Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бедны, плача, — сказала старая, — таксама чалавек. Божа мой, Божа!

А Францу сьнілася яго кватэра ў Дрэздэне: за даўгім хатнім сталом нейкія людзі, мабыць, госьці, але ўсе маўчаць і глядзяць на строга, ва ўсё чорнае апранутага бацьку і разадзетую, як дзяўчынка, маці Франца, якая і з выгляду не старэй за яго сясьцёр. Яны таксама за сталом, зь імі Паліна. Самая малодшая ў сям’і, Галена, крычыць (чамусьці па-руску):

— У нас вясельле, Франц. Глядзі, якая нявеста. Чаму ты плачаш? Ты іх напужаеш.

— Ота ім расказаў, — ціха кажа Паліна і незразумела: — Але ты ня бойся, ён мёртвы.

Ачнуўся, мабыць, ад блізкага выбуху, не разумее, дзе ён, цёмна, як у магіле, але побач нечае дыханьне, нечая прысутнасьць. Далоньню правёў па твары сваім, шчыміць скура ад салёных сьлёз. У горле пяршыць — гэта ад дыму. Немагчыма дыхаць.

— Дзе ліхтарык, запалі, — Паліны голас.

Франц намацаў на скрынцы круглую рукаятку, запаліў сьвятло і канчаткова вярнуўся, вырваўся са сну.

— Табе лягчэй? — спытала Паліна і растлумачыла, у голасе паблажлівая ўсьмешка. — Ты заснуў.

— Так! Сон такі!

— А там сьціхае, чуеш? Ты нахіліся долу, там менш дыму. На гадзіньніку Франца (Паліна ўзяла ягоную руку, каб паглядзець) поўдзень ужо.

Яшчэ цэлая вечнасьць мінула, нешта ў гэтым сьвеце скончылася назаўсёды, а яны трое ўсё яшчэ жывыя. Дым болып ня валіць са шчылін, але ўсё роўна сухім туманам стаіць перад вачыма, ён у грудзях, у лёгкіх, здаецца, што і галаву, і сэрца — усё, усё запоўніў. Паліна ня вытрывала, пачала здымаць шчыт з боку, як яна сказала, лазенкі. Франц кінуўся на падмогу. Пра сябе падумаў: «Wie ein Unterseeboot» [6] Як падводная лодка (ням.) .

Паліна н е гаворыць, ка б і х н е напалохаць, але сама замірае ад думкі: а ці ўдасца выбрацца, раптам абодва выхады — і праз лазенку, і праз хату — заваліла так, што ня выдзерасься? Францу не дазволіла паўзьці за сабой (ня будзе чым дыхаць дваім у нары!), падбіраючы спадніцу, падсаджаная Францам (усё-ткі паправіла яго рукі, калі ўзяў яе нібыта ня так), уціснулася ў нару і зьнікла. Францу і старой здалося: доўга, нясьцерпна доўга яе не было. Спачатку чуўся асьцярожны кашаль, а затым і яго ня стала чутно. Франц бессэнсоўна спрабаваў промнем ліхтарыка высьвеціць задымленую дзірку, ужо і батарэйкі садзіцца сталі, сьвятло цьмянае. Нарэшце зьявілася, і зноў перш ногі, чаравікі, белыя лыткі ног. Франц — ад бяды далей! — адвёў сьвятло ўбок. Прыняў на рукі яе лёгкае стомленае цела, памог стаць на ногі. Што, што там?

— Яшчэ агонь там, жар. Трэба пачакаць.

Выбраліся толькі апоўначы. Усё роўна іх сустрэў несатлелы жар. Франц на гэты раз папоўз першым і атрымаў апёкаў болын. Яму давялося разграбаць выхад. Прапаліў мундзір на локцях, штаны на каленях. Шчыміць скура на запясьцях, шчака, шыя гараць ад апёку, сколькі ні аблізвай іх, ня змочвай сьлінай. Але ўсё-ткі ён падняў, адкінуў вечка (вугольле так і пасыпалася на яго), зрабіў выхад, затоптваючы і раскідваючы чырвонае вугольле, памог выбрацца на паверхню жанчынам. Ужо ноч, але ўся распаленая, куды ні глянь, бачныя за стваламі і скрозь сукі садовых дрэваў папялішчы, што ўсё яшчэ вогненна тлеюць, разьдзьмухваюцца ветрам. Ад хаты Кучарыхі засталася адна печка, зьнізу чырвоная, падсьвечаная жарам, вышэй бялейшая, а яшчэ вышэй — як цёмны абэліск, што ідзе ў чорнае неба. Уражвала цішыня: недзе выў сабака, яму падвываў яшчэ адзін, але гэта не парушала мёртвай, нейкай нетутэйшай цішы, здавалася, яна ідзе проста ў космас.

Людзей, што перажылі сьмерць сваёй вёскі, — думаю, і тыя, хто жыўцом гарэў у Дрэздэне, маглі б засьведчыць, — аглушала думка, перакананьне: усюды так! На ўсёй зямлі! У гэтую хвіліну забіваюць усіх!..

Завыла Кучарыха на поўны голас, ужо не баючыся забойцаў, карнікаў. Быццам і іх таксама не засталося! Кінулася да свае хаты, аббегла вакол пажарышча раз, другі, як бы спрабуючы дабрацца, дацягнуцца да сіратліва бялеючай печкі, прыпасьці, абняць. Паліна чамусьці адышла ад Франца, ён машынальна рушыў усьлед, яна яшчэ далей пад дрэвы адступіла. I калі ён зноў захацеў наблізіцца, раптам закрычала не сваім голасам:

— Што ты ўсё аблізваеш свае рукі? Што, баліць? А ім не балюча было? Дзеткам! Жывымі ў агні!

I зарыдала, закінуўшы галаву, схапіўшыся рукамі за ствол дрэва. — Фашыст! — праз рыданьне. — Ненавіджу! Усе вы фашысты!

Франц адышоў убок і сеў на нейкі слупок. Паклаў на калені сваю пляскатую сумку. Там у яго прыбор галіцца, мыла і яшчэ — чорная круглая граната з блакітнай галоўкай. Жыць яму не хацелася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x