Генрих Бёлль - Бiльярд а палове дзесятай

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрих Бёлль - Бiльярд а палове дзесятай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на болгарском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бiльярд а палове дзесятай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бiльярд а палове дзесятай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бiльярд а палове дзесятай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бiльярд а палове дзесятай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яна была мне найчужэйшая ў свеце, калi я сёння там пабываў; не хадзi туды, Роберт. А з Трышлераў сапраўды нiхто не застаўся жывы?

— Нiхто, — адказаў Роберт. — I Алоiса таксама няма; яны патанулi разам з «Ганнай-Катарынай»; Трышлеры ўжо доўгi час не жылi ў порце; калi быў пабудаваны мост, яны мусiлi пераехаць адтуль: кватэра ў цэнтры горада, якую яны наймалi потым, была для iх зусiм не тое… iм патрэбныя былi вада i караблi; Алоiс хацеў на «Ганне-Катарыне» адправiць iх да сяброў у Галандыю, але пад час падарожжа судна разбамбiлi; Алоiс спрабаваў яшчэ выцягнуць сваiх бацькоў з-пад палубы, але было запозна — вада рынула зверху, i выбрацца яны ўжо не здолелi; шмат часу прайшло, пакуль я натрапiў на iх след.

— А дзе ты пра гэта ўсё даведаўся?

— У «Якары»; я штодня хадзiў туды i пытаўся ва ўсiх шкiпераў, пакуль не сустрэў аднаго, якi ведаў пра лёс «Ганны-Катарыны».

Шрэла зашмаргнуў фiранку, падышоў да стала i расцiснуў недакурак на попельнiцы. Роберт зрабiў тое самае.

— Мяркую, — сказаў ён, — што мы павiнны зараз падняцца да маiх бацькоў… Хiба што, можа, ты не хочаш узяць удзел у сямейнай урачыстасцi…

— Ды што ты, — адказаў Шрэла, — я пайду з табою, але цi не варта нам дачакацца хлопца? Скажы, а што цяпер, да прыкладу, робiць Швойгель?

— Табе i праўда гэта цiкава?

— Праўда, а чаму ты пытаешся, цiкава мне гэта цi не?

— Цi ў сваiх гатэльных нумарах i пакоях у пансiянатах ты думаў пра Эндэрса i Швойгеля?

— Ага. I яшчэ пра Грэве i Гольтэна: толькi яны не бралi ўдзелу ў нападах на мяне па дарозе дамоў — Дрышка таксама не ўдзельнiчаў… што з iмi? Цi жывыя яны?

— Гольтэн не жывы, загiнуў, - адказаў Роберт, — а вось Швойгель жыве; ён цяпер пiсьменнiк, i, калi ўвечары тэлефануе альбо звонiць мне ў дзверы, я прашу Рут адказваць, што мяне няма дома; ён здаецца мне аднолькава невыносным i бесталковым; мне з iм проста сумна; ён увесь час гаворыць, што вось тут мяшчанства, а тут няма мяшчанства, i сябе, вiдаць, залiчвае, туды, дзе "мяшчанства няма", а што з таго? Гэта проста мяне не цiкавiць; неяк i пра цябе ён пытаўся.

— Ах, а што сталася з Грэве?

— Ён належыць да партыi, але не пытайся ў мяне, да якой; зрэшты, гэта не мае нiякага значэння. А Дрышка выпускае "аўтамабiльныя львы Дрышкi", папулярны тавар, дзякуючы якому ён зарабiў безлiч грошай. Ты не ведаеш, што такое "аўтамабiльны леў"? Ну, пабудзеш тут пару дзён, дык даведаешся; кожны ўладальнiк машыны, якi лiчыць сябе нечага вартым, трымае на заднiх крэслах у машыне такога Дрышкавага льва — а ў гэтай краiне ты не знойдзеш нiкога, хто б не лiчыў сябе нечага вартым… Тут умеюць добра ўбiваць гэта ў галаву; яны прынеслi з сабой з вайны сёе-тое, успамiн пра боль i ахвяры, але сёння яны лiчаць сябе нечага вартымi; цi бачыў ты людзей там, унiзе ў вестыбюлi! Яны iшлi на тры розныя ўрачыстыя вячэры: на вячэру левай апазiцыi, на вячэру Таварыства "Сас'етас" i на вячэру правай апазiцыi… але табе трэба быць сапраўдным генiем, калi ты хочаш вызначыць, хто на якую вячэру iдзе.

— Сапраўды, — сказаў Шрэла, — я трохi сядзеў унiзе, чакаючы цябе; там якраз збiралiся першыя ўдзельнiкi, i я пачуў нешта наконт «апазiцыi»; першыя прыйшлi бяскрыўдныя прадстаўнiкi, можна сказаць, пяхота дэмакратычнай масы, малыя, пра якiх кажуць: "яны не такiя ўжо дрэнныя"; размова ў iх iшла пра маркi машын i лецiшчы; яны казалi адзiн аднаму, што французская Рыўера пачынае рабiцца моднаю, якраз з тае прычыны, што там тлумна, а цяпер, насуперак усялякiм прагнозам, сярод iнтэлектуалаў пачынаюць быць папулярнымi паездкi, арганiзаваныя праз бюро падарожжаў. Як гэта звычайна называюць тут: двухбаковы снабiзм альбо дыялектыка? Ты павiнен растлумачыць мне гэтыя рэчы; ангельскi сноб сказаў бы: "За дзесяць цыгарак прадам Вам сваю бабулю", а тыя, што тут, прадалi б сваiх бабуляў i за пяць цыгарак, бо яны ставяцца таксама сур'ёзна да свайго снабiзму; потым яны гаварылi пра школы: адны былi за гуманiтарны ўхiл, другiя былi супраць; ну, добра. Я прыслухоўваўся да iх, бо вельмi хацеў чаго-небудзь даведацца пра iх сапраўдныя турботы; зноў i зноў паўтаралi яны шэптам iмя зоркi, якую чакалi вечарам гэтага дня. Крэц цi гэта прозвiшча табе што-небудзь кажа?

— Крэц, — адказаў Роберт, — гэта, так бы мовiць, зорка апазiцыi.

— Слова «апазiцыя» я чуў шмат разоў, але з iхнiх размоваў так i не змог дапяць, супраць каго i чаго яна.

— Калi яны чакалi Крэца, то, мусiць, яны з левай апазiцыi.

— Цi правiльна я пачуў: гэты Крэц — у пэўным сэнсе славутасць; тое, што называюць надзеяй?

— Сапраўды, — адказаў Роберт, — яны шмат чаго спадзяюцца па iм.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай»

Обсуждение, отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Александр 28 октября 2021 в 22:38
Шчырае Вам дзякуй. Вельми спадабалися и сам твор и пераклад
x