Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты нічога сабе хлапчына! — прыкінуў Кучэра. — Глядзі, што і пражывем. Сьмеху дзеля.

16

Так і зажылі ўчатырох на пажарышчы вёскі Петухі. Паліна, трымаючы на вачах Паўліка, гаспадарыла «па дому», а гэта — увесь сад, агарод, насьпех складзеная печка, на месцы лазенкі, адным словам, усё, акрамя хаты. А хату вось-вось падвядуць пад страху яе мужыкі.

Прыбіўся да іх сабака, спачатку напужаў Паліну: воўк! Вушы тырчма, морда рыжая, амаль сівая — Паліна адразу прыгадала таго, што з мосту на яе глядзеў: ці ня ён? Сабака-«воўк» круціўся воддаль: ляжа пад кустом і глядзіць. А то раптам прабяжыць, ну зусім поруч, зазіраючы людзям у вочы. Яшчэ ўкрадзе хлопчыка! — пужалася Паліна. Хаця б яго адагналі мужчыны! А аднойчы, калі абедалі, падышоў нерашуча на адлегласьць рукі і, скавычучы, лёг ля старога Кучэры.

— Ну і правільна, — спакойна сказаў стары, — куды табе безь людзей? Гэта ж ён просіцца назад да нас. Бачыш, і сабака ня хоча быць воўкам. Як цябе будзем клікаць? Усё-ткі: Воўк. Добра? Ну мы гэта знарок. Мы ж ведаем, хто ты. А дрэнныя людзі няхай думаюць.

Так і прыжыўся воўкападобны сабака. Але Паліна не адразу паверыла ў яго сабачую пароду. Затое Паўлік з Воўкам пасябравалі імгненна. Вялізарны сабака як бы з павагі да пачуцьцяў маці стараніўся яго, але больш дзеля выгляду. Глядзіць пры гэтым на жанчыну: «Бачыш, гэта ён сам, я тут ні пры чым!»

Стары Кучэра і Франц ужо канчалі ставіць дом.

— Не, вы, немцы, што ваяваць, што будаваць, — майстры! — зьнізу казаў Кучэра падаючы кроквіну. — Як жа вы з гэтым Гітлерам лажануліся? Хаця хіба вы адны?

Бацька часта езьдзіў у раённы цэнтар — па цьвікі, інвалідны паёк забраць, прывозіў газэты. Выходзіў на шлях, гэта вярсты са тры ад Петухоў, там лавіў папутку. Вяртаўся часам і вясёлы. У «раёне» ў яго сябры-партызаны, многія начальнікамі парабіліся.

А аднойчы вярнуўся такі падаўлены і ўстрывожаны, што Паліна адразу заўважыла, спалохалася: што, што-небудзь з Францам?..

— Ды жыў будзе твой Франц. Проста стаміўся я.

Не схацеў расказаць дачцэ. Што з таго, калі і яна будзе нэрвавацца? А здарылася вось што. Ля гасмагу сустрэў яго ваенком, аднарукі капітан: зайдзі, мэдаль табе ўручым! Партызанскі. Ня кожны дзень былому зэку мэдалі выдаюць — выкраіў час і забег у дом зь цёмна-чырврнай цэглы. А капітан павёў сябе нейк непуцёва. Сказаў пагуляць яшчэ з гадзіну, ён, маўляў, заняты, ня можа адарвацца ад іншых справаў. А калі паўторна прыйшоў Кучэра, там сядзеў яшчэ адзін вайсковец, пухлы, як баба, маёр у лётчыцкіх пагонах. Скуль у такой дзірцы ды такія лётчыкі? Ну лётчык дык лётчык — дзе ж абяцаны мэдаль? Ажно ваенком зьвязаўся з райкомам, а там узьнікла ідэя правесьці гэтую справу арганізавана: уручыць прынародна ўсім адразу. Капітан чамусьді вельмі мітусіўся, а лётчык вывучаў Кучэру зь вялікай цікаўнасьцю, як быццам яны знаёмыя былі і зараз: га, ды гэта ты! — абдымуцца. Але ня кінуліся адзін аднаму ў абдымкі, а Кучэра пайшоў, чамусьці ненавідзячы лётчыка. Гэта Які ж самалёт патрэбен, якая кабіна пад такога кныра?

Зноў стала праблемай: як быць з Францам? Дзе начаваць яму, што адказваць, калі хто-небудзь усур’ёз зацікавіцца нямым зяцем Кучэры? А калі самім Кучэрам зноў зацікавіліся (хутчэй за ўсё гэта!) ды знойдуць у яго хаце беглага немца — быць таму лётчыку падпалкоўнікам, калі не вышэй. Ці не занадта для яго?

I што стане з Палінай, з хлопчыкам: нямецкая подсьцілка! Нямецкі байструк! Мала што немцы зьнявечылі дзеўку, цяпер гэтыя будуць зьдзекавацца. Аб сабе самім Кучэра, здавалася, ужо ня дужа непакоіўся. Бярыце, жарыце з усім дзярмом, калі вы ніяк не нажарацеся! Калі ўсё жыцьцё дабіраецеся, супынку на вас няма!

Зноўку беднаму Францу начлег сталі ладаваць асобна, хацелі нават у лесе, а затым прыстасавалі дзеля гэтага незгарэлы хлевушок на чужой сялібе — гэта называлася: пайшоў Франц у прымы! Паліна яго праводзіла ды і заставалася зь ім часам. А хлопчык спаў зь дзедам. Тлумачэньне для іх Кучэра прыдумаў такое: усюды шнараць, адлоўліваюць паліцэйскіх, дэзэртыраў, могуць і сюды набрысьці. I яшчэ адну рэч прадугледзеў Кучэра: так расплянаваць пакоі і каморкі ў новай хаце, каб у Франца была свая хованка. Не звыкаць гэта рабіць: навучылі фашысты, а яшчэ раней — і свае.

Кучэру час ад часу наведваў ягоны партызанскі сябрук — заўсёды ружовы, заўсёды вясёлы і шумны Каля да Віктар. Працаваў ён недзе ў леспрамгасе, няблізка, а тут вучылася дачка ў тэхнікуме: прывозіў ёй бульбу, рыбу, называючы гэта «дзяржпастаўкай». I штораз заверне ў былыя Петухі, і абавязкова з сваім «гаручым». Не расказвайце мне казкі, што зяць ня п’е! Ня п’юць або скнары, або хворыя. Ты што хочаш, Кучэра, каб пра зяця твайго такая пагалоска пайшла? А што нямко, дык ён у нас адразу разгаворыцца ад «палескай бранябойнай».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x