Генрих Клейст - Землятрус у Чылі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрих Клейст - Землятрус у Чылі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Землятрус у Чылі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Землятрус у Чылі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Землятрус у Чылі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Землятрус у Чылі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тымчасам настала і полудне, душэўныя настроі ў атойбішчы ўцекачоў ужо, бадай што, крыху палагаднелі, бо штуршкі землятрусу паслабіліся, а тут яшчэ і разышлася погаласка, што ў дамініканскай кірсе, адзінай, пашкадаванай землярусам, мае быць адслужана ўрачыстая імша, на якой кляштарныя прэлаты асабіста ўзнясуць падзякаванне небу і малітву за аслону ад будучых пошасцяў. Люд ужо паўсюдна ўзбурыўся і спешна патокамі сцякаўся з усіх бакоў у горад. У кампаніі дона Фернанда паўстала пытанне, ці не ўзяць таксама і ім ўдзелу ў гэтых урачыстасцях, ці не далучыцца да агульнай плыні? Донна Элізабэт з доляй заклапочанасці ўзгадала, якая нягода спадобіла ўчора кірху; і як што такія падзякавальныя фэсты могуць ладзіцца і паўторна, бо то ж бо небяспека ўжо збольш-меншага мінулася і што, як па ўсім адчуваецца, якраз таму і ўдзел у набажэнстве, з тым большай пэўнасцю спакойна мог бы быць адкладзены на пазней. Хазэфа сказала, адразу жвава ўстаючы, што яе прагнае жаданне схіліць у пыл сваё аблічча перад Госпадам Садзецелем ніколі не ўспрынялося б з большай жарсцю, чым акурат цяпер, калі Ён выяўляе такую неверагодную і высакародную веліч сваёй улады. Донна Эльвіра ахвотна далучылася да Хазэфінага меркавання. Яна настояла, каб усё-такі ж адбыць імшу, і заклікала дона Фернанда ўзначаліць прысутную суполку, на што ўсе, і донна Элізабэт таксама, згадзіліся і ўсталі. Як што, аднак, апошняя, узбуджана дыхаючы на поўныя грудзі, прыглядалася да спешлівых збораў на адыход з нейкім марудлівым ваганнем і на пытанне: чаго ж вам бракуе? адказала, што не ведае, чаго, але, ведаеце, нейкае трывожнае прадчуванне як бы засцерагае! Яна супакоіла донну Эльвіру, і папрасіла яе застацца з ёю і з іх хворым бацькам. Хазэфа сказала: “Дык Вы, мабыць, узялі б, донна Элізабэт, у мяне гэта мілае дзіцятка, якое, як Вы бачыце, так добра асвоілася са мною”. -- “З вялікай радасцю”, адказала донна Элізабэт і паспрабавала ўзяць дзіця, але як што тое ад нягодаў, якія перапалі яму, жаласна заплакала і ні ў якім разе на гэта не згаджалася, Хазэфа з усмешкай сказала, што хоча толькі яго патрымаць, і далікатненька зноў яго пацалавала. На гэта дон Фернанда, якому вельмі спадабалася гожасць і хараство яе паводзінаў, падаў ёй руку; Гераніма, які трымаў маленькага Філіпа, вёў донну Канстанцу; астатнія, што далучыліся да кампаніі, рушылі следам; і ў такім парадку іхні цуг выправіўся ў горад. Яны прайшлі заледзьве нейкіх пяцьдзесят крокаў, як пачуўся голас донны Элізабэт, якая тымчасам пошаптам горача перамаўлялася з доннай Эльвірай: “Дон Фернанда!”, і ўсе ўбачылі, як яна неспакойна, мала не подбегам паспяшалася за працэсіяй. Дон Фернанда спыніўся і абярнуўся; пачакаў яе, не выпускаючы рукі Хазэфы, і спытаўся, бо тое ж яна, падобна, чакаючы, што ён памкнецца насустрач, спынілася на пэўнай адлегласці: чаго яна хацела? Донна Элізабэт наблізілася да яго, хоць, як здавалася, з доляй прыкрасці, і шапнула яму, але так, каб гэтага не магла пачуць Хазэфа, некалькі слоў на вуха. “Ну, і...? – спытаўся дон Фернанда, -- якое ж няшчасце з гэтага можа паўстаць?” Донна Элізабэт з перакошаным тварам далей нішкам шыкала на вуха. Дону Фернанда набег на твар румянец неадабрэння; ён адказаў: “Было б няблага! Донна Эльвіра магла б супакоіцца”; і павёў сваю даму далей. – Калі яны прыйшлі ў дамініканскую кірху, там ужо гучала ўзнёслая арганная музыка і калыхаўся вялікі людскі тлум. Гэтая сціжма вылівалася шырока за парталы на плошчу перад храмам, а на хорах, на сценах карціны ў рамах, хлопчыкі, яны пераміналіся і ў нецярплівым чаканні мялі ў руках шапачкі. З усіх люстраў лілося святло, пілястры з наступленнем прысмеркаў пачалі адкідваць таямнічыя цені, вялікая вітражная ружа з каляровага шкла на заднім плане храма палала, не раўнуючы як сама вячэрняя зара, якая і асвятляла тую вітражную ружу, і над усім гэтым зборам запанавала ціша, бо арган акурат аціх, а ў людзей як бы не магло нарадзіцца ў грудзях ані гуку. Ніколі яшчэ ў хрысціянскім храме не ўзносілася да неба такое полымя жарсці, як гэтага разу ў дамініканскім саборы ў Сант-Яга; і ніводныя чалавечыя грудзі не дадавалі ў яго больш цёплага жару, як Геранімавы і Хазэфіныя грудзі! Урачыстае святкаванне пачалося з казані, якую ўчыніў на акрасу свята адзін з старэйшых харыстаў саборнай катэдры. Ён пачаў адразу з хваласлоўя, ушанавання і падзякавання, высока да неба узносячы трапятлівыя, шырока раскрыленыя ў харальнай адзежыне рукі, якія сведчылі, што яшчэ былі людзі ў гэтым зруйнаваным куточку свету, здольныя благаць угору да Бога. Ён апісаў, што з дапушчэння Усемагутнага тут адбылося; што нябесны суд не можа быць больш вусцішным за гэты; і калі ён назваў учарашні землятрус, паказваючы на расколіну, якая спасцігла сцяну сабора, шчырым прадвесцем гэтага суду, жах скалануў усё людства. Пасля ён перайшоў, у плыні пастарскага красамоўства, да маральнай псоты горада; брыдкая немарасць, якой такой другой не бачылі ні Садома ні Гамора, і -- кара ўсім за яе; і толькі бясконца доўгай цярплівасці Бога заўдзячаецца ён, што яны тут не цалкам вынішчаны з улоння зямлі. І падобна кінжалу раскроіла спакутаваныя сэрцы абаіх нашых няшчасных бедалагаў не так сама казань, як тое, што харысту акурат цяпер наразілася ўпамянуць злачыннае блюзнерства, якое было ўчынена ў садзе кляштара кармэлітак; а шаноўлю, якую яно набыло ў свеце, назваў богазневажальнай, і, у адным з поўных праклёнаў адхіленняў ад тэмы, пра душы злачынцаў, літаральна абвясціў гэта продажам душы ўсім князям пекла! Донна Канстанца войкнула, тузаючы Гераніма за рукаў: “Дон Фернанда!”. Але ён адказаў заўпарціста і таямніча, калі толькі сказанае можна спалучыць у адным тоне: “Памаўчыце, донна, нават зрэнкам не варухніце, а цяпер зрабіце так, быццам вы млееце ў непрытомнасці -- пасля гэтага мы пакінем храм.” Але яшчэ перш чым донна Канстанца паспела заўжыць гэтага дзейснага ратавальнага сродку, пачуўся нечы голас, перапыняючы тым самым харыставую казань: “Схамянецеся, грамадзяне Сант-Яга, адкаснецеся, гэтыя агуднікі Бога сярод нас!” І калі другі спалоханы голас, вакол якога тут жа ўтварылася шырокае кола вусцішнай моўчы, спытаўся: “Дзе?”-- “Тут!” – вымкнуўся нехта трэці, і тузануў, поўны багавейнай асуды, Хазэфу за валасы, аж тая з сынам дона Фернанда на руках напэўна ўпала б, калі б юнак не ўтрымаў яе. “Вы ў сваім розуме?-- усклікнуў ён і падхапіў Хазэфу рукою, -- я – дон Фернанда Ормэз, сын каменданта горада, якога вы ўсе ведаеце.” – “Дон Фернанда Ормэз” – усклікнуў адзін шавец, што стаяў непадалёк, які сваім часам спраўляў абутак Хазэфе і ведаў яе, прынамсі, не горш за яе маленькія ножкі. “Хто бацька гэтага дзіцяці?” – звярнуўся ён з дзёрзкай нахабнасцю да дачкі Астэрона. Дон Фернанда збялеў ад гэтага пытання. Ён знясмелена паглядзеў спярша на Гераніма, пасля абвёў вачыма усю зборню, -- ці няма тут каторага, хто яго ведае. Хазэфа ўскрыкнула, змушчаная страшэннымі акалічнасцямі: “Гэта не маё дзіця, майстар Пэдрыла, як ён мяркуе; -- з бясконцым душэўным страхам гледзячы на дона Фернанда: ў -- гэты юны спадар ёсць дон Фернанда Ормэз, сын каменданта горада, якога вы ўсе ведаеце!” Шавец спытаўся: “Хто з вас, грамадзяне, ведае гэтага маладога чалавека?” І многія з прысутных паўтарылі: “Хто ведае Гераніма Ругерy? Хай выйдзе наперад!” І тут сталася так, што ў гэты самы момант маленькі Хуан, напалоханы паўсталым вэрхалам, ад грудзей Хазэфы папрасіўся на рукі дона Фернанда. І тут: “Вось ён ёсць бацька!” – крыкнуў адзін голас; і: “Ён ёсць Гераніма Ругера!” – другі; і: “Яны вось – богаадступныя нелюдзі!” – трэці голас; і: “Камянямі іх! Камянямі іх!” – ужо ледзь не лямант сабранага ў храме Хрыста верніцтва Хрыстовага! Пасля гэтага -- Геранімa: “Стойце! Вы -- нелюдзі! Калі вы шукаеце Гераніма Ругеру, дык вось я тут! Адпусціце чалавека, ён не вінаваты!” – Разлютаваны натоўп, знедаўмёны словамі Гераніма, замоўк; многія адступіліся ад дона Фернанда; і як што ў гэты самы момант адзін марскі афіцэр высокага рангу, праціскаючыся да яго праз натоўп, спытаўся: “Дон Фернанда Ормэз! Што ў Вас тут сталася?”, дык гэты адказаў, цяпер ужо зусім адпушчаны, з сапраўднай гераічнай разважлівасцю: “Так, гляньце, дон Алонса, на гэтых забойцаў! Я б тут прапаў, калі б гэты дастойны чалавек, каб супакоіць разбушаваны натоўп, не выдаў сябе за Гераніма Ругеру. Арыштуйце яго, калі Вы хочаце ўчыніць дабро, разам з гэтай юнай дамай, дзеля іх абаіхнай бяспекі; і гэтага вось абрыдня,—ужо хапаючы майстра Пэдрылу,-- які закалаціў тут усю авантуру!” Шавец усклікнуў: “Дон Алонса Анарэха, я заклікаю Вас звярнуцца да Вашага сумлення, ці ж гэтая дзяўчына не Хазэфа Астэрон?” Як што тут дон Алонса, які выдатна ведаў Хазэфу, памарудзіў з адказам і гэтым самым падагрэў многіх да новай хвалі шалу, пачуліся галасы: “Гэта яна! Яна гэта!” і: “Смерць ёй!”, Хазэфа перадала маленькага Філіпа, якога дагэтуль трымаў Гераніма, разам з маленькім Хуанам на рукі дона Фернанда і сказала: “Ідзіце, дон Фернанда, і ратуйце сваіх абаіх дзетак, і пакіньце нас на волю нашага лёсу!” Дон Фернанда прыняў дзетак і сказаў, што ён хацеў бы лепш загінуць, чым дапусціць, каб нейкая крыўда была учынена блізкім яму людзям. Ён падаў Хазэфе руку, пасля таго як папрасіў меч у марскога афіцэра, і заклікаў пару, якая стаяла за ім, следаваць за ім. Яны сапраўды, калі ім пры такіх установах, пры дастатковых пачцівасцях далі праход, пайшлі з храма і лічылі сябе выратаванымі. Але як толькі апынуліся на таксама запруджанай людзьмі плошчы перад храмам, голас з расшалелага натоўпу пераследнікаў крыкнуў: “Гэта Гераніма Ругера, грамадзяне, я ж ягоны ўласны бацька!” і страшэнным ударам ражна яго ўклалі на зямлю, з боку донны Канстанцы. “Езус – Марыя!” – усклікнула донна Канстанца і кінулася да свайго швагра; “Курва кляшторная!” – прагучала з другога боку, і ад другога ўдару калом донна Канстанца безжыццёва палегла побач з Гераніма. “Вылюдак!—крыкнуў нехта невядомы, -- гэта ж донна Канстанца Ксарэс!” – “Чаму ж яна схлусіла нам, – азваўся шавец, -- якраз што трэба, смерць ёй!”. Дон Фернанда, убачыўшы мёртвае цела Канстанцы, успыхнуў гневам: выхапіў меч, замахнуўся, і калі б дастаў, рассек бы напалам таго фанатычнага душагуба, што збухторыў усю гэтую вакханалію, калі б той не адскочыў, ухіліўшыся тым самым ад магутнага ўдару. Але як што ён не мог стрымаць напору і, пачуўшы: “Жывіце шчасліва, дон Фернанда, з дзеткамі! – гэта ўсклікнула Хазэфа, і -- яны забіваюць мяне, крыважэрныя тыгры!”, -- на скрут галавы яна кінулася ў натоўп, каб пакласці канец смертазабойству. Майстар Пэдрыла ражном зваліў на зямлю і яе. Пасля, увесь запырсканы яе крывёю, крыкнуў: “І байструка – туды ж, у пекла!”. І ўсё яшчэ не спагнаўшы ахвоты да забойства, зноў праціснуўся наперад. Дон Фернанда, гэты боскі волат, цяпер, прыхіліўшыся спінай да сцяны храма, левай рукою трымаў дзяцей, у правай – меч. Кожным маланкавым ударам ён клаў на зямлю аднаго за адным; леў не бараніўся б лепш. Сем крывавых сабак ужо ляжалі перад ім, сам князь сатанінскай хэўры ўжо быў паранены. Аднак майстар Пэдрыла, перш чым упакоіцца навекі, паспеў адарваць ад ягоных грудзей адно дзіця і, размахнуўшыся ім высока над галавою, струшчыў яго аб вугал храмавай калоны. Пасля гэтага зрабілася цішыня, усе, зжахнуўшыся, адступіліся. Дон Фернанда, убачыўшы перад сабою свайго малыша Хуана з разбітай галавою, з якое выцякаў мозак, узвёў, увесь перапоўнены невыказным болем, вочы да неба. Марскі афіцэр, які зноў апынуўся побач, спрабаваў суцешыць яго, запэўніваў у сваім несаўдзельстве ў гэтым злачынстве, хоць шмат якія іншыя акалічнасці апраўдана змушаюць яго да каяння; але дон Фернанда адказаў, што не мае чым таго папракнуць, што ніякай віны яму закінуць не можп, і толькі папрасіў дапамагчы ўправіцца з мёртвымі целамі сваіх. Іх даставілі ў сутонні блізкай ужо ночы ў дом дона Алонса, куды і паследаваў, няспынна плачучы над тварыкам маленькага Філіпа, дон Фернанда. Ён таксама заначаваў у дона Алонса і яшчэ доўга адгаворваўся рознымі прычынамі расказаць жонцы пра ўвесь абсяг наканаванай ім нядолі; ну, хіба што, можа, адважыцца пазней калі, бо яна хворая, хоць і не ведаў, як яна расцэніць ягоныя паводзіны пры такой дадзенасці; але праз нейкі час, выпадкова даведаўшыся пра ўсё, што адбылося, гэтая ўражліва-датклівая дама на самоце выплакала увесь свой мацярынскі боль і аднае раніцы з рэштай горкіх слёз кінулася яму на шыю і пацалавала яго. Дон Фернанда і донна Эльвіра пасля гэтага ўсынавілі чужое маленькае дзіцятка і, калі дон Фернанда параўноўваў Філіпа з Хуанам і ўспамінаў, як яно ўсё з імі ў яго сталася, дык душа яго падказвала, што яму след радавацца.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Землятрус у Чылі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Землятрус у Чылі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Генрих Клейст
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Клейст
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Клейст
Генрих Клейст - Драмы. Новеллы
Генрих Клейст
Генрих Клейст - Локарнская нищенка
Генрих Клейст
Генрих Клейст - Землетрясение в Чили
Генрих Клейст
Генрих Клейст - Кетхен из Гейльброна
Генрих Клейст
Генрих Клейст - Пентесилея
Генрих Клейст
Генрих Клейст - Разбитый кувшин
Генрих Клейст
Генрих Клейст - Роберт Гискар
Генрих Клейст
Отзывы о книге «Землятрус у Чылі»

Обсуждение, отзывы о книге «Землятрус у Чылі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x