• Пожаловаться

Антуан дэ Сент-Экзюперы: Планета людзей

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан дэ Сент-Экзюперы: Планета людзей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Антуан дэ Сент-Экзюперы Планета людзей

Планета людзей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета людзей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўключаны закончаныя творы французскага пісьменніка Антуаиа дэ Сэнт Экзюперы «Ваенны лётчык», «Планета людзей», «Начны палёт», «Ліст да заложніка». Содержание Ніна Мацяш. «Шукайце мяне ў тым, што я пішу...»

Антуан дэ Сент-Экзюперы: другие книги автора


Кто написал Планета людзей? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Планета людзей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета людзей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Інспектар, які нічога не кеміў у такіх рэчах, згадзіўся з Рыўерам.

Быццам збіраючыся нешта сказаць, інспектар павярнуўся да Пэльрэна; пад скурай у інспектара захадзіў кадык. Але ён прамаўчаў і, нібы перадумаўшы, зноў з меланхалічнай годнасцю стаў глядзець перад сабой.

Сваю меланхолію інспектар вазіў з сабой, як багаж. Ён прыехаў у Аргенціну напярэдадні, выкліканы Рыўерам для выканання даволі неакрэсленых абавязкаў, і не ведаў, куды падзець свае вялікія рукі і сваю інспектарскую паважнасць. Ён не меў права ні на захапленне, ні на фантазію, ні на дасціпнасць, на яго пасадзе яго павінна было прыводзіць у захапленне толькі адно: пунктуальнасць. Ён не меў права ўзяць чарку ў сяброўскай кампаніі, не меў права звярнуцца на «ты» да саслужыўца ці дазволіць сабе жарт, — хіба што здарыцца немагчымае, і лёс пашле яму ў якім-небудзь аэрапорце сустрэчу з іншым інспектарам.

«Цяжка быць суддзёй», — думаў ён.

Па праўдзе кажучы, суду ён не вяршыў — ён толькі пахітваў галавой. Сутыкнуўшыся з нечым, чаго ён не разумеў (а не разумеў ён анічога), ён павольна пахітваў галавой. Гэта прыводзіла ў замяшанне тых, у каго было нячыстае сумленне, і спрыяла добраму догляду абсталявання. Яго ніхто не любіў: інспектар створаны не для любоўных уцех, а для складання рапартаў. Ён адмовіўся ад думкі прапаноўваць у рапартах нейкія новыя метады ці тэхнічныя ўдасканаленні — адмовіўся з таго часу, як Рыўер напісаў: «Інспектара Рабіно просяць падаваць не паэмы, а рапарты. Задача інспектара Рабіно — выкарыстоўваць свае веды для таго, каб стымуляваць службовую рупнасць персаналу». З таго часу чалавечыя слабасці зрабіліся яго хлебам надзённым. Ён цікаваў за механікам, які любіў выпіць, і за начальнікам аэрадрома, які з'явіўся на работу пасля вясёлай ночы, і за пілотам, які няўмела пасадзіў самалёт.

Рыўер казаў пра яго: «Ён не дужа разумны, таму ад яго шмат карысці». Правілы, устаноўленыя Рыўерам, былі для самога Рыўера вынікам вывучэння людзей; для Рабіно існавала толькі вывучэнне правілаў.

— Рабіно, — сказаў яму неяк Рыўер, — ва ўсіх выпадках, калі самалёт вылятае са спазненнем, вы павінны пазбаўляць віноўных прэміі за дакладнасць.

— Нават тады, калі затрымка ад іх не залежыць? Нават у выпадку туману?

— Нават у выпадку туману.

І Рабіно адчуў своеасаблівую гордасць — мець такога валявога шэфа, які не баіцца быць несправядлівым. У такім разе і на Рабіно таксама падае водбліск велічы гэтай улады, якая не баіцца крыўдзіць людзей.

— Вы далі адпраўленне ў шэсць пятнаццаць, — даводзіў ён потым начальнікам аэрапортаў. — Мы не зможам выплаціць вам прэмію.

— Але, месье Рабіно, у пяць трыццаць і за дзесяць крокаў анічагусенькі нельга было ўбачыць!

— Правілы ёсць правілы.

— Паслухайце, месье Рабіно, не можам жа мы разагнаць туман!

Але Рабіно напускаў на сябе таямнічасць і маўчаў. З усіх гэтых пешак ён адзін разумеў, што, караючы людзей, можна паляпшаць надвор'е.

«Ён увогуле не думае, — казаў пра яго Рыўер, — гэта не дае яму магчымасці думаць памылкова».

Пілот, які нявечыў машыну, пазбаўляўся прэміі за безаварыйныя палёты.

— А калі пілот церпіць аварыю над лесам? — удакладняў Рабіно.

— Не мае значэння, хоць бы і над лесам.

І для Рабіно гэтае ўказанне было законам.

— Я вельмі шкадую, — казаў ён пілотам, упіваючыся ўласнымі словамі, — я нязмерна шкадую, але трэба было пацярпець аварыю ў іншай мясціне.

— Але, месье Рабіно! Гэта ж ад нас не залежыць!

— Правілы ёсць правілы.

«Правілы, — думаў Рыўер, — падобныя да рэлігійных абрадаў: яны здаюцца недарэчнымі, але яны фарміруюць людзей». Рыўеру было ўсё роўна, справядлівы ён у вачах людзей ці несправядлівы. Магчыма, гэтыя словы — «справядлівасць» і «несправядлівасць» — увогуле не мелі для яго ніякага сэнсу. У невялікіх гарадках абывацелі вечарамі таўкуцца на адкрытых танцпляцоўках, і Рыўер думаў: «Што гаварыць пра справядлівасць і несправядлівасць у дачыненні да іх; яны яшчэ не існуюць». Чалавек быў для яго нечапаным воскам, з якога трэба было нешта вылепіць. Трэба было ўдыхнуць душу ў гэтую матэрыю, надзяліць яе воляй. Сваёй суровасцю ён хацеў не парабаціць людзей, а дапамагчы ім пераўзысці саміх сябе. Калі ён караў іх за кожнае спазненне, ён рабіў несправядліва, — але тым самым ён нацэльваў волю людзей, іх думкі на адно: на тое, каб у кожным аэрапорце самалёты выляталі без спазненняў: ён ствараў гэтую волю. Не дазваляючы людзям радавацца слоце як запрашэнню адпачыць, ён прымушаў іх напружана чакаць прасвету ў небе; і кожны — аж да апошняга падсобніка — у душы ўспрымаў гэтае чаканне як нешта прыніжальнае. І яны імкнуліся скарыстаць першую ж шчыліну ў небнай брані: «На поўначы праясняецца! У дарогу!» Дзякуючы Рыўеру на ўсёй лініі ў пятнаццаць тысяч кіламетраў панаваў культ своечасовай дастаўкі пошты.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета людзей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета людзей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Антуан Сент-Экзюпери
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Антуан Сент-Экзюпери
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Антуан Сент-Экзюпери
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Антуан Сент-Экзюпери
Отзывы о книге «Планета людзей»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета людзей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.