Проспер Мериме - Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Здесь есть возможность читать онлайн «Проспер Мериме - Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Панна Юлька зноў узялася за сваё, - сказаў граф.

Паклікалі яго самога. Зноў пачуўся смех, воплескі. Цяпер была мая чарга. Калі я ўвайшоў у залу, на тварах прысутных адбівалася сур'ёзнасць, што не вешчавала мне нічога добрага. Я чакаў нейкага жарту.

- Пане прафесар, - сказаў мне генерал самым сухім тонам, - гэтыя дамы лічаць, што мы занадта ўшанавалі іх шампан, і дазваляюць нам застацца з імі толькі пасля невялічкага выпрабавання. Трэба з завязанымі вачыма прайсці ад сярэдзіны залы да гэтай сцяны і дакрануцца да яе пальцам. Бачыце, усё вельмі проста, трэба толькі ісці наперад. Ці вы можаце прайсці дакладна па лініі?

- Спадзяюся, пане генерал.

І панна Івінская ўраз накінула мне на вочы хустку і што было моцы зацягнула яе вузлом на патыліцы.

- Вы стаіце пасярэдзіне залы, - сказала яна. - Выцягніце руку... Вось так! Магу біцца аб заклад, што вы не дакранецеся да сцяны.

- Наперад - крокам - руш!- скамандаваў генерал.

Да сцяны было пяць-шэсць крокаў. Я пасоўваўся павольна, упэўнены, што натыкнуся на якую вяроўку ці зэдлік, наўмысна падстаўленыя, каб я спатыкнуўся. Чуўся здушаны смех, маё замяшанне расло. Нарэшце, калі ўжо я спадзяваўся дакрануцца да сцяны, палец мой уткнуўся ў нешта халоднае і ліпкае. Я скрывіўся і адскочыў пад бурлівы рогат прысутных. Сарваўшы павязку, я ўбачыў побач са мною панну Івінскую, а ў яе руках - збанок з мёдам, куды я ўлез пальцам, думаючы, што дакрануўся да сцяны. Я суцешыўся, паглядзеўшы, як тое самае выпрабаванне прайшлі абодва ад'ютанты не лепш за мяне.

Рэшту вечара панна Івінская не пераставала даваць волю свайму гарэзліваму свавольству. Яна кпіла, блазнавала, лучала свае жарты то ў аднаго, то ў другога. Я заўважыў, аднак, што найчасцей яна звярталася да графа, які, мушу прызнацца, ніколі не крыўдзіўся і, здаецца, нават меў прыемнасць з гэтых назалянняў. І наадварот, калі яна нападала на каторага з ад'ютантаў, ён хмурыў брыво, і ў вачах у яго запаляўся страшнаваты цьмяны агеньчык. «Твар іх бела-ружовы, як смоль, чорныя бровы». Здаецца, пішучы гэты верш, Міцкевіч хацеў напісаць партрэт панны Івінскай.

V

Разышліся даволі позна. У шмат якіх багатых літоўскіх дамах можна ўбачыць цудоўнае сталовае срэбра, прыгожую мэблю, каштоўныя персідскія кілімы, але там няма, як у нашай добрай Германіі, добрых мяккіх пасцеляў для стомленага госця. Багаты ці бедны, шляхціц ці мужык, славянін здолее спаць і на дошках. У гэтым сэнсе замак у Даўгялах не быў выключэннем з агульнага правіла. У пакоі, куды нас з графам прывялі, былі толькі дзве канапы, абабітыя саф' янам. Гэта не надта мяне збянтэжыла, бо ў падарожжах мне часцяком даводзілася спаць на голай зямлі, і ў душы я кпіў з графавых нараканняў што да браку цывілізацыі сярод яго суайчыннікаў. Прыйшоў чаляднік, прынёс халаты і пантофлі і сцягнуў з нас боты. Граф, распрануўшыся, яшчэ нейкі час хадзіў па пакоі. Пасля спыніўся каля маёй канапы і запытаўся:

- Што вы думаеце пра Юльку?

- Яна проста чароўная.

- Так, але надта баламутная!.. Як вы думаеце, ёй сапраўды падабаецца гэты бялявы капітанчык?

- Ад'ютант?.. Ды адкуль жа ж я ведаю?

- Ён хлюст!.. значыць, падабаецца жанчынам.

- Я не згодны з вашай высновай, пане графе. Хочаце, скажу вам праўду? Панна Івінская куды больш хоча спадабацца графу Шэмету, чым ад'ютантам усёй арміі.

Ён пачырванеў і нічога не адказаў. Але мне здалося, што мае словы яго задаволілі. Ён яшчэ трошкі пахадзіў моўчкі, пасля паглядзеў на гадзіннік.

- Далібог, - сказаў ён, - трэба класціся спаць, бо ўжо позна.

Ён узяў сваю стрэльбу і паляўнічы нож, складзеныя ў нашым пакоі, паклаў іх у шафу і ўзяў ключ.

- Вазьміце, калі ласка, - ён перадаў мне ключ, што вельмі мяне здзівіла, - бо я магу забыцца. У вас, прынамсі, памяць лепшая за маю.

- Найлепшы сродак не забыцца пра зброю, - сказаў я, - гэта пакласці яе на стол каля вашай канапы.

- Не... Паслухайце, шчыра кажучы, я не люблю, каб побач была зброя, калі я сплю... І вось прычына. Калі я служыў у гарадзенскіх гусарах, аднае ночы я спаў у адным пакоі з адным таварышам. Мае пісталеты ляжалі побач са мной на крэсле. Уначы я прачнуўся ад выбуху. У руцэ я трымаў пісталет. Я стрэліў, і куля прайшла каля галавы майго таварыша... Я так ніколі і не ўзгадаў, што я тады прысніў.

Гэты расказ трошкі мяне занепакоіў. Я ўжо не рызыкаваў атрымаць кулю ў галаву. Але калі я ўявіў сабе высокі рост і геркулесаву паставу майго спадарожніка, ягоныя нервовыя рукі, парослыя чорнай шчэццю, я мімаволі падумаў, што ён без цяжкасці здолеў бы мяне задушыць, сасніўшы штосьці нядобрае. Ва ўсялякім разе, я і знаку не падаў, што нечым занепакоены, а паставіў свечку на крэсла побач з канапай і ўзяўся чытаць «Катэхізіс» Лявіцкага, што быў захапіў з сабой. Граф узычыў мне добрай ночы, выцягнуўся на канапе, разоў пяць ці шэсць перакруціўся. Урэшце ён заснуў, згарнуўшыся клубком, як у Гарацыя каханак, які, схаваны ў куфры, галавой упіраўся ў сагнутыя калені:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»

Обсуждение, отзывы о книге «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x