Іван Сяркоў - Мы з Санькам – артылерысты

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Сяркоў - Мы з Санькам – артылерысты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам – артылерысты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам – артылерысты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У творы праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам – артылерысты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам – артылерысты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Малайчына. «Пяць»! – сказаў капітан і, звяртаючыся да веселуноў, дадаў: – Розніцы няма, што конскія, што лашадзіныя. Ён беларус. Фізіка на ўсіх мовах – фізіка, і смяецца той, хто смяецца апошні. Вось вы, – паказаў ён пальцам на рабы летнік, – ідзіце-тка да дошкі і пакажыце нам, ці ёсць у вас падставы рагатаць.

А я, толькі выйшаўшы за дзверы, нарэшце добра ўцяміў, чаму мяне паднялі на смех. А капітан! Не, гэта не капітан, а родны бацька. Хоць бы ён даў таму шляхціцу што-небудзь такое, каб той праваліўся. Яшчэ пабачым, як яно будзе. Мяне такі мае конскія сілы вывезлі, паглядзім, як ён выедзе на сваіх лашадзіных.

Мы з Санькам не ішлі дамоў, а таўкліся пад дзвярыма класа, каб дачакацца, як выйдзе той рагатун. Таўкліся і яго сябры.

I вось ён выйшаў, чырвоны і збянтэжаны. Таварышы акружылі яго цесным гуртам, трывожна зашапталіся. Падчулі і мы – тройка. Гэта нас вельмі расчаравала. Тройка яшчэ не значыць, што ён праваліўся. Вось калі б кол, было б добра – толькі б яго тады і бачылі ў вучылішчы. Але і так маё самалюбства было ўсцешана. Няхай нос не дзярэ. Сталіца мне знайшлася.

I вось надышоў дзень, калі мы здалі апошні экзамен – напісалі рускі дыктант. Адзнак мы яшчэ не ведаем, іх вывесяць на дошцы аб’яў толькі заўтра, але Санька так упэўнены, што нам пашанцуе і з дыктантам, быццам гэта і не экзамен, а семачкі. Хто ж яго тады і напіша, як не мы – лепшыя грамацеі сёмага «А»? Вось чаму мы на крылах ляцім дамоў і пасвістваем.

I як нам не свістаць, калі на нашым шляху да запаветнай мэты не засталося ніводнай перашкоды? Праўда, будзе яшчэ медыцынская камісія, але ж мы не зломкі якія, каб яе баяцца. Рукі і ногі на месцы, галава варыць, вочы і вушы, нібы ў добрага ката, усё бачаць і чуюць за пяць вёрст. Дык што нам камісія? Таму і дома яшчэ з парога я ўсім сваім пахваліўся, што мае пагоны ў шапцы.

…Прыйшоў вечар, мабыць, апошні для нас з Санькам вечар у роднай вёсцы. Адмыкалі на вуліцы каровы, вяртаючыся з лугу. Угаманіліся на вербах вераб’і, сытыя пасля дзённых налётаў на проса. Улёгся пыл пасля коней, якіх пагналі на луг у начное. I каля Скокавага двара абазвалася балалайка. З-за экзаменаў мы з Санькам не былі на пагулянках чорт ведае колькі – сходзім у апошні раз. Там, у нашай артылерыі, мабыць, такой волі не будзе. I, кажучы па сакрэту, хацелася крыху і пакрасавацца перад падлюбскімі шпакамі – Смыкам, Косцікам-балалаечнікам і Чыжыкам, калі ён не ў начным, – хоць мы ў гэтым сабе і не прызнаваліся. Ды і Каця з Сонькай-Кучараўкай няхай паглядзяць, задавакі мы няшчасныя ці не.

Але на пагулянцы нас чакала расчараванне. Каці і Сонькі не было. Дзяўчаты сказалі, што яны таксама нацэліліся ў навуку, хочуць паступіць у тэхнікум і таму сядзяць вечарамі ў Глёкаў і дзяўбуць граматыку. Гэта добра. Значыць, не ходзяць без нас гуляць.

На пагулянцы адразу зрабілася нецікава. Для прыстойнасці мы крыху пастаялі, перакінуліся слоўцам-другім з хлопцамі і пайшлі, так з ніводнай і не станцаваўшы. Хацелася непрыкметна змыцца, але наўздагон нам паляцела ўсё ж дзявочая насмешачка:

– Ох-ох, ваша высакароддзе, камандзіры!

Ахвота была з імі звязвацца. Мы з Санькам вышэй за гэта, нават не азірнуліся і, не змаўляючыся між сабой, пашыбавалі да Глёкавай хаты.

У адным з акон было святло. З-за фіранкі чуваць ціхая дзявочая гамонка. Яны, Каця з Сонькай. Зубраць. Тут мы з Санькам і пачалі шпацыраваць міма акон туды і назад пад свой любімы марш. Санька вядомы свістун, а тут перасвістаў самога сябе. Як мог, дапамагаў я. Раз за разам, праходзячы пад самымі вокнамі, мы на момант сціхалі і прыслухоўваліся, якое атрымоўваецца ўражанне. Ага, у хаце стала ціха – пачулі. Бачым, фіранка калышацца – падглядваюць. А потым дружна гэтак:

– Хі-хі-хі!

I больш нічога. Колькі мы пасля ні тапталіся, колькі ні маршыравалі, за акном – нібы вымерлі. А потым і лямпа патухла. Не выйшлі.

Тут Санька не на жарт раззлаваўся, а я дык і зусім разгневаўся. Падумаеш – цацы! Бачылі мы такіх. Ды мы, можа, там, у сябе ў артылерыі, і не такіх паненак знойдзем. Пойдзем у звальненне ў горад і пазнаёмімся. З намі тады любая пойдзе. А яны няхай хіхікаюць. I ад уяўлення таго, як гэтыя зубрылкі будуць румзаць і кусаць сабе локці, калі мы пад крэндзель будзем гуляць з гарадскімі, адразу зрабілася лягчэй на душы. Але крыўда ўсё ж засталася. З ёй мы і разышліся па хатах.

А раніцай усё гэта забылася. Мы былі ўжо ў вучылішчы, калі яно яшчэ толькі паснедала і строем з песнямі ішло ад сталоўкі, нам карцела хутчэй даведацца, ці прынялі нас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам – артылерысты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам – артылерысты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам – артылерысты»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам – артылерысты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x