Генрик Сенкевич - Дазорца маяка

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрик Сенкевич - Дазорца маяка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дазорца маяка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дазорца маяка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дазорца маяка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дазорца маяка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Well! — сказаў ён. — Я вас бяру. Будзеце дазорцам маяка.

Твар старога асвятліўся невымоўнай радасцю.

— Дзякуй.

— Ці можаце сёння ехаць на вежу?

— Так, вядома.

— Ну тады good bye!.. І яшчэ: за любое парушэнне па службе вы будзеце звольнены.

— All right!

У той самы вечар, калі сонца зайшло за перашыек, а прамяністы дзень змяніўся ноччу, новы дазорца, відавочна, быў ужо на месцы, бо маяк, як заўжды, кідаў на ваду пучкі яскравага святла. Ноч была спакойная, ціхая, напраўду субтрапічная, ахутаная лёгкім туманам, які ствараў каля месяца вялікае вясёлкавае кола з мяккімі, амаль празрыстымі берагамі. Мора крыху хвалявалася, збіралася на прыліў. Скавінскі стаяў на гаўбцы, тутсама, каля агромністых вогнішчаў, падобны знізу да малой чорнай кропачкі. Спрабаваў сабрацца з думкамі і асэнсаваць свой новы стан. Але думкі былі цяжкія і бязладныя. Ён пачуваўся як загнаны звер, які ўрэшце схаваўся ад пагоні на нейкай недаступнай скале ці ў пячоры. Прыйшоў нарэшце час спакою. Пачуццё бяспекі напоўніла нейкай невымоўнай асалодай яго душу. Цяпер ён мог з гэтай скалы кінуць выклік даўняму выгнанню, даўнім няшчасцям і паразам. Ён быў як карабель: бура ламала яго мачту, рвала ветразі і канаты, кідала ад хмар на самае дно мора, біла хвалямі, плявалася пенай — але ён, аднак, даплыў да порта. Вобразы буры ў ягоных думках проціпастаўляліся ціхай будучыні, што чакала яго.

Пра некаторыя свае дзіўныя прыгоды ён расказаў Фалконбрыджу, але не згадаў яшчэ пра тысячы падзеяў. На бяду, як толькі ён разбіваў дзе-небудзь намёт і разводзіў вогнішча, збіраючыся застацца там назаўсёды, нейкі вецер вырываў калкі намёта, развяваў вогнішча, а яго самога нёс на пагібель. Паглядаючы цяпер з гаўбца маяка на іскрыстыя хвалі, ён успамінаў усё, што давялося яму прайсці.

Змагаўся ў чатырох частках свету і на выгнанні паспрабаваў сябе ва ўсіх прафесіях. Сумленны і працавіты, ён не раз разжываўся грашыма і заўжды траціў іх насуперак усякай асцярожнасці і прадбачлівасці. Працаваў на залатых капальнях у Аўстраліі, шукаў дыяменты ў Афрыцы, служыў урадавым стралком ва Усходняй Індыі. Паспрабаваў узбіцца на ўласную гаспадарку ў Каліфорніі — сухмень згубіла пасевы; пачаў гандляваць з дзікімі плямёнамі, што жылі ў бразільскай глыбінцы, — ягоны плыт разбіўся на Амазонцы, а ён, бяззбройны і практычна голы, бадзяўся па лясах некалькі тыдняў, харчаваўся дзікімі пладамі, рызыкуючы загінуць у пашчы дзікага звера. Пабудаваў кавальскі варштат у Арканзасе — ён згарэў у гарадскім пажары. Усплыў недзе ў Скалістых Гарах у рацэ Індыян і цудам быў уратаваны канадскімі жаўнерамі. Служыў матросам на рэйсавым судне, потым гарпуннікам на кітабойным: абодва караблі пацярпелі крушэнне. Меў фабрыку цыгар у Гаване — і быў абкрадзены партнёрам акурат тады, калі ляжаў хворы на жоўтую ліхаманку. Урэшце прыехаў у Аспінвол — і тут мусіць быць канец ягоным няшчасцям. Што яшчэ яго можа дастаць на гэтай выспачцы? Ні вада, ні агонь, ні людзі. Зрэшты, ад людзей Скавінскі зла зазнаў няшмат. Часцей сустракаў добрых, чым благіх.

Часам здавалася, што яго пераследуюць усе чатыры стыхіі. Тыя, хто яго ведаў, казалі, што шчасця не існуе, і гэтым тлумачылі ўсе няўдачы. А ён урэшце пачаў вар’яцець. Верыў, што нейкая таемная помслівая сіла гоніцца за ім паўсюль, па ўсіх марах і акіянах. Ён не любіў пра гэта гаварыць; толькі часам, калі ў яго пыталі, што ж гэта за сіла, таямніча паказваў на Палярную зорку і адказваў, што ўсё гэта адтуль... Няўдачы здараліся так часта, што маглі падкасіць любога. Але Скавінскі меў індзейскую цярплівасць, нязломную сілу волі і высакароднае сэрца.

У Венгрыі яго часта пхалі штыхом, бо не хацеў хапацца за стрэмя, якое было яму паратункам, і крычаць: pardon. Гэтаксама не паддаваўся і няшчасцю. Лез угару ўпарта, як мурашка. Спіхнуты сто разоў, ён падымаўся і спакойна працягваў сваё падарожжа сто першы раз.

Гэта быў сапраўдны дзівак. Стары жаўнер, загартаваны Бог ведае ў якіх агнях і пакутах, біты і куты не раз, меў сэрца дзіцяці. Падчас эпідэміі на Кубе прыехаў туды толькі для таго, каб аддаць дзецям усе свае запасы хініну, не пакінуўшы сабе ані грама.

Было дзіўна яшчэ і тое, што, паспрабаваўшы сябе ў столькіх занятках і паўсюль напаткаўшы няўдачы, ён не траціў веры, што ўсё будзе добра. Узімку ён заўжды ажыўляўся і прадказваў вялікія перамены. Чакаў іх нецярпліва і думкай пра іх жыў цэлы год. Але зімы міналі адна за адной, і Скавінскі дачакаўся толькі таго, што яны пабялілі яму галаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дазорца маяка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дазорца маяка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дазорца маяка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дазорца маяка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x