Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Атрымлівае ў лыч.

— Так, і атрымлівае. Але недзе яго і запрашаюць, цягнуць да сябе. Урэшце знаходзіць гераіню, тую сваю дзяўчыну — яна ў аўтобусе чытае кнігу. Апранутая ў вышыванку, беларусачка як мае быць. Фініта ля камедыя. Ну?

І ўсталявалася цішыня.

Мабыць, гэтага Ромка не чакаў, таму і сам з хвіліну разгублена маўчаў. Нерашуча працягнуў:

— Здымаць будзе наша Марго. Тэкст піша Стась. Музыка — яго ж. Ну. за ўдзел у фільме ганарар не прадугледжаны, але ж здымачныя вечары нечым буду разнастайваць, фінішная вечарынка за мой лік.

— На маім лецішчы, — дадаў нечакана ўпэўнена Уладзя, хоць мы пра тое не дамаўляліся. — З шашлыкамі!

— Круць! Запішыце нас ў гопнікі! Тры дублі!

— А дзе здымаць?

— Прадумваем.

— І каго на ролю галоўных герояў?

Пытанне было зададзена з насмешлівым тонам, але з прыхаваным глыбокім сэнсам. Пыталася Таіса Гаравая, дзяўчына з атачэння Віялеты.

Ромка чакаў гэтага пытання.

— Сёння Марго зробіць фотасесію, папрацуе ўвечары — што каму пасуе найбольш. Але табе, Віялеце і іншым з вашага кола я хацеў прапанаваць ролю мажораў. Па сюжэце герой на вас натыкаецца, вы яго адганяеце, дэманструючы максімум эмоцый.

— Ромачка, ты мне прапануеш нейкую другарадную ролю? — падкрэслена-плаксіва працягнула Віялета. У класе захіхікалі і заціхлі.

Віялета сапраўды паводзіла сябе ў класе так, быццам у яе галава — ад лялькі-Барбі. Але за апошнія гады мы дакладна даведаліся, што гэта звычайная маска, насамрэч яна была дзяўчынай разумнай і хітрай. І бязлітаснай. Прынамсі, крыўдзіць Віялету ніхто не адважваўся. Міхал Вакульчык летась неяк абазваў яе пустадомкай, то назаўтра прыйшоў з сіняком пад вокам. Казаў, ля пад'езда чакалі трое. А каму і на каго паскардзішся? У Віялеты — грошы. А за грошы можна купіць усё.

Ромка зараз ішоў, бы той Матросаў, на амбразуру дота грудзьмі. Віялета колькі ўжо гадоў — прызнаная прыгажуня школы. Нават здымалася ў нейкім рэкламным роліку, праўда, не ведаем, хто каму плаціў — бацькі Віялеты рэжысёрам, ці ганарар атрымала Віялета. Напрыканцы мінулага года да нас прыязджаў нейкі надта важны чыноўнік, дык яму хлеб-соль на парог школы выносіла Віялета. Тут ніхто і не спрачаўся. Шчыра, дык Віялета тады ў доўгай сукенцы пад народны строй, з саламянай каронай на галаве выглядала вельмі эфектна. Хоць Ромка праўду кажа: усмешка ў Віялеты — бы грымаса, мёрт­вая, у вачах — стома і абыякавасць, а вусны расцягнутыя, далібог, пластычную аперацыю зрабілі. Усе адзначылі раней: калі Уладзя перасеў ад Віялеты да Юрася і на гэтым скончыў сваю ролю закаханага паўдурка, Віялета атрымала поўху. Хай сабе і не моцную, але ж пры ўсіх. Ды яшчэ тая сутычка яе з Ядвісяй. І вось цяпер.

— Роля галоўнай гераіні прапанаваная папярэдне мне, — нечакана ўзнялася са свайго месца Ядвіся, павяла плячыма, быццам на сцэне паказвалася. — Ты хочаш таксама паспрабаваць? Добра, тут і цяпер!

— Што? — на нейкі момант разгубілася Вілета. — А, разумею, Ромка адчуў зямлю пад нагамі. Глядзі, то ўсяго можа быць зэдлік, а ты сам пакуль з вяроўкай на шыі...

— Ты Ромку не чапай, — настырліва працягнула Ядвіся. — Табе зайшло ў вушы: першая сцэна — дзяўчыны ў купальніках. Памераемся зараз!

— З табой? — насмешліва працягнула Віялета і раптам рассмяялася, хоць і з'едліва, але і шчыра. — Ты сябе збоку бачыла, задрыпанка?

— А-а-а! Даеш стрыптыз! — залямантаваў Міхал Вакульчук, яго падтрымалі агагуканнем, і нават не­хта свіснуў. А ён тым часам выцягнуў сваё крэсла, падштурхнуў свайго сябра, з якім разам сядзіць, Сержука Мігно: — Рассеўся! Уставай, дзеўкам п'едэсталы трэба!

Паперлі разам два крэслы да дошкі (ну, каб настаўніцкае не чапаць), паставілі, Міхал паляпаў, нібыта пыл выбіваючы:

— Прашу прыгажунек!

Ядвіся выйшла наперад без хвалявання, усміхнулася і падзякавала Міхалу з Сяргеем:

— Дзякуй, хлопчыкі! Яшчэ б газеціну пад ногі якую, бо падлога не блішчыць, панчошак шкада беленькіх. — Павярнулася да Віялеты, паглядзела амаль што са здекам: — Ну што, прыгажуня запісная, слабо? Чула, першая сцэна — у купальніках, як у трусах і станіках. Паехалі...

І раптам стала зразумела, што гэта — будзе! Будзе нешта надзвычайнае, чаго раней не было, чаго не мог ніхто ўявіць і ў думках. Пасля якога нешта зменіцца. у класе зменіцца, у жыцці некага...

— Гэй, на шухер хто да дзвярэй! У нас яшчэ пяць хвілін ёсць, ну? — дадала Ядвіся, і гэтым не ставіла кропку, а адчыняла шлюз, за якім — магутны напор вады, і тую плыню ўжо нічым нельга было стрымаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x