Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра сваё дзяцінства расказвала і Барбара. Гендрык зразумеў, якія дзве асобы былі да таго часу ў яе жыцці цэнтральнымі: любімы бацька і Нікалета, сяброўка, да якое яна ставілася з клапатлівай пяшчотай. Гэтая прагная да авантурных прыгодаў дзяўчына давала ёй ці мала прычын непакоіцца. Але самую вялікую трывогу Барбары прыносілі яе цяперашнія адносіны з Мардэрам. Барбара адчувала да яго агіду, Гендрык адразу адчуў гэта. Па яе незнарок кінутых пагардлівых намёках можна было зразумець, што Тэафіл, перш чым пазнаёміцца з Нікалетай, палка ўгоньваўся за Барбарай. А яна рэзка яго адшыла. І Тэафіл яе ўзненавідзеў, Тым больш яму пашанцавала з Нікалетай. Яна тлумачыла кожнаму, хто хацеў гэта чуць, вельмі выразна артыкулюючы, што Тэафіл Мардэр адзіны паўнацэнны, сапраўды сур'ёзны і значны чалавек, якім цяперашнім часам можа хваліцца Еўропа. Амаль кожнага дня яна доўга гутарыла з ім па тэлефоне, хоць Барбара давала ёй зразумець, наколькі балюча яна гэтага не ўхваляе. А Нікалета бліскучымі зычлівымі вачыма назірала за ўсім, што адбывалася паміж Барбарай і Гендрыкам. Ёй было прыемна, што Барбара, чый педагагічна-пяшчотны клопат крыху ўцяглівы Нікалеце, здаецца, сама ўблыталася ў сентыментальную прыгоду. Нікалета рабіла ўсё, што ад яе залежала, каб спрыяць іх адносінам. Яна казала Гендрыку, уваходзячы ў яго грымёрную:

— Я радая, што ў цябе з Барбарай усё клеіцца. Вы паберацеся, яна ж сама не ведае, што з сабой рабіць.

Гендрык быў супроць такой манернасці ў гаворцы, але дрыжучы ад радасці, пытаўся:

— Ты думаеш, Барбара не супраць?..

І Нікалета звонка смяялася.

— Я веру!? Вядома, думае. Ці ж бо ты не бачыш, як яна ўся перамянілася? Не тлумі сабе галавы, золатка, яе нібыта спагадлівасцю. Я яе ведаю — яна з тых жанчын, якія, калі маюць да каго схільнасць, заўсёды дамешваюць жальбу. Жаніся з ёю! Вам абаім гэта будзе разумная развязка. Апрача таго, гэта паспрыяе тваёй кар'еры. У старога Брукнера сувязі моцныя.

Пра тое Гендрык yжо і сам паспеў падумаць. Хмель кахання, які яшчэ круціў яму галаву — прынамсі, так думалася, — не мог цалкам выціснуць больш цвярозых меркаванняў. Тайны радца Брукнер быў чалавек вялікі і не бедны. Саюз з яго дачкою прынясе вой колькі ўсякіх перавагаў, апрача шчасця. Ці мае рацыю Нікалета ў сваім цынізме і катэгарычнасці? Ці ўзважыла Барбара магчымы шлюб з Гендрыкам Гёфгенам? Як далёка дастае яе цікавасць да яго? А раптам гэта толькі забаўка? Твар шальмаватай гарэзлівай мадонны быў непранікальны. Нічога не выдаваў і сакавіты, з залатым адлівам, глыбокі голас. Але што гавораць яе выпрабавальныя вочы, так часта скіраваныя на яго, Гендрыка, з цікаўнасцю, спагадай, прыязнасцю, можа нават, з пяшчотай?

Трэба спяшацца, калі хочаш дабіцца свайго: сезон канчаўся, блізіліся і апошнія прадстаўленні "Кнорке". Барбара і Нікалета з'едуць. І Гендрык рашыўся. Нікалета заявіла, што надумалася на вялікую прагулку з Рольфам Банэці. Барбара, значыцца, заставалася адна. І Гендрык пайшоў да яе.

Была доўгая размова, і скончылася яна тым, што Гендрык упаў на калені і заплакаў. У слязах ён прасіў Барбару злітавацца з яго.

— Ты мне так патрэбная, — усхліпваў ён, паклаўшы ёй галаву на калені. — Без цябе я прапаў. Ува мне ці мала дрэні. Адзін я не змагу адолець гэта дрэннае, справіцца з ім, а ты ўмацуеш ува мне лепшае.

Гэтая пакутліва-нязграбная патэтыка ўвяла яго ў роспач. Бо разгублены позірк Барбары адкрыў яму, што рашучыя заявы Нікалеты былі альбо памылкай, альбо нахабнай хітрасцю: Барбара Брукнер ніколі не думала пра шлюб з акторам Гёфгенам.

Ён павольна падняў заліты слязьмі твар ад яе каленяў. Яго бледны рот уздрыгваў, мігценне вачэй, якія нагадвалі каштоўныя камяні, патухла, яны здаваліся аслеплымі ад гора.

— Ты не кахаеш мяне, — выціснуў ён, рыдаючы. — Я нішто, з мяне нічога не выйдзе, ты не кахаеш мяне, я прапашчы чалавек...

Ён больш не мог гаварыць. Усё, што яшчэ меў сказаць, не сказалася, а пралепяталася.

З-пад апушчаных павек Барбара глядзела на яго валасы. Яны ўжо парадзелі. На макаўцы старанна прычасаныя пасмы прыкрывалі плешыну. Але цяпер гэтыя пасмы былі ў поўным беспарадку. Магчыма гэтыя ўбогія валасы і расчулілі Барбару.

Не дакранаючыся рукамі да яго мокрага твару, які ён, не расплюшчваваючы вачэй, падняў да яе, яна сказала вельмі павольна:

— Калі табе гэтага так хочацца, Гендрык... Мы маглі б паспрабаваць... Маглі б паспрабаваць...

Пасля гэтага Гендрык ускрыкнуў, ціха, хрыпла, што прагучала прыглушаным пераможным лямантам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x