Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здавалася, паветра напоўнена жорсткасцю, з усiх куткоў пячоры мне чулiся стогны i крыкi, праклёны i слёзы, тут панавалi смерць i пакуты, - усё гэта бачыла пячора Катлы за час уладарання Тэнджыла. Я хацеў запытацца ў Джанатана, цi чуе ён гэтыя стогны, але наўрад цi ён чуў, таму што мне ўсё гэта, мабыць, проста ўяўлялася.

- Ну вось, Сухарык, мы з табою на такой прагулцы, якую ты нiколi не забудзеш, - парушыў маўчанне Джанатан.

I гэта была праўда. Мы павiнны былi прайсцi падземнымi хадамi ўсю гару, дабрацца з другога боку да самой турмы, дзе быў зняволены Орвар за меднымi варотамi. Гэта была тая самая пячора, якую людзi называлi пячорай Катлы, бо нiякай iншай пячоры яны проста не ведалi. Мы нават не ўяўлялi сабе, цi здолеем мы дабрацца да таго падзямелля. Але ведалi, што шлях будзе вельмi доўгi - мы ўжо прайшлi яго на паверхнi гары, i нам будзе ў сем разоў цяжэй прарабiць гэты шлях тут, унiзе, па гэтых мудрагелiстых, як петлi, пераходах, асвятляючы свой шлях толькi паходнямi.

Страшна было бачыць асветленыя паходнямi сцены пячоры. Полымя выхоплiвала толькi маленькую частачку той вялiзнай цемры, якая акружала нас, i ўсё па-за святлом здавалася пагрозлiвым. "Хто ведае, - думаў я, - можа, у гэтых цёмных пячорах ляжаць драконы, змеi i страшыдлы i чакаюць нас". Было боязна, што мы згубiм дарогу. Але Джанатан рабiў адзнакi сажай ад паходнi, каб мы маглi знайсцi дарогу назад.

"Прагулка", - жартаваў Джанатан, але гэта была зусiм не прагулка. Мы прасоўвалiся, пралазiлi, узбiралiся ўгору, пераскоквалi, спаўзалi на выступы, стараючыся з усiх сiл, нечакана падалi - чаго толькi не было з намi ў час той прагулкi. Што за прагулка! Што за пячора! Зрэдку мы падыходзiлi да вялiкiх трэшчын i ледзь маглi ўбачыць iх глыбiню, адно толькi рэха падказвала нам, якiмi глыбокiмi яны былi. Зрэдку нам выпадала прабiрацца мясцiнамi, дзе нельга было стаць у поўны рост. Тады даводзiлася паўзцi на жываце, як таму дракону. Калi-нiкалi шлях перакрываўся падземнай рэчкай, якую трэба было пераплываць. Але горш за ўсё было тады, калi пад нагамi з'яўлялiся глыбокiя шчылiны. Я ледзь не правалiўся ў адну з iх. Спатыкнуўшыся, я ўпаў i выпусцiў з рук паходню. Потым з жахам глядзеў, як яна падала ўнiз усё далей i далей, да таго часу, пакуль не знiкла, i мы засталiся ў цемры. Гэта было самай горшай i самай цёмнай цемрай у свеце. Я не асмельваўся нi варухнуцца, нi загаварыць, нi нават думаць. Стоячы так у цемры, на краi трэшчыны, я нават спрабаваў забыць, што iсную. Але я пачуў побач голас Джанатана. Ён запалiў другую паходню, увесь час размаўляючы са мной, каб я не звар'яцеў ад страху.

Так мы прабiралiся вельмi доўга, проста бясконца, таму што ў глыбiнях пячоры Катлы часу не iснавала. Мне здавалася, што мы iшлi адвеку, i я пачаў баяцца, што нiколi адтуль не выберамся, што будзе вельмi позна. Пэўна, ужо i было позна, Орвар... магчыма, ён быў ужо ў Катлы.

Я запытаўся ў Джанатана, што ён пра гэта думае.

- Не ведаю, - адказаў ён. - Але паспрабуй не думаць пра гэта, калi не хочаш звар'яцець.

Мы падышлi да вузкага выгiнастага праходу, якому, здавалася, нiколi не будзе канца, якi крок за крокам станавiўся ўсё нiжэй i нiжэй, вузей i вузей, i мы ўжо ледзь маглi па iм прабiрацца. Нарэшце ён пераўтварыўся ў дзiрку, праз якую можна было сяк-так працiснуцца. Але па другi бок гэтай дзiркi мы ўбачылi, нарэшце, вялiзную пячору. Такую вялiзную, што нават цяжка было вызначыць яе памеры, бо святло паходнi асвятляла вельмi невялiкую яе частку. Джанатан паспрабаваў вызначыць яе памеры з дапамогай рэха.

- Хо-хо-хо, - крыкнуў ён. I мы пачулi рэха, якое шматразова адказала з усiх бакоў: "Хо-хо-хо!"

I раптам у цемры пачуўся жывы голас...

- Хо-хо-хо, - перадражнiў хтосьцi. - Хто вы i чаго вы хочаце? Чаго вы прыйшлi сюды такiм нязвыклым шляхам са святлом i паходнямi?

- Я шукаю Орвара, - адказаў Джанатан.

- Орвар тут, - азваўся голас. - А вы хто?

- Я - Джанатан Львiнае Сэрца, - сказаў Джанатан. - А гэта мой брат Карл Львiнае Сэрца. Мы прыйшлi выратаваць цябе, Орвар.

- Надта позна, - азваўся голас. - Надта позна, але тым не менш дзякуй.

Ледзьве прагучалi гэтыя словы, як мы пачулi, што з рыпам адчыняюцца медныя вароты. Джанатан кiнуў паходню, ступiў на яе нагой i затушыў. Мы ўсе замерлi ў чаканнi.

Праз вароты ўвайшоў салдат з лiхтаром у руцэ. Я пачаў цiха плакаць - не таму, што спалохаўся, а шкадуючы Орвара. Якiм жорсткiм будзе яго лёс, калi яны прыйшлi за iм менавiта ў гэты момант.

- Орвар з Далiны Дзiкай Ружы, падрыхтуйся, - сказаў салдат. - Праз хвiлiну цябе павядуць да Катлы. Чорная ахова наблiжаецца сюды.

Пры святле лямпы мы ўбачылi вялiзную драўляную клетку, змайстраваную з грубых прутоў, i зразумелi, што ўсярэдзiне гэтай клеткi трымалi Орвара, як жывёлiну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x