Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка

Здесь есть возможность читать онлайн «Графiня Сэгюр - Зачараваная хатка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зачараваная хатка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваная хатка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік змяшчае ў сабе тры дзіцячыя казкі «Зачараваная хатка», «Добры Анры», «Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка» вядомай французскай пісьменніцы Графіні Дэ Сэгюр.

Зачараваная хатка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваная хатка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Добры Анры

Раздзел 1. Бедная хворая маці

Жыла сабе аднойчы бедная жанчына. Муж у яе памёр, і засталася яна адна з маленькім сыночкам, якога звалі Анры. Сына яна вельмі любіла, дый было за што: Анры быў прыгожы хлопчык, і хоць яму не было і сямі гадоў, ён ва ўсім дапамагаў сваёй маці. Пакуль яна краіла ды шыла ці хадзіла на базар гандляваць, Анры падмятаў, мыў падлогу ў хаце, гатаваў ежу ці працаваў у гародзе і маленькім садочку, а потым браўся цыраваць адзенне, рамантаваць матчыны чаравікі ці рабіў лавы, столікі і ўсё, на што толькі быў здольны. Хатка, у якой яны жылі, стаяла за вёскай, і з яе вокнаў было відаць высокую гару, такую высокую, што ніхто і ніколі не мог дабрацца да яе вяршыні. Гару агінала вірная рака, а за ракой узвышаліся стромыя скалы і чарнелі бяздонныя прорвы.

Сын і маці жылі ў ладзе ды згодзе, але аднойчы бедная кабета моцна захварэла. Знаёмых лекараў у іх не было, дый нават каб і былі, ім усё роўна не было б чым заплаціць. А сам Анры не ведаў, чым дапамагчы сваёй маці. Калі ёй хацелася піць, ён мог даць ёй толькі вады: нічога іншага ў хаце не было. Дзень і ноч ён не адыходзіў ад матчынага ложка. А калі маці засынала, глядзеў на яе і плакаў. Дзень пры дні хвароба мацнела, і ўрэшце бедная кабета зусім сабралася паміраць — яна не магла ні гаварыць, ні есці і нават не пазнавала Анры, які, стоячы на каленях каля яе ложка, заліваўся гаручымі слязьмі. І тады хлопчык крыкнуў у роспачы:

— О Добрая фея! Дапамажыце мне, уратуйце маю бедную маму!

Толькі ён прамовіў гэтыя словы, як акно раптам адчынілася і ў хаце ўзнікла прыгожая жанчына.

— Што вам трэба, маленькі мой сябра? — спыталася яна ласкавым голасам. — Вы клікалі мяне, і вось я тут.

— Пані! — сказаў Анры, кідаючыся на калені і ўмольна сціскаючы рукі. — Калі вы Добрая фея, уратуйце маю бедную маму, іначай яна памрэ, і я застануся адзін.

Чараўніца ласкава зірнула на хлопчыка і моўчкі падышла да ложка, на якім ляжала яго маці. Яна ўважліва агледзела кабету і, дзьмухнуўшы ёй у твар, сказала:

— На жаль, мілае дзіця, мае чары не могуць вылечыць тваю маці. Зрабіць гэта можаш толькі ты сам. Але дзеля гэтага табе трэба быць смелым і пайсці туды, куды я скажу.

— Я згодзен, пані. Скажыце, куды трэба ісці, я ўсё зраблю дзеля сваёй мамы.

— Табе трэба здабыць кветку жыцця. І расце яна на вяршыні гары, якую ты бачыш з акна сваёй хаткі, — прамовіла Чараўніца. — Калі ты здабудзеш кветку і напоіш яе сокам маці, яна адразу ачуняе і будзе зноўку здаровая.

— Я гатовы зараз жа пайсці на пошукі кветкі, пані. Але пакуль я буду яе шукаць, хто будзе даглядаць за маёй маці? Дый яна, напэўна, памрэ раней, чым я паспею вярнуцца.

І хлопчык заплакаў яшчэ мацней.

— Не хвалюйся, беднае дзіцятка, — адказала Добрая фея. — Пакуль ты будзеш шукаць кветку, з тваёй маці нічога не здарыцца. Яна застанецца такая ж, як і цяпер. Але ведай: да таго, як ты знойдзеш кветку, цябе будуць чакаць вялікія выпрабаванні і небяспека. І каб здабыць яе, табе трэба быць вельмі настойлівым і смелым.

— Мне нічога не страшна, пані, — сказаў Анры. — Смеласці ў мяне хопіць. Але скажыце, як мне пазнаць гэтую кветку, бо іх так многа на гэтай гары.

— Калі ты дойдзеш да вяршыні, — адказала Чараўніца, — пакліч доктара, які ахоўвае чарадзейны сад. Ты скажаш яму, што гэта я паслала цябе, і тады ён дасць табе кветку.

Анры падзякаваў чараўніцы, пацалаваў на развітанне хворую маці і, паклаўшы ў кішэню кавалак хлеба, рушыў да гары.

Добрая фея ласкава зірнула ўслед адважнаму хлопчыку, які, хоць яму не было і сямі гадоў, не пабаяўся адзін пайсці на такую небяспечную гару. А гара была сапраўды небяспечная, бо ўсе, хто спрабаваў дайсці да яе вяршыні, немаведама куды знікалі ці гінулі.

Раздзел 2. Крумкач, Певень і Жаба

Анры рашуча ішоў да гары, але аказалася, яна зусім не так блізка, як гэта здавалася. І замест таго, каб дабрацца да гары за паўгадзіны, яму давялося ісці цэлы дзень.

Калі ён прайшоў ужо амаль трэцюю частку дарогі, ён раптам убачыў Крумкача, які трапіў у пастаўленую нейкім дрэнным хлопчыкам пастку. Бедны Крумкач марна стараўся вызваліцца, увесь час тузаючы пятлю, але пятля толькі яшчэ мацней і балючай сціскала яму лапу. Убачыўшы гэта, Анры жвава падбег да Крумкача, перарэзаў вяроўку і вызваліў небараку. Крумкач узмахнуў крыламі, узляцеў у паветра і крыкнуў:

— Дзякуй табе, слаўны хлопчык, я таксама табе прыдамся!

Анры вельмі здзівіла, што Крумкач размаўляе па-чалавечы, але доўга думаць пра гэта часу ў яго не было, і ён рушыў далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваная хатка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваная хатка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зачараваная хатка»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваная хатка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x