• Пожаловаться

Графiня Сэгюр: Зачараваная хатка

Здесь есть возможность читать онлайн «Графiня Сэгюр: Зачараваная хатка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-86952-001-0, издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Графiня Сэгюр Зачараваная хатка
  • Название:
    Зачараваная хатка
  • Автор:
  • Издательство:
    Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
  • Жанр:
  • Год:
    1992
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-86952-001-0
  • Рейтинг книги:
    4.5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Зачараваная хатка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваная хатка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік змяшчае ў сабе тры дзіцячыя казкі «Зачараваная хатка», «Добры Анры», «Казка пра Бландзіну, Добрую Козачку і Катка-Вуркатка» вядомай французскай пісьменніцы Графіні Дэ Сэгюр.

Графiня Сэгюр: другие книги автора


Кто написал Зачараваная хатка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зачараваная хатка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваная хатка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дарагое маё дзіця, я вымушаны на гадзіну ад'ехаць. Мне трэба падрыхтаваць падарунак на твой дзень нараджэння. Чакай жа мяне дома і будзь паслухмяная, не давай волі сваёй цікаўнасці. Праз два тыдні ты даведаешся пра ўсё, што табе хочацца ведаць: я ўмею чытаць твае думкі і знаю, што іх займае. Цяпер жа я з табою развітваюся і яшчэ раз прашу: сцеражыся сваёй цікаўнасці.

Прудан ласкава пацалаваў дачку і пайшоў, але выгляд у яго быў такі, быццам яму вельмі не хацелася яе пакідаць. Калі ён знік з вачэй, Разалі пабегла ў бацькаў пакой, і якая ж была ў яе радасць, калі яна ўбачыла, што ключык ад хаткі ляжыць на стале!

Яна схапіла яго і хуценька пабегла ў глыбіню сада. Калі яна была ўжо каля самае хаткі, ёй прыгадаліся бацькавы словы: «Сцеражыся сваёй цікаўнасці». Яна завагалася і была гатовая ўжо занесці ключык назад і не заходзіць у хатку, калі раптам адтуль даляцеў ціхі стогн. Яна прыпала вухам да дзвярэй і пачула, як нехта вельмі танюткім галаском спявае:

— Я пад замком, гаротная,

Сяджу адна, самотная,

Загіну я ў няволі,

Не выйсці мне ніколі.

«Цяпер усё ясна, — падумала Разалі, — там сядзіць нейкая няшчасная нябога, якую пасадзіў пад замок мой бацька».

І ціхутка пастукаўшы ў дзверы, Разалі сказала:

— Хто вы, і што я магу дзеля вас зрабіць?

— Адамкніце мяне, Разалі. Злітуйцеся, адамкніце.

— Але чаму вас пасадзілі пад замок? Ці не ўчынілі вы якога зладзейства?

— Што вы, не-не, Разалі. Мяне трымае тут адзін чарадзей. І калі вы мяне ўратуеце, я ў падзяку за гэта раскажу вам пра сябе ўсю праўду.

Усе ваганні ў Разалі зніклі, і цікаўнасць перамагла яе паслухмянасць яна ўсунула ключык у замок... Але рукі ў яе так дрыжалі, што яна не магла адчыніць дзверы. Яна была гатовая ўжо ўсё кінуць, калі танюткі галасок сказаў:

— Разалі, тое, што я вам раскажу, навучыць вас вельмі многаму і такому, што вас вельмі цікавіць; ваш бацька зусім не такі, якім ён здаецца.

Пачуўшы гэта, Разалі з астатняе сілы налегла на ключык. Ключык павярнуўся, і дзверы адчыніліся.

Раздзел 2. Мярзотная варажбітка

Разалі прагна ўтаропіла вочы, але ў хатцы было цёмна, і яна нічога не магла разгледзець. А са змроку да яе зноў даляцеў танюткі голас, які сказаў:

— Дзякуй, Разалі, я абавязаная табе сваёю свабодай.

Голас, здаецца, ішоў ад зямлі. Разалі зірнула долу і заўважыла ў куце пару бліскучых маленькіх вачэй, якія глядзелі на яе з насмешкай.

— Удалася такі мая хітрасць, — сказаў танюткі голас, — ты паддалася сваёй цікаўнасці. Каб я не спявала ды маўчала, ты, напэўна, вярнулася б назад і мне быў бы канец. Але цяпер, калі ты мяне вызваліла, — і ты, і твой бацька, вы абое будзеце ў маёй уладзе.

Разалі яшчэ не разумела ўсяго няшчасця, якое ўтварыла сваім непаслушэнствам. Але яна здагадалася, што перад ёй нейкі вельмі небяспечны вораг. Менавіта таму яе бацька трымаў яго пад замком. Яна хацела хутчэй выйсці з хаткі і зачыніць за сабою дзверы, але танюткі голас крыкнуў:

— Стой, Разалі, цяпер ты ўжо не здольная трымаць мяне ў гэтым брыдкім вязенні. Я ніколі з яго не выбралася б, каб табе споўнілася пятнаццаць гадоў.

У тое ж імгненне хатка знікла, і ў руках у перапалоханай Разалі застаўся толькі маленькі ключык. Яна ўбачыла перад сабой шэрую Мыш, якая глядзела на дзяўчынку сваімі бліскучымі вочкамі і смяялася танюткім траскучым галаском.

— Хі-хі-хі! Якая ты спалоханая, Разалі! Далібог, мне вельмі смешна на цябе глядзець. Якая ты малайчына, што была такая цікаўная! Ужо амаль пятнаццаць гадоў я сядзела ў гэтым брыдкім вязенні і не магла зрабіць нічога кепскага твайму ненавіснаму бацьку і табе. А цябе я таксама ненавіджу, бо ты ягоная дачка!

— Але хто вы, злосная Мыш?

— Я вораг тваёй сям'і, мая любачка! Мяне завуць Мярзотная варажбітка, і можаш паверыць, мне нездарма дадзена такое імя. Усе ненавідзяць мяне, і я ненавіджу ўсіх. І цяпер, Разалі, я буду хадзіць за табой паўсюль.

— Адчапіцеся ад мяне, мярзотная Мыш! — крыкнула Разалі. — Вы ўсё роўна мяне не спалохаеце. І я ўжо як-небудзь прыдумаю, як ад вас пазбавіцца.

— Гэта мы пабачым, мая любачка! Куды б ты не пайшла, я не адстану ад цябе ні на крок.

Разалі кінулася да дома, але кожны раз, азіраючыся, бачыла, што Мыш подскакам бяжыць следам і толькі кпліва пасмейваецца. Калі дзяўчынка дабегла да дома, яна хацела раздушыць Мыш дзвярмі, але колькі яна ні старалася, дзверы не зачыняліся, і Мыш спакойна ўвайшла ў дом.

— Ах ты нягодніца! — сярдзіта і спалохана крыкнула Разалі. — Ну, пачакай!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваная хатка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваная хатка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Редьярд Киплинг
Аляксандр Афанасьеў: Рускія народныя казкі
Рускія народныя казкі
Аляксандр Афанасьеў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ганна Атрошчанка
Гарасьо Кірога: Казкі трапічнага лесу
Казкі трапічнага лесу
Гарасьо Кірога
Гі Мапасан: Навелы
Навелы
Гі Мапасан
Отзывы о книге «Зачараваная хатка»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваная хатка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.