Оскар Уайльд - Сфінкс без загадкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Оскар Уайльд - Сфінкс без загадкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сфінкс без загадкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сфінкс без загадкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сфінкс без загадкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сфінкс без загадкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Оскар Ўайлд

Сфінкс без загадкі

Аднойчы апоўдні я сядзеў на тэрасе Café de la Paix [1] Café de la Paix (фр.) – вядомая кавярня ў ІХ акрузе Парыжу. , назіраючы за раскошай і ўбогасцю жыцця парыжанаў, і пацягваў свой вермут на фоне дзіўнага суседства фанабэрыі і нэндзы, якое бачылі мае вочы, як раптам пачуў, што мяне нехта кліча. Я павярнуўся і пазнаў лорда Мёрчысана. Мы не бачыліся з часоў навучання ў каледжы, ужо гадоў з дзесяць, таму я быў рады зноў сустрэцца з ім, і мы цёпла павіталіся. Мы былі добрымі сябрамі ў Оксфардзе. Я адчуваў да яго вялікую прыхільнасць: ён быў такі прыгожы, жыццярадасны і шляхетны. Усе казалі, што калі б ён не быў такім праўдалюбам, то меў бы больш сяброў, але мне здаецца, што мы акурат і любілі яго за гэтую шчырасць. Я заўважыў, што ён вельмі змяніўся. Ён выглядаў заклапочаным і ўстрывожаным, і здавалася, што яго мучаць нейкія сумневы. Я падумаў, што наўрад ці гэта той сучасны скептыцызм, бо Мёрчысан быў прыхільнікам торы і верыў у Палату лордаў, не раўнуючы як у Пяцікніжжа. Таму я вырашыў, што прычынай была жанчына, і спытаў, ці не ажаніўся ён.

– Я яшчэ недастаткова разумею жанчын, – адказаў ён.

– Мой дарагі Джэралд, – сказаў я, – жанчын не трэба разумець, іх трэба кахаць.

– Я не магу кахаць таго, каму не давяраю, – адказаў ён.

– Мне здаецца, у тваім жыцці ёсць нейкая таямніца, – усклікнуў я. – Раскажы!

– Давай куды-небудзь праедземся, – адказаў ён, – тут занадта шмат людзей. Не, толькі не ў жоўтым экіпажы – давай любога іншага колеру, напрыклад, у гэтым, цёмна-зялёным.

Праз некалькі хвілін мы ехалі па бульвары ў бок царквы Магдаліны.

– Куды мы едзем? – спытаў я.

– Куды захочаш, – адказаў ён. – Можам у рэстаран у Bois [2] Bois (фр.) – маецца на ўвазе Bois de Boulogne – Булонскі лес. . Паабедаем там, і ты мне раскажаш пра сябе.

– Спачатку я хачу, каб ты расказаў пра сябе. Раскрый мне сваю таямніцу.

Ён дастаў з кішэні невялічкі саф’янавы футарал на срэбных засцежках і працягнуў мне. Я адкрыў яго і ўбачыў унутры фотаздымак жанчыны. Яна была высокая і стройная, распушчаныя валасы і вялікія вочы з якімсьці безуважным позіркам рабілі яе нейкай звышнатуральнай і загадкавай. Яна была ахутаная дарагім футрам і нагадвала прарочыцу.

– Як табе яе твар? – спытаў ён. – Шчыры ў яго выраз?

Я ўважліва глядзеў на жанчыну. Мне здавалася, чалавек з такім тварам хавае нейкую загадку, але я не мог сказаць, добрую ці кепскую. Твар быў прыгожы, але гэтая прыгажосць была ў мностве таямніц – гэта была хутчэй псіхалагічная, а не пластычная прыгажосць, і ледзь прыкметная ўсмешка, што грала на вуснах, была занадта няўлоўнай, каб падацца ласкавай.

– Ну, – нецярпліва ўсклікнуў ён, – што скажаш?

– Джаконда ў собалях, – адказаў я. – Раскажы мне пра яе.

– Не цяпер, давай пасля абеду, – сказаў ён і загаварыў пра іншае.

Калі афіцыянт прынёс нам каву і цыгарэты, я нагадаў Джэралду ягонае абяцанне. Ён падняўся, некалькі разоў прайшоў туды і назад па пакоі і, занурыўшыся ў фатэль, расказаў мне наступную гісторыю:

– Аднойчы ўвечары, – пачаў ён, – каля пятай гадзіны, я шпацыраваў па Бонд-стрыт. Недалёка на дарозе была аварыя, і рух экіпажаў амаль спыніўся. Каля тратуару стаяў невялікі жоўты экіпаж, які чамусьці прыцягнуў маю ўвагу.

Калі я праходзіў міма, то ўбачыў у экіпажы той твар, які паказваў табе на здымку. Ён адразу ж зачараваў мяне. Я думаў пра яго ўсю ноч і ўвесь наступны дзень. Я блукаў туды-сюды па гэтай праклятай Роў [3] Роў – (анг. Row) маецца на ўвазе Rotten Row – дарога ўздоўж паўднёвага боку Гайд-парку. , зазіраючы ў кожную каляску ў чаканні жоўтага экіпажу, але ніяк не мог знайсці ma belle inconnue [4] Ma belle inconnue (фр.) – мая прыўкрасная незнаёмка. і ўрэшце пачаў думаць, што гэта быў толькі сон. Недзе праз тыдзень пасля гэтага мадам дэ Растай запрасіла мяне на вячэру. Вячэра была прызначаная на восем гадзін, але яшчэ а палове дзявятай мы чакалі ў гасцёўні. Урэшце лёкай кінуўся адчыняць дзверы і паведаміў, што прыйшла лэдзі Элрай. Гэта была тая самая жанчына, якую я шукаў. Яна ўвайшла вельмі павольна, у шэрых карунках, нібыта месяцовы прамень, і, на маю вялікую радасць, мяне папрасілі слугаваць ёй за вячэрай. Калі мы селі за стол, я нібыта прастадушна заўважыў: “Здаецца, я нядаўна бачыў Вас, лэдзі Элрай, на Бонд-стрыт”. Яна пабляднела і ціха прашаптала: “Прашу Вас, не гаварыце так гучна, нас могуць пачуць”. Я вельмі расстроіўся, што так няўдала пачаў, і з галавой занурыўся ў размову пра французскія п’есы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сфінкс без загадкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сфінкс без загадкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сфінкс без загадкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сфінкс без загадкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x