«І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму» (Быцьцё 2:18). «І стварыў Гасподзь Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека» (Быцьцё 2:22).
Стварэньне Евы. Карціна невядомага аўтара з царквы Сьвятога Стэфана ў Лісабоне. Марка пошты Партугаліі, выдадзеная ў 2012 годзе
З правага боку маркі цытата з Кнігі Быцьця: «І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх. І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі» (Быцьцё 1:27,28).
Рафаэль стварыў сэрыю з 52 карцін, якую называюць Бібліяй Рафаэля. Адна зь іх паказана на марцы Парагваю.
Стварэнне Евы з рабра Адама (1519). Рафаэль Санці (1483—1520). Музеі Ватыкана (фрэскі), Ватыкан. Марка пошты Парагваю, выдадзеная ў 1982 годзе
Цікава, як Мідраш (тлумачэньне вершаў Торы) апісвае стварэньне жанчыны: «… калі Усявышні ствараў жанчыну, то ўвесь час паўтараў, што яна павінна быць сьціплая. Таму не зрабіў яе з вачэй, каб яна не глядзела, куды ня трэба, з рук, каб не чапала, чаго ня трэба, з ног, каб не хадзіла, куды ня варта, з мовы, каб не казала лішняга. А рабро заўсёды закрытае рукой, ёсьць самае сьціплае месца ў целе чалавека».
Бог-Бацька немаладога выгляду з доўгай барадой укладвае «дыханьне жыцьця» у толькі што створаную Еву на фоне сельскага пэйзажу, дзе бачныя і фігуркі некаторых жывёл.
Стварэньне Евы (1575—1580). Паола Вэранэзе (1528—1588). Мастацкі інстытут. Чыкага. Марка пошты Манамы, выдадзеная ў 1971 годзе
З нагоды 500-годзьдзя адкрыцьця фрэсак Сыкстынскай капэлы пошта Гамбіі выпусьціла блёк з выявай фрэсак Мікеланджэла. Сярод іх-Стварэньне Евы.
Стварэньне Евы. Мікеланджэла Буанароці (1475—1564). Сыкстынская капэла, Ватыкан. Марка пошты Гамбіі, выдадзеная ў 2012 годзе
У 1977 годзе пошта Ватыкану выпусьціла сэрыю марак з матывамі барэльефаў са старахрысьціянскіх саркафагаў. На адной з марак паказаны фрагмэнт верхняй левай часткі, дзе знаходзіцца самая раньняя вядомая скульптура Сьвятой Тройцы: Бога Айца, Сына і Духа Сьвятога. Сьвяты Дух стаіць за тронам Бога Айца (на марцы адсутнічае). Бацька кладзе правую руку на плячо Сына, які знаходзіцца ў акце стварэньня Евы. Паводле Біблейскага апавяданьня, Адам ляжыць на зямлі і сьпіць. Першыя хрысьціяне разумелі, што справа стварэньня чалавека была справай Божай любові.
Стварэньне мужчыны і жанчыны. Барэльеф саркафагу, 300 да Р.Х. (фрагмэнт). Латынскія музэі Ватыкану. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная ў 1977 годзе
Кожны чалавек створаны па вобразу Божаму. Гэта падабенства ў першую чаргу знаходзіцца ў душы, бо душа зьяўляецца несьмяротнай. Справа чалавека захаваць гэта падабенства, ня зьнішчыць душу бязбожным жыцьцём. «І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх» (Быцьцё 1:27). Яшчэ раз аб гэтым гаворыцца ў Бібліі.
Імя мужчыны – Адам – сын зямлі, імя жанчыны – Ева – жыцьцё – маці ўсіх людзей. Яны выйшлі з творчых рук Госпада прыгожымі і шчасьлівымі, абласканымі Божай любоўю і магчымасьцю зносін з Богам. Бог аддаў Адаму і Еве ўсё створанае, але і даручыў адказнасьць за сьвет, які паклікаў да існаваньня для чалавека.
І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў. (Быцьцё 2:8)
«І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго» (Быцьцё 2:15). Гэта першая праява адносін Бога да чалавека. Сад Эдэма апісаны ў Бібліі як ідэальнае месца, дзе Адам і Ева былі забясьпечаны ўсім неабходным. Іх жыцьцё было простым і нявінным і для іх былі ўсе шчадроты Эдэмскага саду.
Читать дальше