Антуан дэ Сент-Экзюперы - Планета людзей

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан дэ Сент-Экзюперы - Планета людзей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета людзей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета людзей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўключаны закончаныя творы французскага пісьменніка Антуаиа дэ Сэнт Экзюперы «Ваенны лётчык», «Планета людзей», «Начны палёт», «Ліст да заложніка». Содержание Ніна Мацяш. «Шукайце мяне ў тым, што я пішу...»

Планета людзей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета людзей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рыўер казаў часам:

— Гэтыя людзі шчаслівыя, таму што яны любяць сваю работу, а любяць яны яе таму, што я строгі.

Магчыма, ён і прыносіў ім боль, але ён жа дарыў ім і вялізную радасць. «Трэба прымусіць іх жыць у вечным напружанні, — думаў Рыўер, — жыццём, якое прыносіць і пакуты і радасці; гэта і ёсць сапраўднае жыццё».

Калі машына ўехала на вуліцы горада, Рыўер загадаў падвезці яго ў кантору кампаніі. Застаўшыся сам-насам з Пэльрэнам, Рабіно паглядзеў на лётчыка і загаварыў…

VI

Службоўцы драмалі за сталамі буэнас-айрэскай канторы, калі зайшоў Рыўер. У сваім нязменным паліто, у капелюху, ён, як заўсёды, нагадваў вечнага падарожніка і амаль не прыцягваў да сябе ўвагі — гэтак мала месца ён займаў, невысокі, хударлявы, гэтак пасавалі да любой абстаноўкі яго сівыя валасы, яго безаблічная вопратка. Аднак людзі адчулі раптоўны прыліў шчыравання. Пажвавелі сакратары, загартаў апошнія дакументы загадчык бюро, застукалі пішучыя машынкі.

Тэлефаніст падключыў апарат і пачаў нешта занатоўваць у тоўстую кнігу рэгістрацыі тэлеграм.

Рыўер сеў і пачаў чытаць.

Самалёт, які прыляцеў з Чылі, вытрымаў выпрабаванне: перад Рыўерам праходзілі падзеі ўдалага дня, калі ўсё ладзіцца неяк само сабою, калі данясенні, адно за адным пасыланыя аэрапортамі, пераўтвараюцца ў скупыя зводкі атрыманых перамог. Паштовы з Патагоніі таксама імкліва ішоў наперад; ён нават апярэджваў расклад — вятры гналі з поўдня на поўнач агромністую спадарожную хвалю.

— Дайце метэазводкі.

Кожны аэрапорт хваліўся пагодай, празрыстым небам, пругкім ласкавым ветрыкам. Залацісты вечар ахінуў Амерыку. Рыўер цешыўся гэтаму шчыраванню прыроды. Дзесьці ў нетрах ночы вёў змаганне патагонскі самалёт, але ў яго былі ўсе шанцы на перамогу.

Рыўер адклаў сшытак.

— Добра!

І выйшаў з кабінета глянуць, як працуюць людзі, — начны дазорца, пад чыёй вартай была добрая палова свету…

«У ноч дзяжурства месца інспектара — у канторы», — падумаў Рыўер.

— Знайдзіце Рабіно!

А Рабіно тым часам стараўся заваяваць дружбу пілота. У гатэлі ён распатрашыў перад Пэльрэнам свой чамадан: з нетраў чамадана з'явіліся на свет тыя дробныя рэчы, якія збліжаюць інспектараў з рэштай чалавецтва: некалькі не дужа густоўных сарочак, туалетныя рэчы, здымак хударлявай жанчыны — інспектар прышпіліў яго да сцяны. Гэткім чынам ён пакорліва спавядаўся Пэльрэну ў сваіх патрэбах, у сваіх пяшчотных пачуццях, у сваіх смутках. Раскладваючы перад лётчыкам гэтыя мізэрныя скарбы, ён выстаўляў напаказ сваё ўбоства. Сваю духоўную экзему. Паказваў сваю турму.

Але і ў Рабіно, як і ўва ўсіх людзей, быў у жыцці кволы праменьчык святла. Бясконца пяшчотна ён дастаў з самага дна чамадана невялікую, карпатліва завязаную торбачку. Ён доўга пагладжваў яе далонню, не кажучы ні слова. Потым нарэшце расхіліў рукі:

— Я прывёз гэта з Сахары…

Інспектар нават пачырванеў ад такога смелага прызнання. Яго мучылі непрыемнасці; у яго не склалася сямейнае жыццё; жыццё яго было бязрадаснае, і ён знаходзіў суцяшэнне ў маленькіх чорных каменьчыках, — яны прыадчынялі перад ім дзверы ў свет таямніц.

— Якраз такія часам трапляюцца і ў Бразіліі, — сказаў ён і пачырванеў яшчэ мацней.

Пэльрэн паляпаў па плячы інспектара, схіленага над легендарнай Атлантыдай…

Нешта накшталт сарамлівасці прымусіла Пэльрэна спытацца:

— Вы цікавіцеся геалогіяй?

— Гэта маё захапленне.

Ва ўсім свеце адны камяні мелі да яго спагаду.

Рабіно паклікалі ў кантору; ён пасумнеў, але набыў сваю звыклую важнасць.

— Я мушу пакінуць вас: месье Рыўер патрабуе, каб я прыйшоў, — нейкая вельмі важная справа.

Калі Рабіно зайшоў у кантору, Рыўер паспеў забыцца пра яго. Ён стаяў у роздуме перад насценнай картай, дзе чырвонай фарбай была нанесена сетка авіяліній. Інспектар чакаў яго загадаў. Пасля доўгіх хвілін маўчання Рыўер, не паварочваючы галавы, запытаўся:

— Што вы думаеце пра гэтую карту, Рабіно?

Вяртаючыся да рэальнасці са свету летуценняў, ён часам прапаноўваў сваім падначаленым такія галаваломкі.

— Гэтая карта, месье дырэктар…

Шчыра кажучы, інспектар нічога пра яе не думаў, але, прыкоўваючы да карты свой позірк, ён напаўняўся адчуваннем, што інспектуе адразу Эўропу і Амерыку. А Рыўер, не звяртаючы на інспектара ніякай увагі, тым часам разважаў далей: «Аблічча гэтай сеткі цудоўнае, але пагрозлівае. Хараство, якое каштавала нам многіх людзей, — маладых людзей. На гэтым абліччы гордая годнасць па-майстэрску выштукаванай рэчы; але колькі яшчэ праблем ставіць яно перад намі!..» Аднак важнейшым за ўсё ў Рыўера заўжды была мэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета людзей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета людзей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета людзей»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета людзей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x