Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ядвіся ж падышла да Зіначкі, кранула яе за рукаво:

— Прабачце. Зінаіда Мартынаўна, даўно гэта з вашай мамай? Калі ласка, проста адказвайце, я вас вельмі прашу!

У яе голасе была сапраўды і адчайная просьба, і нешта пераканаўчае, дарослае, нібыта не дзяўчына пыталася, а дасведчаная доктарка, і класная падпарадкавалася ёй.

— Даўно, восем гадоў. Навошта табе гэта? Ды хай. Апошнія пяць гадоў стан да агрэсіўнага, трымаемся на ўколах. Іх раблю ў пэўны час, а сёння нечакана мяне позна затрымалі. Дала напачатку пігулку, ды не пракантралявала. Яна выплюнула яе. Я выйшла ў краму, вярнулася. І не змагла зайсці.

— А чаму яна не адчыняе? Чаго баіцца?

— Яна? Чаго баяцца такія хворыя — адпраўкі яе ў вар'ятню. Неяк было. даўно, з ёй быў першы пры­ступ, я перапалохалася, выклікала «хуткую». Яны прыехалі, дужыя хлопцы, звязалі яе. Яна помніць. Такі гвалт нельга забыць. І вось цяпер баіцца. — Зінаіда Мартынаўна казала, бы адчуўшы прывідную надзею ў дакладных, зададзеных роўным голасам пытаннях Ядвісі, а, мажліва, яе гэта збянтэжыла і тым вымусіла паверыць у раней немагчымае, умяшанне яе ж вучаніцы ў яе дарослае, раней схаванае ад усіх, жыццё.

— Вы можаце размаўляць з ёй праз дзверы, яна добра чуе?

— Так, чуе яна выключна, — горка ўсміхнулася, мабыць, успомніўшы нешта сваё, Зіначка.

— Можа, варта выклікаць урача? У цябе ж ёсць знаёмы псіхіятр? — умяшаўся ў размову фізік.

— Не трэба доктара, — нечакана цвёрда запярэчыла Ядвіся. — Як імя вашай мамы, Зінаіда Мартынаўна?

— Лідзія. Лідзія Ігнатаўна. А навошта?... — разгубілася Зіначка.

— Хадземце. Але, калі ласка, паклічце яе да дзвярэй, ласкава паклічце, спакойна, без запалохвання.

— Што ты надумала, Ядзя?

— Нічога, паверце, усё будзе добра, проста паверце.— настойліва паўтарала Ядвіся.

І Зіначка паслухмяна пайшла, набрала код, адчыніла дзверы. Мы зайшлі за ёй у паўцёмны пад'езд, нас абдало густым каціным смуродам. Тут былі дзве кватэры на пляцоўку, я чамусьці адразу вызначыў для сябе: вось гэтыя, абабітыя некалі даўным-даўно вішнёвым дэрмацінам дзверы з зялёным пластыкавым дыванком каля іх і ёсць патрэбныя нам. Да іх і падышла класная, нахілілася крышку і нягучна паклікала:

— Мама!

Адразу ж адтуль, з кватэры, у адказ загучаў пагрозлівы старэчы крык:

— Я чую! Я ўсё чую! Прывяла! Прывяла ўжо сваіх гіцляў! А! Паспрабуйце толькі! Толькі шкрабаніцеся! Чыркну адразу запалкай!

І тут да дзвярэй мякка, бязгучна, бы тая котка, падышла Ядвіся, прыгнулася-прыхінулася да вушака, наблізіла свой твар амаль да самай замочнай шчыліны, і мы пачулі яе хуткі, досыць гучны — каб пачулі за дзвярыма, шэпт:

— Ішлі тры пятніцы да Госпада Бога, няслі яны тры нажы, тры свячы. Нажамі заразалі, свячамі зажыгалі і запякалі, з рабы божай Лідзіі нервы выганялі: з белых касцей, з усіх масцей, з жыл, пажылак, з рук, з ног, з буйнае галавы, з чырвонай крыві, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з усяго стану і полустану. І урочныя, і прыгаворныя, і мужчынскія, і жаночыя. Па гэту пару, па раннюю зару. Як гэтай зарэ патухаць, так у рабы божай Лідзіі нервам не бываць. Ні сходам, ні маладзіком, ніякай парой. Дай Божа час добры. Амінь.

Яна прамовіла ўсё хутка, мне здалося, на адным уздыху, а потым паўтарыла яшчэ двойчы гэту малітву, ці як яе яшчэ назваць, не ведаю. За дзвярыма было ціха. Ядвіся прыпынілася, уздыхнула глыбока некалькі разоў і пачала зноў гаварыць, павольней, крышачку нараспеў, рыхтык расказваючы дзіцяці цікавую казку:

— Новым разам, лепшым часам на чатыры бакі пакланюся, памалюся, да Дрэва вярнуся. (гэтыя словы Ядвіся паўтарыла тройчы). Як ад таго Дрэва ішлі тры сястры: жалезная, мядзяная ды залатая. Ішлі тры сястры, неслі ў руках: жалезная — здароўе, мядзяная — спакой, залатая — розум. Ішлі тры сястры, сустрэлі Іллю-прарока ля сіняга мора. Мы, Ілля-прарок, да сваёй сястры Лідзіі ідзём, ёй нясём: жалез­ная — здароўе, мядзяная — спакой, залатая — розум. Ты, Ілля-прарок, загадай мору расступіцца, дай нам да сястры Лідзіі дайсці...

«Казка» была доўгай, мо хвіліны на тры, Ядвіся казала і казала, захліпаючыся ўздыхамі. І нарэшце закончыла:

— Ад Дрэва самага ішлі тры сястры, жалезная, мядзяная ды залатая, ля дзвярэй зачыненых сталі. Ты, сястра наша, Лідзія, адчыні дзверы, упусці ў хату. Мы нясём табе ад самага Дрэва: жалезная сястра — здароўе, мядзяная — спакой, залатая — розум. Адчыні дзверы, прымі падарункі...

Нейкае імгненне была поўная цішыня, потым шчоўкнуў адзін замок, у замочнай шчыліне з'явіўся ключ і мякка павярнуўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x