Проспер Мериме - Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха

Здесь есть возможность читать онлайн «Проспер Мериме - Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Сапраўдная сірэна! - усклікнуў я.

- А ён, - панна Івінская паказала на графа Шэмета, - малады рыбак, трошкі дурнаваты, трапляе ў мае кіпці, а я, каб расцягнуць асалоду, зачароўваю яго, танцуючы навокал... О! Гэтыя туфлі! У іх немагчыма танчыць «русалку»! Яшчэ і на абцасах!

Яна прыўзняла сукенку і, павабна трасянуўшы ножкай, адкінула туфлік у кут. Другі паляцеў следам за першым, і яна засталася на падлозе ў шаўковых панчохах.

- Усё гатова, - сказала яна гувернантцы.

Русалка круціцца вакол кавалера. Ён выцягвае рукі, каб яе схапіць, яна прыгінаецца і ўцякае. Усё вельмі прыгожа, музыка жывая і арыгінальная. Танец канчаецца тым, што кавалер спрабуе схапіць русалку, каб пацалаваць яе, але яна ўгінаецца, ляпае яго па плячы, і ён падае ля яе ног, як мёртвы... Але граф нечакана запрапанаваў іншы варыянт - моцна абхапіў яе і ўсё ж пацалаваў. Панна Івінская закрычала, густа пачырванела і, надзьмуўшыся, легла на канапу, скардзячыся, што ён сціснуў яе, не раўнуючы, як мядзведзь. Я заўважыў, што параўнанне графу не спадабалася, бо нагадала яму сямейнае няшчасце. Ён спахмурнеў. Што да мяне, я шчыра дзякаваў панне і расхвальваў яе танец, які, на маю думку, быў нават нейкага антычнага ладу, як рытуальныя танцы ў старажытных грэкаў. Мяне перапыніў чаляднік, які паведаміў, што прыехаў генерал Вельямінаў з жонкай. Панна Івінская падхапілася з канапы, знайшла свае туфлікі, паспешліва сунула ў іх свае ножкі. Выбегшы насустрач гасцям, яна зрабіла запар два глыбокія рэверансы. Я заўважыў, што ў кожным яна далікатна прыўзнімалa абцас туфліка. З генералам былі два ад'ютанты, і, як і мы, яны прыехалі на вячэру. У любой іншай краіне гаспадыня дома, пэўна, мела б клопат, каб накарміць ужадобку шасцёх нечаканых госцяў . Але гэткая ўжо гасціннасць і дастатак літоўскіх дамоў, і вячэра затрымалася не болей чым на паўгадзіны. Толькі зашмат было пірагоў, гарачых і халодных.

ІV

За вячэрай мы не сумавалі. Генерал расказаў нам пра вельмі цікавыя асаблівасці моў каўказскіх народаў. Мовы гэтыя дзеляцца на дзве групы - арыйскія і туранскія, хоць паміж народамі абедзвюх груп існуе незвычайнае падабенства нораваў і традыцый. Мне таксама прыйшлося распавесці пра свае падарожжы. Граф Шэмет пахваліў мае вершніцкія здольнасці і сказаў, што не бачыў ніводнага святара ці прафесара, які б здолеў за адзін раз праехаць конна такі шлях, як мы сёння, і я мусіў расказаць, што, пасланы Біблейскім таварыствам даследаваць мову племені чаруа, я правёў тры з паловай гады ва Уругвайскай рэспубліцы. Там я не злазіў з каня і жыў у пампах сярод індзейцаў. І так я расказваў, пакуль не дайшоў да таго месца, калі я, блукаючы тры дні па бясконцых стэпах, не маючы ні ежы, ні пітва, быў вымушаны ўзяць прыклад з гаўчаў, што былі разам са мной, - надрэзаць жылу каню і піць яго кроў.

Усе дамы закрычалі ад жаху. Генерал заўважыў, што калмыкі ў падобных пільных абставінах робяць тое самае. Граф пацікавіўся, ці спадабаўся мне гэты напой.

- З маральнага боку, - адказаў я, - гэта было агідна. Але фізічна я пачуў сябе значна лепей, і якраз дзякуючы гэтаму напою я маю шчасце сёння тут вячэраць. Шмат хто з еўрапейцаў, дый увогуле белых, хто доўга жыў з індзейцамі, прызвычайваюцца і нават прыахвочваюцца да гэтага. Мой вельмі добры сябар дон Фруктуоза Рывэра, прэзідэнт рэспублікі, заўсёды карыстаецца нагодай паласавацца. Я памятаю, як аднойчы, едучы ў парадным убранні на паседжанне кангрэса, ён мінаў ранча, дзе рэзалі курыцу. Ён спыніўся, саскочыў з каня і папрасіў адзін глыток крыві. А пасля ў кангрэсе ён сказаў адну са сваіх самых бліскучых прамоў.

- Ваш прэзідэнт - пачварны монстр! - закрычала панна Юлька.

- Прабачце мне, шаноўная панна, - сказаў я, - гэта вельмі прыстойны і разумны чалавек. Ён выдатна гаворыць на некалькіх індзейскіх мовах, вельмі цяжкіх з-за безлічы дзеяслоўных формаў, якія адрозніваюцца ў залежнасці ад віду дапаўнення і нават ад сацыяльных адносін паміж размоўцамі.

Я збіраўся расказаць пра даволі цікавыя падрабязнасці дзеяслова ў мове чаруа, але граф перапыніў мяне і спытаўся, дзе ў каня трэба надрэзаць жылу, калі хочаш крыві.

- Барані вас Божа, дарагі прафесар, - закрычала панна Івінская са смешным спалохам на твары, - не кажыце яму. Ён такі, што перарэжа ўсю стайню, а калі скончацца коні, дык пачне есці нас саміх.

Пасмяяўшыся з гэтага досціпу, дамы пакінулі стол і пайшлі згатаваць гарбаты і кавы, пакуль мы пакурым. Праз чвэрць гадзіны генерала паклікалі ў залу. Мы ўсе хацелі пайсці за ім, але нам сказалі, што дамам пакуль хопіць аднаго мужчыны. Хутка мы пачулі з залы гучны посмех і воплескі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха»

Обсуждение, отзывы о книге «Локіс. Рукапіс прафэсара Вітэмбаха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x