Генрик Сенкевич - Дазорца маяка

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрик Сенкевич - Дазорца маяка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дазорца маяка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дазорца маяка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дазорца маяка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дазорца маяка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З другога боку гаўбца бачыў Скавінскі як на далоні Аспінвол і яго рухлівы порт, і ў ім лес мачтаў, караблі і лодкі, а крыху далей — белыя дамкі і вежы горада. З вышыні маяка дамкі былі падобныя да гнёздаў чаек, лодкі — да жукоў, а людзі рухаліся як маленькія кропачкі па белым каменным бульварчыку. Зранку лёгкі ўсходні павеў прыносіў няпэўны шум людскога жыцця, што перакрываўся свістам параходаў. Апоўдні надыходзіў час сіесты. Рух у порце сцішаўся, чайкі хаваліся ў шчыліны скалаў, хвалі лянотна запавольваліся, а тым часам у гарадку, на моры і на маяку наступаў час цішыні. Залатыя пяскі, ад якіх адбіваліся хвалі, блішчэлі, як залатыя плямы на водных абшарах, а вежавы слуп цвёрда ўзвышаўся ў блакіце. Струмяні сонечных промняў ліліся з неба на ваду, на пяскі і на скалы.

У такія хвіліны старога агортвала немач, поўная слодычы. Ён адчуваў, што гэты адпачынак створаны менавіта для яго, і яму больш нічога не было патрэбна. Скавінскі наталяўся ўласным шчасцем, але чалавек хутка прызвычайваецца да лепшай долі, і паступова ён пачынаў у яе верыць і разважаў так: калі людзі будуюць дамы для калек, то чаму ж Богу ўрэшце не прыгарнуць свайго калеку? Час ішоў і пераконваў яго ў гэтым. Стары зжыўся з вежай, з маяком, з абрывам, з плыткімі месцамі і з адзінотай. Пазнаёміўся таксама з чайкамі, што гнездаваліся ў скальных шчылінах, а ўвечары ладзілі веча на даху маяка. Скавінскі звычайна кідаў ім рэшткі сваёй вячэры, так што птушкі хутка прызвычаіліся, і потым, калі гэта паўтаралася, то збіралася цэлая плойма белых крылаў, а стары хадзіў сярод птушак, як пастух сярод авечак. У часы адліву ён сыходзіў на нізкія, пясчаныя наносы, на якіх збіраў смачных слімакоў і пекныя ракавінкі з перлінамі, якія хваля пакінула на пяску. Уначы, пры святле месяца і маяка, ён хадзіў па рыбу, якая вадзілася ў залівах.

Урэшце ён палюбіў свае скалы і бяздрэўную выспачку, парослую толькі дробнымі тлустымі раслінкамі, з якіх сачылася ліпкая жывіца. Убоства выспачкі з лішкам кампенсавалася далёкімі краявідамі. Апоўдні, калі паветра рабілася цалкам празрыстым, было відаць усё Міжземнамор’е аж да Ціхага акіяну, пакрытае найбуйнейшай расліннасцю. Скавінскаму часам здавалася, што бачыць ён адзін агромністы сад. Пучкі какосавых пальмаў складаліся ў пышныя букеты тут жа, за дамамі Аспінвола. Далей, паміж Аспінволам і Панамай, быў відаць агромністы лес, над якім шторанку і штовечар навісала чырванаватае воблака выпарэнняў — сапраўдны субтрапічны лес, заліты стаячай вадой, аплецены ліянамі, шумеў сцяной пальмаў, ятрышнікаў, малочных, жалезных і гумовых дрэваў.

Праз свой тэлескоп стары мог разгледзець не толькі дрэвы, не толькі разложыстае лісце бананаў, але нават грамадкі малпаў, вялікіх марабу і чародкі папугаяў, што збіраліся часам як дажджавая хмара над лесам. Скавінскі ведаў зблізку падобныя лясы, калі пасля крушэння на Амазонцы блукаў тыднямі па падобных зялёных скляпеннях і гушчарах. Ведаў, што пад цудоўным, прыцягальным абліччам хаваецца небяспека і смерць. Пасярод ночы чуў блізкі замагільны рык ягуараў, бачыў вялікіх змеяў, што віселі на дрэвах накшталт ліянаў, ведаў пра сонныя лясныя азёры, у якіх вадзіліся скаты і кракадзілы. Ведаў, пад якім ярмом жыве чалавек у тых пушчах, дзе асобныя лісты могуць вытрываць яго дзесяцікротную вагу, дзе водзяцца крыважэрныя маскіты, драўнінныя п’яўкі і атрутныя павукі. Усё сам зазнаў, сам убачыў і сам перацярпеў; тым большай асалодай было глядзець з вышыні на гэтыя лясы, на іх прыгажосць, але быць ахаваным ад іх здрады.

Вежа абараняла яго ад усякага зла. Пакідаў яе ён вельмі рэдка раніцай у нядзелю. Апранаў тады вартавы гранатавы капот са срэбнымі гузікамі, на грудзі вешаў свае крыжы, і яго малочная галава падымалася з нейкай задуменнасцю, калі чуў каля выхаду з касцёла, як крэолы гутарылі паміж сабой: “Прыстойны ў нас дазорца маяка”. — “І не ерэтык, хаця і янкі!” Але адразу пасля імшы вяртаўся ён на выспу, і вяртаўся шчаслівы, бо не давяраў людзям. У нядзелю ён таксама чытаў гішпанскую газету, якую набываў у гарадку, ці нью-ёркскі “Геральд”, пазычаны ў Фалконбрыджа, і сквапна шукаў у іх навіны з Еўропы. Беднае старое сэрца! На гэтым маяку, на другім паўшар’і, білася яшчэ яно для роднага краю... Часам таксама, калі лодка, якая прывозіла яму штодзень прадукты і ваду, прыставала да выспачкі, сыходзіў ён з вежы пагутарыць з вартавым Джонсам. Але потым відавочна здзічэў. Перастаў бываць у горадзе, чытаць газеты і спускацца на палітычныя размовы з Джонсам. Міналі цэлыя тыдні, а ніхто яго не бачыў. Адзіным знакам, што стары яшчэ жывы, было знікненне прадуктаў, пакінутых на беразе, і святло маяка, што запальвалася штовечар з такой рэгулярнасцю, з якой сонца ўстае з вады ў тых краях. Відавочна, стары стаў абыякавы да свету. Прычынай таму не была настальгія, бо нават яна знікла ў поўным адчужэнні. Увесь свет для яго цяпер пачынаўся і заканчваўся на выспе. Ён ужо зжыўся з думкай, што не пакіне вежы да смерці, і папросту забыўся, што ёсць яшчэ нешта па-за ёй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дазорца маяка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дазорца маяка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дазорца маяка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дазорца маяка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x