• Пожаловаться

Графiня Сэгюр: Зачараваная хатка

Здесь есть возможность читать онлайн «Графiня Сэгюр: Зачараваная хатка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-86952-001-0, издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Графiня Сэгюр Зачараваная хатка
  • Название:
    Зачараваная хатка
  • Автор:
  • Издательство:
    Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
  • Жанр:
  • Год:
    1992
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-86952-001-0
  • Рейтинг книги:
    4.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Зачараваная хатка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваная хатка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік змяшчае ў сабе тры дзіцячыя казкі «Зачараваная хатка», «Добры Анры», «Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка» вядомай французскай пісьменніцы Графіні Дэ Сэгюр.

Графiня Сэгюр: другие книги автора


Кто написал Зачараваная хатка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зачараваная хатка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваная хатка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна схапіла дзяркач і хацела была моцна выцяць ім Мыш, але дзяркач раптам успыхнуў і апаліў ёй рукі. Дзяўчынка выраніла яго і ледзьве паспела адкінуць нагой у камін, каб не загарэўся ўвесь дом. Тады яна зняла з агня поўны вару кацёл і выкуліла яго на Мыш. Але кіпень ператварыўся ў смачнае свежае малако, і Мыш пачала яго хлябтаць, прыгаворваючы:

— Якая ты добрая, Разалі! Мала, што вызваліла мяне, дык яшчэ так смачна частуеш!

Бедная Разалі горка заплакала. Яна зусім не ведала, што рабіць, калі раптам пачула бацькавы крокі.

— Гэта мой бацька вяртаецца, — спалохана сказала яна. — О, Мыш, калі ласка, злітуйся, пайдзі адсюль куды-небудзь, каб мой бацька цябе не бачыў!

— Нікуды я не пайду, — адказала Мыш, — але я магу схавацца ў цябе за абцасам, каб паглядзець, як твой бацька здагадаецца пра тваё непаслушэнства.

Ледзь толькі Мыш паспела схавацца ў Разалі за спінай, як у пакой увайшоў Прудан. Ён зірнуў на Разалі і заўважыў, што яна ўся бледная і вельмі спалоханая.

— Разалі, — сказаў Прудан дрыготкім голасам, — я забыў узяць ключык ад хаткі. Ты знайшла яго?

— Так, бацька, вось ён, — адказала Разалі, вяртаючы ключык, і моцна пачырванела.

— А чаму тут разлітае малако?

— Гэта кот, бацька, — сказала Разалі.

— Кот? — здзівіўся бацька. — Няўжо кот мог зняць з агня поўны кацёл з малаком і разліць яго пасярод пакоя?

— Не, бацька. Гэта я сама несла кацёл і выпадкова перакуліла яго.

Разалі гаварыла ледзь чутна і не асмельвалася зірнуць на бацьку.

— Вазьмі дзяркач, — сказаў Прудан, — ды прыбяры ўвесь гэты бруд.

— Дзеркача болей няма, — прызналася дзяўчына.

— Няма дзеркача? Але ж калі я выходзіў, ён быў.

— Я спаліла яго, выпадкова, калі... калі...

Яна змоўкла. Бацька пільна паглядзеў на яе, потым неспакойным вокам прабег па пакоі і паволі рушыў да хаткі ў садзе.

Разалі апусцілася на крэсла і зарыдала. А Мыш сядзела моўчкі і ні разу не паварушылася. Праз колькі хвілін Прудан вярнуўся, на твары ў яго быў вялікі спалох.

— Разалі, няшчасная, што ты зрабіла? — прамовіў ён. — Ты паддалася сваёй злачыннай цікаўнасці і выпусціла на волю нашага сама лютага ворага!

— Бацька, даруйце мне, даруйце, — пачала прасіць Разалі і кінулася бацьку ў ногі. — Я не ведала, што раблю так дрэнна.

— Так заўсёды бывае з тымі, хто не слухаецца, Разалі. Яны думаюць, што калі і робяць дрэнна, дык толькі трошкі, а ўрэшце прычыняюць вялікае гора і сабе, і іншым.

— Але, бацька, што ж гэта за Мыш і чаму вы яе гэтак баіцеся? Калі яна такая магутная, то як вы маглі так доўга трымаць яе пад замком і чаму не можаце пасадзіць зноў?

— Гэтая Мыш, дачушка, — злая і магутная варажбітка. А сам я — чарадзей Прудан. І калі ўжо ўсё роўна ты выпусціла майго ворага, то цяпер я магу раскрыць табе праўду, якую мусіў хаваць пятнаццаць гадоў. Дык вось, як я ўжо сказаў, я чарадзей. А твая маці была звычайная смяротная. Але яе добры характар і прыгажосць так спадабаліся каралеве феяў і каралю чарадзеяў, што яны дазволілі мне з ёй ажаніцца. На вяселле я зладзіў вялікі банкет, але на няшчасце забыў запрасіць на яго Мярзотную варажбітку, якая і без таго вельмі злавалася, што я выбраў звычайную прынцэсу і не захацеў ажаніцца з яе дачкой. І таму яна прысягнулася люта адпомсціць маёй жонцы і дзецям. Яе пагрозы мяне не спалохалі, бо я быў амаль такі сама магутны, як і яна, і апроч таго мяне вельмі любіла каралева феяў. Не раз я сваімі чарамі не даваў здейсніцца помсце Мярзотніцы. Але пасля твайго нараджэння твая маці адчула сябе вельмі блага, і я быў няздольны ёй дапамагчы. На хвіліну я адлучыўся, каб паклікаць на дапамогу каралеву феяў.

А калі вярнуўся, тваёй маці ўжо не было: злая варажбітка скарысталася з маёй адсутнасці і забіла яе, а цябе збіралася надзяліць найгоршымі заганамі ў свеце. На шчасце, маё вяртанне не дазволіла здейсніцца яе злым намерам. Я паспеў спыніць яе як раз у той момант, калі яна надзяліла цябе цікаўнасцю. Праз сваю цікаўнасць ты ў пятнаццаць год павінна была падпасці пад яе поўную ўладу. Але каралева феяў і я, злучыўшы нашу агульную магутнасць, здолелі ўраўнаважыць варажбіткіна злое наканаванне. Было вырашана, што ты падпадзеш пад варажбіткіну ўладу толькі тады, калі да пятнаццаці год тройчы саступіш сваёй цікаўнасці. Разам з гэтым рашэннем каралева феяў пакарала Мярзотніцу, абярнуўшы яе ў шэрую мыш і зачыніўшы ў той хатцы, якую ты бачыла. Тады ж яна абвясціла, што варажбітка не зможа выйсці з свайго вязення, пакуль ты, Разалі сама і па сваёй волі не адчыніш ёй дзверы; што яна не набудзе свайго ранейшага выгляду, пакуль ты тройчы да пятнаццаці год не саступіш цікаўнасці, а калі ты хоць раз устаіш перад гэтай заганай, то будзеш вызваленая назаўжды ад чараў Мярзотнае варажбіткі і вызваліш ад іх мяне. Мне шмат чаго каштавала дабіцца такой апекі ад каралевы феяў, і я здолеў гэта толькі таму, што паабяцаў падзяліць твой лёс і таксама зрабіцца рабом Мярзотніцы, калі ты тройчы саступіш сваёй цікаўнасці. Я вырашыў выхоўваць цябе так, каб знішчыць гэтую страшную загану — цікаўнасць, якая павінна была прынесці табе столькі гора.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваная хатка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваная хатка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
Аляксандр Афанасьеў: Рускія народныя казкі
Рускія народныя казкі
Аляксандр Афанасьеў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Атрошчанка
Гарасьо Кірога: Казкі трапічнага лесу
Казкі трапічнага лесу
Гарасьо Кірога
Гі Мапасан: Навелы
Навелы
Гі Мапасан
Отзывы о книге «Зачараваная хатка»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваная хатка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.