Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей

Здесь есть возможность читать онлайн «Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета людзей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета людзей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялiкая прэмiя Французскай Акадэмii за лепшы раман.

Планета людзей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета людзей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сахара мая, Сахара, вось i цябе дазвання зачаравала старая пралля.

V. Аазіс

Я столькi нарасказваў пра пустыню, што, перш чым зноў загаварыць пра яе, мне хацелася б апiсаць адзiн аазiс. Той, якi паўстае зараз перад маiмi вачыма, тоiцца не ў Сахары. Але самалёт валодае яшчэ адным дзiвосным дарам: ён здольны iмгненна перанесцi вас у самае сэрца невядомага. Вы толькi што, нiбы вучоны-бiёлаг, са спакойным сэрцам разглядвалi чалавечы мурашнiк, гарады на раўнiнах, да якiх, нiбы да зорак, збягаюцца ўсе дарогi, што, быццам крывяносныя сасуды, сiлкуюць iх сокам палёў. Але раптам закалацiлася стрэлка вышынямера, i невядомая зялёная плямка пад вамi робiцца цэлым сусветам. Вы вязень палянкi пасярэдзiне соннага парку.

Не, зусiм не вёрстамi вымяраецца аддаленасць. За агароджаю якога-кольвечы саду часам тоiцца болей таямнiц, чым за Кiтайскай сцяною, i душа дзяўчынкi ахавана маўчаннем куды надзейней, чым адзiнокi аазiс — неабсяжнасцю пяскоў Сахары.

Раскажу пра адну сваю вымушаную пасадку. Гэта адарылася ў далёкай Аргенцiне, пад Канкордзiяй, але магло адбыцца i ў любой iншай мясцiне: на свеце так багата цудаў.

Я прызямлiўся пасярод поля i нават не падазраваў, што неўзабаве траплю ў цудоўную казку. Нi ў прыязнай сямейнай пары, якая падабрала мяне ("Паначуйце ў нас…"), нi ў iхнiм старэнькiм "фордзе" не было нiчога надзвычайнага.

I вось за чарговым паваротам паказаўся невялiчкi гаёк, аблiты месячным святлом, а за iм — дом. Якi дзiўны дом! Нiзкi, масiўны, амаль што крэпасць. Спавiты легендамi замак, якi, быццам манастыр, прапаноўваў за сваiм парогам такi цiхi, такi спакойны, такi надзейны прыТулак.

Нечакана з'явiлiся дзве дзяўчыны. Яны дапытлiва агледзелi мяне, быццам стража ля варот пiльна ахоўваемага царства: малодшая злёгку надзьмула вусны, пастукала па зямлi нядаўна зрэзаным кiёчкам; нас перазнаёмiлi, дзяўчаты моўчкi, з цiкаўнасцю i недаверам падалi мне рукi — i знiклi.

Гэта i развесялiла мяне, i замiлавала. Усё адбылося так проста, маўклiва i хутка, нiбыта мне шапнулi, што пачынаецца таямнiца.

— Але, але, яны ў нас дзiкункi, — прастарэча сказаў бацька.

I мы зайшлi ў дом.

Мне заўсёды па сэрцы была дзёрзкая трава, што вытыркаецца ў сталiцы Парагвая з кожнай шчылiнкi брукаваных вулiц — лазутчыца, высланая нябачнымi, але вечна нядрэмнымi ляснымi нетрамi, яна правярае, цi горад усё яшчэ ў руках у людзей, цi не пара расшпурляць гэтае каменне. Мне заўсёды па сэрцы была такая занядбайнасць, па якой пазнаеш незлiчоныя скарбы. Але тут я проста дзiву даўся.

Бо ўсё тут было ў надзвычайным заняпадку i выклiкала сама дзiвосныя пачуццi, быццам старое замшэлае дрэва, прыгорбленае ўласнай спрадвечнасцю, быццам драўляная лаўка, куды прыходзiлi пасядзець шматлiкiя пакаленнi закаханых. Шалёўку стачыў шашаль, дзверы ледзь лiпелi, крэслы кульгалi… Але калi ў доме нiшто не рамантавалася, то прыбiралася тут вельмi дбайна. Усё было вышаравана, наглянцавана.

I ад гэтага воблiк гасцiнай быў такi красамоўны, нiбы твар бабулi, спярэшчаны маршчакамi. Парэпаныя сцены, пабiтая на шчылiны столь — усё было дзiвоснае, i асаблiва паркет: сям-там ён паправальваўся, сям-там гойдаўся пад нагой, як хiсткiя сходкi, але навошчаны, наглянцаваны, ён ззяў, як люстэрка. Дзiвацкi дом, ён зусiм не сведчыў пра нядбайства цi безгаспадарчасць, наадварот, ён выклiкаў надзвычайную павагу! Ну пэўна ж, кожны год прыносiў нешта новае ў яго складаны i дзiўны воблiк, дадаваў яму абаяльнасцi, цеплынi i зычлiвасцi, а разам з тым, дарэчы, большала i небяспек на дарозе з залы ў сталовую.

— Асцярожна!

У падлозе чарнела дзiрка. Калi б я правалiўся, то мог бы i ногi паламаць, заўважылi мне. Нiхто невiнаваты, што тут дзiрка: гэта ўжо час так пашчыраваў. Цудоўным было гэтае iсцiна арыстакратычнае нежаданне апраўдвацца. Гаспадары не казалi: "Мы маглi б залатаць гэтыя дзiркi, не збяднелi б, але…" I нават не тлумачылi, хоць гэта, дарэчы, была чыстая праўда: "Горад здаў нам гэты дом на трыццаць год. Горад i павiнен рамантаваць яго. Пабачым, хто каго пераспрэчыць…" I м i не ў галаве было апраўдвацца, i такая прастата прыводзiла мяне ў захапленне. Хiба што мiмаходзь заўважаць:

— Але, але, трошкi паднасiлася…

I гаварылася гэта з такiм лёгкiм сэрцам, што ў мяне склалася такое ўражанне, быццам гэта нiколечкi не засмучала маiх сяброў. Бо толькi ўявiце: у гэтыя сцены, што столькi пабачылi на сваiм вяку, урываецца брыгада муляраў, цесляў, чырванадрэўшчыкаў, тынкоўшчыкаў, урываецца ў гэтую спрадвечнасць са сваiмi кашчуннымi прыладамi i за тыдзень да непазнавальнасцi пераробiць ваш дом, i вось вы — як у гасцях. Нi таямнiц, нi патаемных куточкаў, нi пастак пад нагамi, нi з даўнiх даўняў некарыстаных рэчаў — не дом, а прыёмны пакой у мэрыi!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета людзей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета людзей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета людзей»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета людзей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x