• Пожаловаться

Алесь Адамовіч: Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч: Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2002, ISBN: 985-6056-33-0, издательство: Ковчег, категория: prose_military / Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Адамовіч Нямко

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Алесь Адамовіч: другие книги автора


Кто написал Нямко? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О Божа! О Божа! О Госпад Бог!

Старая тут, жывая, але яе не відно. А Паліна закрывае за сабою вечка падпольля. Шэпча:

— У цябе ліхтарык, запалі ліхтарык!

Дзейнічае надзіва ўпэўнена, з разьлікам, быццам ня раз зь ёю такое адбывалася. Гэта прымушае падпарадкавацца і чакаць яе распараджэньняў. Праціснулася каля Франца, скіравала прамень ліхтарыка ў руцэ Франца на патрэбную ёй сьценку і адразу стала зрываць, здымаць зь яе драўляны шчыт.

— Ціха вы, мама! — прыкрыкнула на старую, што охала, стагнала.

За шчытом адкрылася дзірка-лаз. Паліна падсаджвае маці:

— Вы першая. Толькі ціха. Ня бойцеся, татка вучыў вас, вы ж помніце.

Бездапаможна, бы ў жабкі, заторгаліся і зьніклі ў чарнаце скрыўленыя ногі, на Франца жмурачыся (прамень ліхтарыка б’е ёй у вочы) глядзіць Паліна. Вялікія спалоханыя дзіцячыя вочы, ня верыцца, што гэта яна так сурова распараджалася. Просіць:

— Паўзі цяпер ты, а я зачыню за сабой. Там у нас схованка, такі вялікі склеп. Спэцыяльна мой фатэр зрабіў для нас. Нас ня знойдуць, ня бойся.

Франц поўз па халодным пяску, плячыма, локцямі, галавой адчуваючы дошкі вузкай, як труна, нары. Даводзіцца віцца, як чарвяку. Ён ужо і здаецца сабе чарвяком, у адзін міг з самаўпэўненага вясёлага гітлерюгенда, з начытанага, музыкальнага сына паважанага ў навакольлі пастара ператварыўся ў нешта запалоханае, паўзучае, што шукае ратунку. Чуе, як наперадзе цяжка крэкча старая, усьлед за ёю адпаўзае ад усяго ранейшага, ад сябе былога. Як хутка ўсё зьмянілася. Усё было і нічога не засталося. А недзе ззаду — Паліна. Адзінае, што яшчэ засталося на зямлі (пад зямлёй!) для яго, як праменьчык надзеі, — гэтая спалоханая, але такая рашучая дзяўчынка. Франц скіраваў ліхтарык назад і ўбачыў… аголеныя белыя лыткі ног, стаптаныя чаравікі. Паліна паўзла нагамі наперад — скеміў: яна зачыняла лаз шчытом, маскіравала і не змагла разьвярнуцца ў вузкай нары.

— Патушы зараз жа! Ты што? — гнеўны дзявочы голас.

Некуды зьніклі рухавыя ногі старой. На руках Франц споўз, спусьціўся ў нейкую яму, пасьвяціў і агледзеўся. Тут скрынкі, на адной ужо ўселася старая, стаяць бочачкі, вядро і нават кружка ля яго — усё нарыхтавана для працяглага сядзеньня. Старая паказвае: сядайце і вы! Сказаў машынальна: «данке», а ня «дзякуй» — нямецкае слова для самога прагучала па-чужому, адразу павеяла пагрозай. Яны там знойдуць забітага Ота, а можа, ён толькі паранены, раскажа, хто ў яго страляў. Аўтамат Францаў застаўся ў хаце. Лепш бы згарэў дом, так надзейней было б, трэба было падпаліць, раней чым хавацца — з трусьлівай жорсткасцью падумалася Францу. Яму не да самаацэнак. Ды й не пра сябе ён думае, больш баіцца (упэўнены ў гэтым) за родных, калі ўсё раскрыецца, іх у Германіі чакае лягер, ганьба, нянавісьць і пагарда суседзяў.

Пасьпешліва ў склеп сьлізганула Паліна, балюча аб нешта стукнулася, войкнула, сярдзіта паправіла на сабе спадніцу.

— Памажы мне.

Ага, і тут ёсьць шчыт, можа задраіць дзірку-лаз, што вядзе дахаты. Паліна растлумачыла непраўдападобна абыякавым тонам:

— Гэта ад дыму, калі гарэць будзе хата, — і прастагнала: — 0 Божа, што цяпер там?!

4

Дым у зямлянку пранік зусім не з таго боку, адкуль прыпаўзьлі. Паліна растлумачыла:

— Гарыць лазенка. Нам туды выпаўзаць.

Але тут жа дым паваліў і праз шчыт на супрацьлеглай сьценцы — дзе хата. Паліна шэптам супакойвала маці:

— Абы жывыя засталіся. Ня плачце, а то яшчэ пачуюць!

Хутка ўсіх пачаў душыць кашаль. Паліна і Франц міжволі прыціскаюцца да пляча адно аднаго, каб ня так чуваць было. Нехта гулка прабег проста над галавой, стрэл, другі. Старая, заціскаючы твар, упала проста на дол: Франц зь бессэнсоўнай пасьпешлівасьцю патушыў ліхтарык. Як бы ад надышоўшай цемры, чутней стала, што робіцца на паверхні. Машыны равуць, і стральба. Ці гэта полымя так гудзе і страляе? Некалькі разоў цяжка стукнула, глухія выбухі збоку, як бы з глыбіні зямной, пасыпаўся зьверху пясок.

А можа і насамрэч бой пачаўся, падышлі партызаны? Калі і так — адначасова падумалі Паліна і Франц — калі выйдзем на паверхню, а там ужо нашы (а там — гэтыя, каго называюць бандытамі), брат Павал і тата прыбягуць, забяруць і Франца, але мы яго абаронім, растлумачым, як немец выратаваў нам жыцьцё (тварам да твару апынуся перад бязьлітаснымі, жахлівымі партызанамі, але, прынамсі, маёй сям’і ня будзе пагражаць Дахаў).

Франц заснуў, нейк адразу, як, здаралася, засыналі дзеці ў самай страшнай сытуацыі (б’юць, паляць) — менавіта ў самы жудасны момант. Паліна не адразу зразумела, чаму ўздрыгваюць плечы Франца, што ацяжэла прытуліўся да яе, а калі раптам зразумела — яе сэрца востра пранізаў адвечны жаночы боль і жаль да мужчыны, амаль як да дзіцяці. Немец-хлапчук спаў. Ён плакаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Альпійская балада
Альпійская балада
Васіль Быкаў
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Аляксей Карпюк: Данута
Данута
Аляксей Карпюк
Міхась Андрасюк: Мясцовая гравітацыя
Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.