Алесь Адамовіч - Нямко

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Адамовіч - Нямко» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Ковчег, Жанр: prose_military, Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нямко: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нямко»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі трэба выбіраць: жыццё ці сумленне. Беларуская дзяўчына Паліна ратуе нямецкага салдата Франца і прадстаўляе яго сваім нямым братам. На могілках і папялішчах нараджаецца каханне — здаецца, адзінае, што дазваляе выжыць ў нечалавечых абставінах…

Нямко — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нямко», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I калі яна выбегла з кустоў з заплаканым дзіцём, якому перадалося хваляваньне, і выкрыкнула-ткі: «Тата!», — стары невядома як апынуўся на доле. Кульгаючы (Паліна спужалася, што стукнуўся, зьлятаючы з зрубу), рушыў ёй насустрач. Паліна, дачка! Але што гэта ў яе з тварам, з шчакой? I чыё малое на руках? Як жа яна нагадвае сваю маму! Маладую, беламорканальскую.

— А донька мая, а што з табою зрабілася! — падобна па сабе загаласіў бацька. Абняў яе разам зь дзіцём. — Ну нічога, нічога, галоўнае, жывыя, сустрэліся. А дзе ж мамка, жывая?

Паліна, павярнуўшыся, паглядзела на тое месца, дзе яны з Францам пакінулі ўзгорачак-магілу, там усё парасло бур’янам, травой.

— Дык гэта яна? Я чамусьці так і падумаў. Так і падумаў.

— Мы тут вырашылі пахаваць, — Паліна сказала «мы» і азірнулася ў бок узьлеску. Франц там, чакае, калі паклічуць.

— А Паўлік? Ён што, у арміі? — у сваю чаргу спытала ў бацькі.

— Пайшоў наш Павал, сказаў, пайду дабіваць зьвера ў логаве. Некаторых пакідалі працаваць у раёне, а ён: пайду дабіваць. I вось…

Стаў шнарыць у кішэнях, затым махнуў рукой у бок буданчыка, каля якога валяюцца апраткі, кацялок стаіць з лыжкай, вядро.

— Там пахаронка. На Вісьле склаў галаву наш Паўлік.

Відаць, каб ня даць ёй заплакаць, тут жа спытаў у Паліны пра дзіця, якое моўчкі, ацэньваючы, вывучала дзеда.

— Тваё?

— Наш Паўлік, — знарок націск зрабіла: наш! — Мы яго так назвалі. О, Божа, як быццам адчувала!

— А бацька хто?

— Тут, тут, таксама прыйшоў, — Паліна паказала на лес. — А што ў вас з нагой?

— Ды крыху мінай зачапіла.

— I мяне, татка, во, бачыш! Але Франц кажа, што затое не згублюся, прыкметная. I заплакала.

— Ну нічога, нічога. Затое во які ў вас харашун! Франц, кажаш? Што ж ён у лесе хаваецца, як салавейразбойнік?

— Ой, я вам усё, усё растлумачу. Мама вам тое ж самае сказала б. Яны так пасябравалі.

— Чакай, чакай! Мне Павал расказваў… Дык гэта ён?!

— Так, ён, татка.

— Не-мец? Вось не чакаў, не гадаў! Ведаў, што адчайная ты ў нас галава, але каб на такое адважыцца! Ты кеміш, што пра цябе людзі казаць будуць? Як жыць нам цяпер? Тое і яно, што хаваецца ў лесе. Так і будзем жыць, дачка?

— Пабачыш, татка, пабачыш, які ён! Вы што, вось так адзін гэты зруб і складваеце?

— Дзякуй, хоць лес памаглі вывезьці ваякі… Ага, дык гэта ты мне памочніка прывяла?

— Накіравалі нас — «па месцы жыхарства». I дакумэнт ёсьць. Ён такі старанны, Франц, такі рукасты, лекары проста ўлюбіліся ў яго.

— Ну а ты, ясная справа, тым болып. Значыць, гэта ён вас выратаваў тады? Ну што ж цяпер рабіць будзеш? Кліч свайго салаўя-разбойніка. Будзем разьбірацца.

Пакуль да іх набліжаўся немец-зяць, пакліканы радасным голасам любімай дачкі, партызан Кучэра зь нейкім нутраным нэрвовым сьмяшком зноў прабягаў сваё жыцьцё: нічога ня скажаш, толькі гэтага яму яшчэ не хапала!

— Дзень добры. Іосіф Герасімавіч! — сьціпла і зусім па-тутэйшаму павітаўся цыбаты дзяцюк у заношаным рускім шынялі, галава кароткаголеная — так выглядалі савецкія ваеннапалонныя ў 41-м. Што ж у ім ад немца засталося?

— Добры, кажаш, дзень? Што ж, будзем спадзявацца. А за іх — дзякуй! — паказаў на Паліну, глянуў на магілу жонкі. — Лёс, значыць, такі. Добры ў вас хлапчына, унё, чмыхае, як сярдзіты вожык.

— Ой, праўда, татка! — узрадавалася Паліна, што так усё добра складваецца. — Ніколі ня плача, адно сярдуе, калі галодны.

— Ты што, — спытаў Кучэра ў Франца, — камуніст? Рот фронт, як гаворыцца?

— Найн… Не. Хрысьціянін. Бацька ў мяне пастар.

— Гэта тое ж, што сьвятар, татка.

— Ведаю, ксёндз. Я пра камуністаў сказаў, бо іх раней з палону дамоў адпусьцяць.

— Прычым тут палон, татка? Франц не ў палоне. Ён з намі.

— 3 намі-то з намі. Калі, вядома, атрымаецца. Чалавек плянуе, а ўлада руйнуе.

— Не за дрот жа яму ісьці!

— Ворагу не пажадаю, ты мяне, дачка, не хапай за вусы. Вось так, Франц, — усё-ткі не ўтрываў партызан Кучэра, — вашы марылі савецкіх бачыць палоннымі, цяпер самім даводзіцца. Ты курыш? Паліш? Як кажуць нашы і вашы суседзі на Вісьле?

Выграб з кішэні зялёнага нямецкага фрэнчу, што валяўся ля буданчыка, нейкую залезку, крэмень, сушаную чагу-цэру, мэталічную масьлёнку, зь якой на лапік газэціны сыпануў тытуню, згарнуў цыгарку і ўзяўся здабываць агонь.

— Кацюша, — паведаміў Францу, — дзівосы тэхнікі!

Агулам здабылі, высеклі агонь. Немец старанна трымаў сухі кнот, ловячы іскры. Затым сам выштукаваў сабе цыгарку і прыкурыў у цесьця.

— Трубка міру! — сказаў крыху зьбянтэжана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нямко»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нямко» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нямко»

Обсуждение, отзывы о книге «Нямко» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x