчувала, што кепскага ёй не зробяць. На яе баку была праўда, і, здаецца, з’явіўся заступнік, гэты во спрытны таўстунок Пашка, які яе недзе бачыў.

Тым часам амаль развіднела — з шэрай імглы выплыла такое ж шэрае зімовае поле — голая роўнядзь з недалёкім ляском наперадзе. Ад гэтага лесу ў поле ўразаўся неглыбокі равок з кустоўем, убачыўшы які, Салей збочыў насустрач, і хутка яны ўсе ўвайшлі ў равок. Сяржант з таўстунком, якія ішлі ззаду, пра нешта ціха перамаўляліся, Зоська, адрываючыся ад сваіх перажыванняў, разы два ўслухалася, але ўчуць нічога не ўчула, а Антон раптам смыгануў шыяй, быццам спаткнуўся нават. Зоська стрымала дыханне — падобна, ззаду размаўлялі пра нейкае наступленне, і Антон зацікаўлена запытаўся:

— Рабяты, а што на фронце чуваць?

— А табе нашто? Каб немцам перадаць?

— Не, праўда? Як Сталінград? — дабіваўся Антон, і Зоська заўважыла, як ён увесь сцяўся і прыціх.

— Сталінград даў фрыцам у зубы, — сказаў Пашка. — Паперлі немцаў пад Сталінградам.

— Ды ну? — з разяўленым ад здзіўлення ротам азірнуўся Антон.

— Ты давай топай! — прыкрыкнуў сяржант. — А то здзівіўся, японскі гарадавы!..

— Не, на самой справе! Немцы ж казалі, што Сталінград узялі.

— Узялі! Падавіліся там твае немцы. Вунь на шэсцьдзесят кіламетраў турнулі. Фронт прарваны, нашы наступаюць.

— Ай-яй! Глядзі ты! — зусім ужо збянтэжыўся Антон.

— Во, во! — сказаў сяржант. — Але табе чаго радавацца? Ты ж іншага чакаў?

Зоська не ўдзельнічала ў размове і ні пра што не пыталася — пасля нядоўгай збянтэжанасці ўсё ў ёй заззяла. Быццам нешта звалілася з яе плячэй, што ціснула іх доўгія месяцы, і яна выразна адчула, як ёй не хапала менавіта гэтае весткі з-пад Сталінграда. Хаця яна, можа, і не разумела ваеннай важнасці гэтага далёкага горада, але заўжды адчувала, як трэба там перамога. Калі толькі гэта не плёткі. Калі гэта на самой справе. Але хлопцы, мабыць, ведаюць пэўна, бо нават перадаюць падрабязнасці: прарваны фронт і нашы пасунуліся на шэсцьдзесят кіламетраў. I яна, заўважыўшы, як паныла змоўк Антон, зласліва падумала: цяпер хай суцешыцца. Ён жа так перажываў гэтую няўдачу пад Сталінградам, якая натхніла яго на здраду, няхай ён цяпер узрадуецца. Няўдачы няма, ёсць перамога. Дык чаго ж ён так апанурыўся, згорбіўся і апусціў плечы? Нічога ў яго не атрымалася з ягоных хітрых планаў і нічога не атрымаецца, думала Зоська амаль з прагавітым зларадствам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пайсці і не вярнуцца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пайсці і не вярнуцца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x